https://bel.sputnik.by/20230918/gala-kantsert-festyvalyu-mastatstva-belarusa-svetu-proydze--mnsku-1079539364.html
Гала-канцэрт фестывалю мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску
Гала-канцэрт фестывалю мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску
Sputnik Беларусь
Беларусы, якія пражываюць увесь час за мяжой, прыехалі ў Мінск з розных куткоў свету, усяго іх каля 250 чалавек. 18.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-18T14:29+0300
2023-09-18T14:29+0300
2023-09-18T14:29+0300
культура
беларусы
у свеце
у беларусі
беларусь
фестываль
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047702038_0:84:1600:984_1920x0_80_0_0_80debf8ced40ec4c3debd8ae9138773f.jpg
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Адкрыццё фестывалю мастацтваў беларусаў свету і гала-канцэрт адбудуцца 21 верасня ў Мінскім гарадскім Доме культуры ў 18:00, паведаміў журналістам у панядзелак намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Дзмітрый Слясарчык.Фестываль пройдзе з 19 да 24 верасня. Па словах арганізатараў, праграма вельмі шырокая і прадугледжвае наведванне памятных мясцін Беларусі, правядзенне майстар-класаў і канцэртаў не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах."Галоўныя мэты фестывалю – прэзентацыя дасягненняў нашай краіны і падтрымка творчых праектаў беларусаў, якія жывуць за мяжой", - адзначыў Слясарчык.Сёлета на культурны форум прыехалі беларусы з ЗША, Арменіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Эстоніі, Латвіі, Літвы і многіх рэгіёнаў Расіі: Башкортастана, Карэліі, Крыма, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі і Рэспублікі Комі. Усяго – каля 250 чалавек.Нагадаем, гэты фестываль традыцыйна праходзіць раз у тры гады, але з-за пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе ён не праводзіўся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/18/1047702038_89:0:1512:1067_1920x0_80_0_0_0088ce8efd4cdc0c8d49af78ffd97acc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, беларусы, у свеце, у беларусі, беларусь, фестываль, навіны
культура, беларусы, у свеце, у беларусі, беларусь, фестываль, навіны
Гала-канцэрт фестывалю мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў Мінску
Беларусы, якія пражываюць увесь час за мяжой, прыехалі ў Мінск з розных куткоў свету, усяго іх каля 250 чалавек.
МІНСК, 18 вер – Sputnik. Адкрыццё фестывалю мастацтваў беларусаў свету і гала-канцэрт адбудуцца 21 верасня ў Мінскім гарадскім Доме культуры ў 18:00, паведаміў журналістам у панядзелак намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Дзмітрый Слясарчык.
"Асноўная ідэя канцэрта – беларускія ручнікі як "шляхі да дому". Упэўнен, што будзе вельмі цікава", - адзначыў Дзмітрый Слясарчык.
Фестываль пройдзе з 19 да 24 верасня. Па словах арганізатараў, праграма вельмі шырокая і прадугледжвае наведванне памятных мясцін Беларусі, правядзенне майстар-класаў і канцэртаў не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.
"Галоўныя мэты фестывалю – прэзентацыя дасягненняў нашай краіны і падтрымка творчых праектаў беларусаў, якія жывуць за мяжой", - адзначыў Слясарчык.
Сёлета на культурны форум прыехалі беларусы з ЗША, Арменіі, Італіі, Іспаніі, Казахстана, Эстоніі, Латвіі, Літвы і многіх рэгіёнаў Расіі: Башкортастана, Карэліі, Крыма, Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі і Рэспублікі Комі. Усяго – каля 250 чалавек.
Нагадаем, гэты фестываль традыцыйна праходзіць раз у тры гады, але з-за пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе ён не праводзіўся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"