https://bel.sputnik.by/20230917/ekspart-belarus-sta-menshy-za-mpart-pa-vynkakh-studzenya-lpenya-1079420694.html
Экспарт Беларусі стаў меншы за імпарт па выніках студзеня-ліпеня
Экспарт Беларусі стаў меншы за імпарт па выніках студзеня-ліпеня
Sputnik Беларусь
Станоўчае знешнегандлёвае сальда ў Беларусі толькі ў сегменце паслуг, а па таварах яно склалася на карысць імпарту. 17.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-17T12:23+0300
2023-09-17T12:23+0300
2023-09-17T12:23+0300
экспарт
імпарт
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
нацбанк рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1d/1046776012_0:177:1280:897_1920x0_80_0_0_a04b3cd626d151d55110b7aa65b51dfd.jpg
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Разрыў паміж імпартам і экспартам у Беларусі раней змяншаўся, і па выніках сямі месяцаў сальда стала адмоўным, вынікае з даных Нацбанка.Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у цэлым па выніках студзеня-ліпеня склаў больш за 53,8 млрд у доларавым эквіваленце. Гэта рост да пачатку года на 13,4%, але экспарт павялічыўся не так значна, як імпарт: 6,4% і 21,4% адпаведна. Сальда ў выніку адмоўнае – мінус 100,3 млн.Пры гэтым экспарт паслуг па-ранейшаму большы за імпарт: розніца складае каля 1,6 млрд у пераводзе на долары. Па таварах сальда роўнае мінус 1,7 млрд. На сайце Нацбанка ўдакладняецца, што гэта пакуль што папярэднія даныя.Раней, паводле вынікаў першага паўгоддзя, агульны экспарт тавараў і паслуг хоць нязначна, але перавышаў імпарт (на 0,7%). Экспарт тавараў ужо тады быў меншы за імпарт – на 1,2 млрд. Прычынай было не падзенне экспартных паставак, а больш дынамічны рост імпарту.Не так даўно першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што павелічэнне беларускага экспарту адбываецца ў асноўным за кошт расійскага рынку. Гэты напрамак і рынкі іншых дружалюбных краін, паводле яго слоў, поўнасцю кампенсавалі зніжэнне паставак на Украіну і ў недружалюбныя краіны.Як запэўніў Снапкоў, экспартны план выконваецца большасцю канцэрнаў і міністэрстваў, але ёсць выключэнне – Беллеспаперапрам. Таксама ён растлумачыў, што ў Беларусі расце інвестыцыйны імпарт, які патрэбен для стварэння новых прадпрыемстваў і мадэрнізацыі дзеючых.Таксама нядаўна гандлёвы прадстаўнік Расіі ў Беларусі Юрый Залатароў звярнуў увагу, што расійскі экспарт на беларускі рынак у цэлым падае (мінус 8,2% за першае паўгоддзе). Імпарт з Беларусі ў РФ расце даволі істотна (плюс 34,6%).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/1d/1046776012_0:0:1196:897_1920x0_80_0_0_62c94c9026c312585f19221fd81d3299.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, імпарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , нацбанк рб
экспарт, імпарт, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны , нацбанк рб
Экспарт Беларусі стаў меншы за імпарт па выніках студзеня-ліпеня
Станоўчае знешнегандлёвае сальда ў Беларусі толькі ў сегменце паслуг, а па таварах яно склалася на карысць імпарту.
МІНСК, 17 вер – Sputnik. Разрыў паміж імпартам і экспартам у Беларусі раней змяншаўся, і па выніках сямі месяцаў сальда стала адмоўным, вынікае з даных Нацбанка.
Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у цэлым па выніках студзеня-ліпеня склаў больш за 53,8 млрд у доларавым эквіваленце. Гэта рост да пачатку года на 13,4%, але экспарт павялічыўся не так значна, як імпарт: 6,4% і 21,4% адпаведна. Сальда ў выніку адмоўнае – мінус 100,3 млн.
Пры гэтым экспарт паслуг па-ранейшаму большы за імпарт: розніца складае каля 1,6 млрд у пераводзе на долары. Па таварах сальда роўнае мінус 1,7 млрд. На сайце Нацбанка ўдакладняецца, што гэта пакуль што папярэднія даныя.
Раней, паводле вынікаў першага паўгоддзя, агульны экспарт тавараў і паслуг хоць нязначна, але перавышаў імпарт (на 0,7%). Экспарт тавараў ужо тады быў меншы за імпарт – на 1,2 млрд. Прычынай было не падзенне экспартных паставак, а больш дынамічны рост імпарту.
Не так даўно першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў адзначаў, што павелічэнне беларускага экспарту адбываецца ў асноўным за кошт расійскага рынку. Гэты напрамак і рынкі іншых дружалюбных краін, паводле яго слоў, поўнасцю кампенсавалі зніжэнне паставак на Украіну і ў недружалюбныя краіны.
Як запэўніў Снапкоў, экспартны план выконваецца большасцю канцэрнаў і міністэрстваў, але ёсць выключэнне – Беллеспаперапрам. Таксама ён растлумачыў, што ў Беларусі расце інвестыцыйны імпарт, які патрэбен для стварэння новых прадпрыемстваў і мадэрнізацыі дзеючых.
Таксама нядаўна гандлёвы прадстаўнік Расіі ў Беларусі Юрый Залатароў звярнуў увагу, што расійскі экспарт на беларускі рынак у цэлым падае (мінус 8,2% за першае паўгоддзе). Імпарт з Беларусі ў РФ расце даволі істотна (плюс 34,6%).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" ЕЭК:
гандаль паміж ЕАЭС і БРІКС расце, патрэбны надзейныя сістэмы разлікаў
Аб’ём гандлю Беларусі з РФ у гэтым годзе можа павялічыцца да $55 млрд
Спецыялізаваны
інстытут падтрымкі ЗЭД ствараецца ў Беларусі