https://bel.sputnik.by/20230919/maskva-zaklkae-baku--erevan-spynts-vaennyya-dzeyann--mzs-rf-1079575672.html
Масква заклікае Баку і Ерэван спыніць ваенныя дзеянні – МЗС РФ
Масква заклікае Баку і Ерэван спыніць ваенныя дзеянні – МЗС РФ
Sputnik Беларусь
Расійскі міратворчы кантынгент працягвае выконваць свае задачы ў святле сітуацыі, якая абвастрылася ў Нагорным Карабаху. 19.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-19T14:29+0300
2023-09-19T14:29+0300
2023-09-19T14:33+0300
нагорны карабах
арменія
азербайджан
бяспека
расія
марыя захарава
навіны
мзс рф
узброены канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079574370_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ecbf597e266e0e63130be486e8a353a5.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Расія ўстрывожана рэзкай эскалацыяй сітуацыі ў Карабаху і заклікае Арменію і Азербайджан спыніць ваенныя дзеянні, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней у аўторак, 19 верасня, Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі лакальнага характару ў Карабаху. Баку абвінаваціў Ерэван у сістэматычных абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый.У МЗС Расіі, каменціруючы сітуацыю, падкрэслілі, што Масква знаходзіцца ў кантакце з Баку ў кантэксце "антытэрарыстычнай аперацыі, якая праводзіцца Азербайджанам".Паводле яе слоў, расійскія міратворцы, якія знаходзяцца ў Карабаху, працягваюць выконваць свае задачы. Камандаванне кантынгенту знаходзіцца ў пастаянным кантакце з армянскім і азербайджанскім бакамі, каб спыніць агонь.Дыпламат адзначыла, што Расія настойліва заклікае Баку і Ерэван спыніць кровапраліцце, неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца на шлях палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання.Канфлікт у Нагорным КарабахуНагадаем, сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.Варожыя бакі распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада пры пасрэдніцтве Масквы.Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб поўным спыненні баявых дзеянняў.Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.З таго часу міратворцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне рэжыму спынення агню, армянскі і азербайджанскі бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакацыях.У 2022 годзе Баку і Ерэван пры пасярэдніцтве РФ, ЗША і ЕС пачалі абмяркоўваць будучы мірны дагавор. Армянскі прэм’ер у маі 2023-га заявіў, што Ерэван гатоў прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана, калі Баку будзе выконваць шэраг умоў.Азербайджанскі лідар у сваю чаргу падкрэсліў, што з’явіліся перадумовы для таго, каб нармалізаваць адносіны паміж краінамі на базе ўзаемнага прызнання тэрытарыяльнай цэласнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
нагорны карабах
арменія
азербайджан
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079574370_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_aa0938b54036f58e2d891352c9d05657.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нагорны карабах, арменія, азербайджан, бяспека, расія, марыя захарава, навіны , мзс рф, узброены канфлікт
нагорны карабах, арменія, азербайджан, бяспека, расія, марыя захарава, навіны , мзс рф, узброены канфлікт
Масква заклікае Баку і Ерэван спыніць ваенныя дзеянні – МЗС РФ
14:29 19.09.2023 (абноўлена: 14:33 19.09.2023) Расійскі міратворчы кантынгент працягвае выконваць свае задачы ў святле сітуацыі, якая абвастрылася ў Нагорным Карабаху.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Расія ўстрывожана рэзкай эскалацыяй сітуацыі ў Карабаху і заклікае Арменію і Азербайджан спыніць ваенныя дзеянні, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней у аўторак, 19 верасня, Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі лакальнага характару ў Карабаху. Баку абвінаваціў Ерэван у сістэматычных абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый.
У МЗС Расіі, каменціруючы сітуацыю, падкрэслілі, што Масква знаходзіцца ў кантакце з Баку ў кантэксце "антытэрарыстычнай аперацыі, якая праводзіцца Азербайджанам".
"Цяпер у нас ідуць кантакты з азербайджанскім бокам. У бліжэйшы час па выніках праведзеных кантактаў будзе зроблена адпаведная заява па лініі МЗС", - сказала Захарава на брыфінгу.
Паводле яе слоў, расійскія міратворцы, якія знаходзяцца ў Карабаху, працягваюць выконваць свае задачы. Камандаванне кантынгенту знаходзіцца ў пастаянным кантакце з армянскім і азербайджанскім бакамі, каб спыніць агонь.
Дыпламат адзначыла, што Расія настойліва заклікае Баку і Ерэван спыніць кровапраліцце, неадкладна спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца на шлях палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання.
Канфлікт у Нагорным Карабаху
Нагадаем, сітуацыя вакол Нагорнага Карабаха абвастрылася 27 верасня 2020 года – там пачаліся баявыя дзеянні, якія прывялі да ахвяр сярод мірных жыхароў.
Варожыя бакі распачалі некалькі спроб заключыць перамір’е, але паспяховым аказалася трохбаковае пагадненне, дасягнутае ў ноч на 10 лістапада пры пасрэдніцтве Масквы.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дамовіліся аб поўным спыненні баявых дзеянняў.
Войскі спыніліся на занятых пазіцыях, кантроль над трыма раёнамі (Кельбаджарскім, Лачынскім і Агдамскім) перайшоў Баку, а ўздоўж лініі судакранання размясціліся расійскія міратворцы.
З таго часу міратворцы некалькі разоў фіксавалі парушэнне рэжыму спынення агню, армянскі і азербайджанскі бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў правакацыях.
У 2022 годзе Баку і Ерэван пры пасярэдніцтве РФ, ЗША і ЕС пачалі абмяркоўваць будучы мірны дагавор. Армянскі прэм’ер у маі 2023-га заявіў, што Ерэван гатоў прызнаць Нагорны Карабах часткай Азербайджана, калі Баку будзе выконваць шэраг умоў.
Азербайджанскі лідар у сваю чаргу падкрэсліў, што з’явіліся перадумовы для таго, каб нармалізаваць адносіны паміж краінамі на базе ўзаемнага прызнання тэрытарыяльнай цэласнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Азербайджан і Арменія
могуць падпісаць мірны дагавор – Аліеў