МЗС Расіі заклікала неадкладна спыніць кровапраліцце ў Карабаху

© Sputnik / Михаил ВоскресенскийБудынак Міністэрства замежных спраў Расіі
Будынак Міністэрства замежных спраў Расіі - Sputnik Беларусь, 1920, 20.09.2023
Падпісацца
Напярэдадні азербайджанскі бок паведаміў, што пачынае ў Нагорным Карабаху антытэрарыстычныя мерапрыемствы.
МІНСК, 20 вер – Sputnik. Расійскае МЗС заклікала бакі, якія канфліктуюць у Карабаху, неадкладна спыніць кровапраліцце і спыніць баявыя дзеянні, а таксама не дапусціць ахвяры сярод цывільнага насельніцтва, пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце знешнепалітычнага ведамства РФ.
У МЗС адзначаюць, што на ход урэгулявання нагорна-карабахскай сітуацыі кардынальна паўплывала тое, што афіцыйны Ерэван прызнаў Нагорны Карабах часткай тэрыторыі Азербайджана на самітах, якія прайшлі пад эгідай Еўрасаюза ў кастрычніку 2022-га і маі 2023-га.
"Гэта змяніла асноўныя ўмовы, пры якіх была падпісана Заява лідараў Расіі, Азербайджана і Арменіі ад 9 лістапада 2020 года, а таксама становішча Расійскага міратворчага кантынгенту (РМК)", - падкрэслілі ў міністэрстве.
У ведамстве ўдакладнілі, што з таго моманту, як РМК размясціўся ў рэгіёне, міратворцамі добрасумленна выконваліся задачы, якія датычацца рэжыму спынення агню і забеспячэння кантактаў паміж азербайджанскім і армянскім бакамі. Яны таксама каардынавалі намаганні ў гуманітарнай сферы і садзейнічалі прамому дыялогу паміж Баку і Сцепанакертам.
РМК і цяпер аказвае садзейнічанне цывільнаму насельніцтву, у тым ліку медыцынскую дапамогу, праводзіць эвакуацыю.
У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што цяпер галоўнае – неадкладна вярнуцца да выканання комплексу трохбаковых дамоўленасцей 2020-2022 гадоў, дасягнутых на вышэйшым узроўні, у якіх прапісаны ўсе крокі для мірнага вырашэння карабахскай праблемы, "спыніць узброенае супрацьстаянне і зрабіць усё магчымае для забеспячэння праў і бяспекі насельніцтва Нагорнага Карабаха".
Напярэдадні міністэрства абароны Азербайджана распаўсюдзіла інфармацыю аб тым, што пачынае ў Нагорным Карабаху антытэрарыстычныя мерапрыемствы.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Крэмль устрывожаны рэзкай эскалацыяй напружанасці і пачаткам баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху.
Ён адзначыў, што зараз вядзецца работа для таго, "каб вярнуць працэс урэгулявання ў палітыка-дыпламатычнае ручво". Пры гэтым Пяскоў падкрэсліў, што адзінай базай для перагавораў з’яўляюцца дакументы, якія былі падпісаны Масквой, Ерэванам і Баку два і тры гады таму, і трэба прытрымлівацца палажэнняў, якія былі прапісаны у іх.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Міратворцы РФ заклікаюць бакі канфлікту ў Карабаху спыніць агонь
МЗС Беларусі адрэагавала на сітуацыю ў Карабаху
У Крамлі занепакоены эскалацыяй напружанасці ў Нагорным Карабаху – Пяскоў
Стужка навiн
0