https://bel.sputnik.by/20230919/mzs-belarus-adreagavala-na-stuatsyyu--karabakhu-1079583279.html
МЗС Беларусі адрэагавала на сітуацыю ў Карабаху
МЗС Беларусі адрэагавала на сітуацыю ў Карабаху
Sputnik Беларусь
Баку абвінаваціў Ерэван у абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый, пасля чаго Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі. 19.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-19T17:53+0300
2023-09-19T17:53+0300
2023-09-19T17:53+0300
мзс беларусі
нагорны карабах
навіны
палітыка
бяспека
арменія
азербайджан
беларусь
узброены канфлікт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:342:4896:3096_1920x0_80_0_0_06e2e0ed60ac255dfa9dbeade5427116.jpg
МІНСК, 19 вер – Sputnik. У Беларусі глыбока занепакоены эскалацыяй абстаноўкі ў паўднёва-каўказскім рэгіёне, якая суправаджаецца баявымі дзеяннямі, паведамілі Sputnik у прэс-службе міністэрства замежных спраў краіны.У МЗС рэспублікі, каменціруючы сітуацыю, адзначылі, што вырашэнне самых складаных канфліктаў магчыма выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.У беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што прынцыпова важна вярнуцца на шлях рацыянальнага і аргументаванага дыялогу ў межах існуючых фарматаў.Абвастрэнне ў КарабахуУ аўторак, 19 верасня, Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі лакальнага характару ў Нагорным Карабаху. Баку абвінаваціў Ерэван у сістэматычных абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый.МЗС Расіі заклікала абодва бакі спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца на шлях палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што зараз расійскія вайскоўцы кантактуюць з калегамі ў Закаўказзе. Таксама ідзе ўзгадненне кантактаў на больш высокім узроўні.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
нагорны карабах
арменія
азербайджан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102747/40/1027474084_0:0:4352:3264_1920x0_80_0_0_4c233b9dfe6baf084704ca028cd6553a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, нагорны карабах, навіны , палітыка, бяспека, арменія, азербайджан, беларусь, узброены канфлікт
мзс беларусі, нагорны карабах, навіны , палітыка, бяспека, арменія, азербайджан, беларусь, узброены канфлікт
МЗС Беларусі адрэагавала на сітуацыю ў Карабаху
Баку абвінаваціў Ерэван у абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый, пасля чаго Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі.
МІНСК, 19 вер – Sputnik. У Беларусі глыбока занепакоены эскалацыяй абстаноўкі ў паўднёва-каўказскім рэгіёне, якая суправаджаецца баявымі дзеяннямі, паведамілі Sputnik у прэс-службе міністэрства замежных спраў краіны.
У МЗС рэспублікі, каменціруючы сітуацыю, адзначылі, што вырашэнне самых складаных канфліктаў магчыма выключна палітыка-дыпламатычнымі сродкамі.
"У сувязі з гэтым настойліва заклікаем усе бакі неадкладна прыняць дзейсныя меры для спынення агню і недапушчэння гібелі людзей", - падкрэслілі там.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве заявілі, што прынцыпова важна вярнуцца на шлях рацыянальнага і аргументаванага дыялогу ў межах існуючых фарматаў.
"Са свайго боку Рэспубліка Беларусь гатова ва ўсіх даступных фарматах прыкладаць намаганні па дасягненні міру і стабільнасці на Паўднёвым Каўказе", - запэўнілі ў міністэрстве.
У аўторак, 19 верасня, Мінабароны Азербайджана заявіла аб пачатку контртэрарыстычнай аперацыі лакальнага характару ў Нагорным Карабаху. Баку абвінаваціў Ерэван у сістэматычных абстрэлах і мініраванні сваіх тэрыторый.
МЗС Расіі заклікала абодва бакі спыніць ваенныя дзеянні і вярнуцца на шлях палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што зараз расійскія вайскоўцы кантактуюць з калегамі ў Закаўказзе. Таксама ідзе ўзгадненне кантактаў на больш высокім узроўні.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"