https://bel.sputnik.by/20230919/vaennykh-u-nagornym-karabakhu--armen-nyama--mnabarony-1079577858.html
Ваенных у Нагорным Карабаху ў Арменіі няма – Мінабароны
Ваенных у Нагорным Карабаху ў Арменіі няма – Мінабароны
Sputnik Беларусь
Азербайджанскія ваенныя паведамілі, што пачалі ў рэгіёне антытэрарыстычную аперацыю для аднаўлення канстытуцыйнага ладу. 19.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-19T15:08+0300
2023-09-19T15:08+0300
2023-09-19T17:22+0300
арменія
азербайджан
узброены канфлікт
бяспека
навіны
у свеце
нагорны карабах
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079575144_0:0:2733:1537_1920x0_80_0_0_271ec11c6f86e0fc3fa942fc35d4bda8.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. У Рэспублікі Арменія няма арміі ў Нагорным Карабаху, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы армянскага міністэрства абароны.Раней міністэрства абароны Азербайджана распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што пачынае ў Нагорным Карабаху антытэрарыстычныя мерапрыемствы.У якасці прычыны ў Баку назвалі абстрэлы сваіх пазіцый армянскімі вайскоўцамі."Як і раней, у азербайджанскіх афіцыйных паведамленнях і СМІ працягваецца ілжывае сцвярджэнне, паводле якога ў Нагорным Карабаху знаходзяцца падраздзяленні УС РА, ваенная тэхніка і асабовы склад", - адзначылі ў мінабароны Арменіі.Інфармацыя азербайджанскага боку аб тым, што армянскія ваенныя "19 верасня ў раёне 2:40 нібыта адкрылі агонь у напрамку азербайджанскіх пазіцый, размешчаных ва ўсходняй частцы мяжы, не адпавядае рэчаіснасці", запэўнілі ў прэс-службе.У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла аб тым, што ў Маскве ўстрывожаны з-за рэзкай эскалацыі канфлікту ў рэгіёне. Пры гэтым яна заклікала бакі канфлікту спыніць кровапраліцце і ваенныя дзеянні, каб вярнуцца за стол перагавораў.Расійскі дыпламат нагадала, што ўсё неабходнае для мірнага дыялогу змяшчаецца ў комплексе трохбаковых заяў лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі.Захарава запэўніла, што расійскі міратворчы кантынгент працягне выконваць свае абавязкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
арменія
азербайджан
нагорны карабах
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/13/1079575144_2:0:2374:1779_1920x0_80_0_0_73a3fe801616bd949e7c5bd46bdb1bab.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арменія, азербайджан, узброены канфлікт, бяспека, навіны , у свеце, нагорны карабах
арменія, азербайджан, узброены канфлікт, бяспека, навіны , у свеце, нагорны карабах
Ваенных у Нагорным Карабаху ў Арменіі няма – Мінабароны
15:08 19.09.2023 (абноўлена: 17:22 19.09.2023) Азербайджанскія ваенныя паведамілі, што пачалі ў рэгіёне антытэрарыстычную аперацыю для аднаўлення канстытуцыйнага ладу.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. У Рэспублікі Арменія няма арміі ў Нагорным Карабаху, пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні прэс-службы армянскага міністэрства абароны.
Раней міністэрства абароны Азербайджана распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што пачынае ў Нагорным Карабаху антытэрарыстычныя мерапрыемствы.
У якасці прычыны ў Баку назвалі абстрэлы сваіх пазіцый армянскімі вайскоўцамі.
"Як і раней, у азербайджанскіх афіцыйных паведамленнях і СМІ працягваецца ілжывае сцвярджэнне, паводле якога ў Нагорным Карабаху знаходзяцца падраздзяленні УС РА, ваенная тэхніка і асабовы склад", - адзначылі ў мінабароны Арменіі.
Інфармацыя азербайджанскага боку аб тым, што армянскія ваенныя "19 верасня ў раёне 2:40 нібыта адкрылі агонь у напрамку азербайджанскіх пазіцый, размешчаных ва ўсходняй частцы мяжы, не адпавядае рэчаіснасці", запэўнілі ў прэс-службе.
У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава заявіла аб тым, што ў Маскве ўстрывожаны з-за рэзкай эскалацыі канфлікту ў рэгіёне. Пры гэтым яна заклікала бакі канфлікту спыніць кровапраліцце і ваенныя дзеянні, каб вярнуцца за стол перагавораў.
Расійскі дыпламат нагадала, што ўсё неабходнае для мірнага дыялогу змяшчаецца ў комплексе трохбаковых заяў лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі.
Захарава запэўніла, што расійскі міратворчы кантынгент працягне выконваць свае абавязкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"