https://bel.sputnik.by/20230917/gryzlo-pra-dzen-narodnaga-adznstva-geta-smval-adnalennya-spravyadlvasts-1079515224.html
Грызлоў пра Дзень народнага адзінства: гэта сімвал аднаўлення справядлівасці
Грызлоў пра Дзень народнага адзінства: гэта сімвал аднаўлення справядлівасці
Sputnik Беларусь
Расійскі пасол канстатуе, што ў адзінстве як унутры краіны, так і ў Саюзнай дзяржаве заключаюцца сіла Беларусі і Расіі. Sputnik публікуе каментарый пасла Расіі... 17.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-17T11:58+0300
2023-09-17T11:58+0300
2023-09-17T11:58+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
пасол
барыс грызлоў
пасольства рф у беларусі
дзень народнага адзінства
свята
дзяржаўныя святы
саюзная дзяржава
палітыка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076480638_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_67f20d9f5d370f07d204586b1f6f05bf.jpg
Беларусь 17 верасня адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта дата прымеркавана да гадавіны пачатку ў 1939 годзе аперацыі Чырвонай арміі па вызваленні Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі, якая атрымала ў гістарыяграфіі назву "вызваленчы паход". Рашэнне савецкага кіраўніцтва аб яго пачатку было прадыктавана імкненнем пакласці канец пакутам падзеленага супраць волі беларускага народа.На падкантрольнай тэрыторыі польскія ўлады праводзілі мэтанакіраваны курс на гвалтоўную паланізацыю насельніцтва, ліквідацыю ідэнтычнасці. Беларуская літаратура, мастацтва, друкаванае слова, установы культуры і адукацыі планамерна знішчаліся, каштоўныя рэліквіі – вывозіліся. У Варшаве папросту не прызнавалі права насельніцтва Заходняй Беларусі на мінімальную аўтаномію і самабытнасць, пра што вельмі красамоўна кажа прынятае тады ў Польшчы паблажлівае, "панскае" найменне гэтых земляў – "крэсы" ці "ўсходнія ўскраіны". Нядзіўна, што ў верасні 1939 года беларусы сустракалі чырвонаармейцаў з кветкамі, хлебам і соллю, а сам вызваленчы паход стаў для іх сімвалам аднаўлення справядлівасці, канчатковай ліквідацыі іншаземнага прыгнёту.Нам, расіянам, блізкія і эмацыянальны складальнік гэтага свята, і яго гістарычны кантэкст. 4 лістапада ў нашай краіне адзначаецца свой Дзень народнага адзінства, заснаваны ў памяць аб падзеях 1612 года. У тыя цяжкія дні апалчэнне пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад польскіх інтэрвентаў, якія імкнуліся захапіць уладу на рускіх землях. На абарону Айчыны ўстала шматтысячнае войска, у радах якога змагаліся прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, нацыянальнасцей і веравызнанняў. У час, калі краіна стаяла на мяжы страты свайго суверэнітэту, яны абаранілі родную зямлю, паклалі канец міжусобіцам – тым самым адкрылі шлях да адраджэння і далейшага развіцця Расіі.Польшча, якая спрабавала з уласцівай ёй паталагічнай прагнасцю ўхапіць кавалак пірага, што не ў сілах праглынуць, з ганьбай адступіла. Як паказвае гісторыя – не ў першы і далёка не ў апошні раз. Не засвоіўшы ўрокі ні 1612, ні 1939 года, Варшава па-ранейшаму кідаецца паміж пагібельнымі парывамі нацыянальнай ганарыстасці і хваравітымі сутаргамі нацыянальнай знявагі.Цалкам заканамерна, што сапраўдны маштаб і гістарычнае значэнне некаторых падзей можна зразумець толькі ў рэтраспектыве. Гэтаму папярэднічае працяглы працэс самапазнання і самаўсведамлення, а ў канчатковым рахунку – пошуку ісціны. Сёння ні ў каго не ўзнікае сумненняў, што падзеі 1612 года ўвасаблялі момант сапраўднага яднання народаў Расіі, заснаванага на разуменні агульнай адказнасці за лёс сваёй дзяржавы.Упэўнены, з падобнымі пачуццямі свой Дзень народнага адзінства сустрэне і брацкая Беларусь. Стагоддзямі мы разам, плячом да пляча адстойвалі нашу незалежнасць і суверэнітэт. Нашы праціўнікі не раз спрабавалі разарваць гэты саюз, але сяброўства расійскага і беларускага народаў кожны раз праходзіла гэтую праверку на трываласць з годнасцю, якая заслугоўвае захапленне. Менавіта ў вернасці сабе і адна адной, у адзінстве як унутры краіны, так і ў Саюзнай дзяржаве заключаюцца наша сіла і залог мірнай і паспяховай будучыні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/06/09/1076480638_48:0:1185:853_1920x0_80_0_0_104001685d870fadb66796c79fd8d46a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пасол, барыс грызлоў, пасольства рф у беларусі, дзень народнага адзінства, свята, дзяржаўныя святы, саюзная дзяржава, палітыка, грамадства, гісторыя, расія, у беларусі, беларусь
пасол, барыс грызлоў, пасольства рф у беларусі, дзень народнага адзінства, свята, дзяржаўныя святы, саюзная дзяржава, палітыка, грамадства, гісторыя, расія, у беларусі, беларусь
Грызлоў пра Дзень народнага адзінства: гэта сімвал аднаўлення справядлівасці
Расійскі пасол канстатуе, што ў адзінстве як унутры краіны, так і ў Саюзнай дзяржаве заключаюцца сіла Беларусі і Расіі. Sputnik публікуе каментарый пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова з нагоды Дня народнага адзінства.
Беларусь 17 верасня адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта дата прымеркавана да гадавіны пачатку ў 1939 годзе аперацыі Чырвонай арміі па вызваленні Заходняй Беларусі ад польскай акупацыі, якая атрымала ў гістарыяграфіі назву "вызваленчы паход". Рашэнне савецкага кіраўніцтва аб яго пачатку было прадыктавана імкненнем пакласці канец пакутам падзеленага супраць волі беларускага народа.
На падкантрольнай тэрыторыі польскія ўлады праводзілі мэтанакіраваны курс на гвалтоўную паланізацыю насельніцтва, ліквідацыю ідэнтычнасці. Беларуская літаратура, мастацтва, друкаванае слова, установы культуры і адукацыі планамерна знішчаліся, каштоўныя рэліквіі – вывозіліся. У Варшаве папросту не прызнавалі права насельніцтва Заходняй Беларусі на мінімальную аўтаномію і самабытнасць, пра што вельмі красамоўна кажа прынятае тады ў Польшчы паблажлівае, "панскае" найменне гэтых земляў – "крэсы" ці "ўсходнія ўскраіны". Нядзіўна, што ў верасні 1939 года беларусы сустракалі чырвонаармейцаў з кветкамі, хлебам і соллю, а сам вызваленчы паход стаў для іх сімвалам аднаўлення справядлівасці, канчатковай ліквідацыі іншаземнага прыгнёту.
Нам, расіянам, блізкія і эмацыянальны складальнік гэтага свята, і яго гістарычны кантэкст. 4 лістапада ў нашай краіне адзначаецца свой Дзень народнага адзінства, заснаваны ў памяць аб падзеях 1612 года. У тыя цяжкія дні апалчэнне пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад польскіх інтэрвентаў, якія імкнуліся захапіць уладу на рускіх землях. На абарону Айчыны ўстала шматтысячнае войска, у радах якога змагаліся прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, нацыянальнасцей і веравызнанняў. У час, калі краіна стаяла на мяжы страты свайго суверэнітэту, яны абаранілі родную зямлю, паклалі канец міжусобіцам – тым самым адкрылі шлях да адраджэння і далейшага развіцця Расіі.
Польшча, якая спрабавала з уласцівай ёй паталагічнай прагнасцю ўхапіць кавалак пірага, што не ў сілах праглынуць, з ганьбай адступіла. Як паказвае гісторыя – не ў першы і далёка не ў апошні раз. Не засвоіўшы ўрокі ні 1612, ні 1939 года, Варшава па-ранейшаму кідаецца паміж пагібельнымі парывамі нацыянальнай ганарыстасці і хваравітымі сутаргамі нацыянальнай знявагі.
Цалкам заканамерна, што сапраўдны маштаб і гістарычнае значэнне некаторых падзей можна зразумець толькі ў рэтраспектыве. Гэтаму папярэднічае працяглы працэс самапазнання і самаўсведамлення, а ў канчатковым рахунку – пошуку ісціны. Сёння ні ў каго не ўзнікае сумненняў, што падзеі 1612 года ўвасаблялі момант сапраўднага яднання народаў Расіі, заснаванага на разуменні агульнай адказнасці за лёс сваёй дзяржавы.
Упэўнены, з падобнымі пачуццямі свой Дзень народнага адзінства сустрэне і брацкая Беларусь. Стагоддзямі мы разам, плячом да пляча адстойвалі нашу незалежнасць і суверэнітэт. Нашы праціўнікі не раз спрабавалі разарваць гэты саюз, але сяброўства расійскага і беларускага народаў кожны раз праходзіла гэтую праверку на трываласць з годнасцю, якая заслугоўвае захапленне. Менавіта ў вернасці сабе і адна адной, у адзінстве як унутры краіны, так і ў Саюзнай дзяржаве заключаюцца наша сіла і залог мірнай і паспяховай будучыні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка павіншаваў беларусаў
з Днём народнага адзінстваПольскі паход Чырвонай Арміі і
вяртанне Заходняй Беларусі – гісторыя ў відэа