Відэа

Польскі паход Чырвонай Арміі і вяртанне Заходняй Беларусі – гісторыя ў відэа

Падпісацца
У Беларусі 17 верасня адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, прымеркаваны да гадавіны пачатку паходу Чырвонай арміі, вынікам якога стала ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Дзень народнага адзінства быў заснаваны ўказам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе і прымеркаваны да гадавіны вызваленчага паходу Чырвонай арміі, што доўжыўся з 17 верасня па 5 кастрычніка 1939 года, падчас якога ў склад Беларусі і Украіны вярнуліся тэрыторыі, якія знаходзіліся пад кантролем Польшчы.
У выніку паходу ўжо ў верасні 1939 года Заходняя Беларусь была поўнасцю занята Чырвонай Арміяй і абедзве часткі Беларусі – Усходняя (БССР) і Заходняя (польскія "крэсы ўсходнія") фактычна аб’ядналіся.
14 лістапада 1939 года Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты закон "Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Такім чынам, была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць рэспублікі.
Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці. Гэтае свята – сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь 17 верасня адзначае Дзень народнага адзінства
Мінскай епархіі БПЦ 230 гадоў: царкоўныя хоры выступяць у цэнтры Мінска
Урад робіць усё для развіцця Беларусі – Галоўчанка
Стужка навiн
0