ДПК: больш за 320 тыс замежнікаў прыехала ў Беларусь па бязвізе ў 2023 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоМытны кантроль на пункце пропуску "Брэст" (Варшаўскі мост)
Мытны кантроль на пункце пропуску Брэст (Варшаўскі мост) - Sputnik Беларусь, 1920, 18.09.2023
Падпісацца
Бязвізавы рэжым для суседніх з Беларуссю краін быў уведзены ў мінулым годзе і потым працягваўся рашэннем прэзідэнта рэспублікі.
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Бязвізавым рэжымам для праезду ў Беларусь скарысталіся звыш 700 тысяч замежнікаў, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце рэспублікі.
Па даных ДПК, усяго з пачатку дзеяння бязвіза ў краіну прайшло 713 612 замежнікаў. З іх найбольш – грамадзян Літвы (448 941 чалавек), 50 075 неграмадзян і 163 431 грамадзянін Латвіі, а таксама 51 165 грамадзян Польшчы.
За бягучы год скарысталіся магчымасцю прыехаць у Беларусь без візы 328 626 жыхароў суседніх краін ЕС.
Сярод іх па-ранейшаму лідзіруюць грамадзяне Літвы – 200 678, істотна менш – 75 297 і 23 196 – грамадзян і неграмадзян Латвіі. Таксама ў Беларусь прыехалі 29 455 польскіх грамадзян.

Бязвіз для суседзяў

Упершыню візавыя паслабленні былі ўведзены для жыхароў Латвіі і Літвы 15 красавіка мінулага года. Таксама з 1 ліпеня 2022-га ён запрацаваў для грамадзян Польшчы.
Потым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне прадоўжыць дзеянне бязвіза да канца 2023 года.
Грамадзяне Літвы і грамадзяне (неграмадзяне) Латвіі могуць уязджаць на тэрыторыю Беларусі і выязджаць з яе праз міжнародныя пункты пропуску толькі на беларуска-літоўскім ці беларуска-латвійскім участках мяжы.
Грамадзяне Польшчы могуць уязджаць або выязджаць у Беларусь праз любы міжнародны пункт пропуску на мяжы з ЕС.
Акрамя таго, улады рэспублікі неаднаразова ўводзілі бязвіз і для грамадзян іншых краін, але на пэўных умовах. Так, ён дзейнічаў для гасцей "Славянскага базару ў Віцебску", а таксама для ўдзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Гульняў краін СНД.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
"Победа" атрымала дазвол на палёты з Масквы ў Гомель
БЧ больш чым на 20% павялічыла перавозкі ў міжнародных зносінах
Пяскоў растлумачыў, чаму Расія ўвяла бязвіз для грамадзян Грузіі
Стужка навiн
0