https://bel.sputnik.by/20230921/ale-pryns-putsnu-prabachenne--suvyaz-z-gbellyu-rasyskkh-mratvortsa-1079633250.html
Аліеў прынёс Пуціну прабачэнне ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў
Аліеў прынёс Пуціну прабачэнне ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Азербайджана таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых. 21.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-21T13:04+0300
2023-09-21T13:04+0300
2023-09-21T13:04+0300
нагорны карабах
ільхам аліеў
навіны
уладзімір пуцін
міратворцы
бяспека
азербайджан
расія
у свеце
арменія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/0f/1045913387_0:117:1900:1185_1920x0_80_0_0_030f13aa8270adc4602839d4d0681b91.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнне і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў у нагорным Карабаху, паведамілі ў прэс-службе Крамля.Нагадаем, у сераду ўвечары Міністэрства абароны РФ паведаміла, што машына з расійскімі міратворцамі была абстраляна ў Нагорным Карабаху, вайскоўцы загінулі. Па даных ведамства, інцыдэнт адбыўся днём у сераду, 20 верасня, у раёне населенага пункта Джанятаг. Для высвятлення абставін надзвычайнага здарэння на месцы пачалі работу прадстаўнікі расійскіх і азербайджанскіх следчых органаў.У чацвер адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Расіі і Азербайджана.Акрамя таго, ён запэўніў свайго расійскага калегу, што тое, што здарылася, самым уважлівым чынам расследуюць і ўсіх вінаватых належным чынам пакараюць. Генпракуратуры дзвюх краін цесна ўзаемадзейнічаюць у гэтым пытанні."Прэзідэнт Азербайджана таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых", - паведамілі ў прэс-службе.Акрамя таго, абодва прэзідэнты адзначылі важнасць таго, каб дасягнутыя пры садзейнічанні міратворчага кантынгенту дамоўленасці аб поўным спыненні баявых дзеянняў у Карабаху былі паслядоўна рэалізаваны, а таксама вялікае значэнне перагавораў, якія пачаліся пры пасрэдніцтве міратворцаў паміж прадстаўнікамі Баку і Сцепанакерта.Таксама Уладзімір Пуцін і Ільхам Аліеў абмеркавалі, што неабходна ў першую чаргу зрабіць для далейшай стабілізацыі абстаноўкі і пераадолення гуманітарных праблем у рэгіёне. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што важна пры гэтым гарантаваць правы і бяспеку насельніцтва Карабаха, яго азербайджанскі калега пацвердзіў гатоўнасць узаемадзейнічаць па гэтых пытаннях з расійскімі міратворцамі. ️>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
нагорны карабах
азербайджан
расія
арменія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/0f/1045913387_102:0:1790:1266_1920x0_80_0_0_2774cab82e16ff2b99f079f225df86c3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нагорны карабах, ільхам аліеў, навіны , уладзімір пуцін, міратворцы, бяспека, азербайджан, расія, у свеце, арменія, узброены канфлікт
нагорны карабах, ільхам аліеў, навіны , уладзімір пуцін, міратворцы, бяспека, азербайджан, расія, у свеце, арменія, узброены канфлікт
Аліеў прынёс Пуціну прабачэнне ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў
Прэзідэнт Азербайджана таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў прынёс прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну прабачэнне і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю расійскіх міратворцаў у нагорным Карабаху, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Нагадаем, у сераду ўвечары Міністэрства абароны РФ паведаміла, што машына з расійскімі міратворцамі была абстраляна ў Нагорным Карабаху, вайскоўцы загінулі. Па даных ведамства, інцыдэнт адбыўся днём у сераду, 20 верасня, у раёне населенага пункта Джанятаг. Для высвятлення абставін надзвычайнага здарэння на месцы пачалі работу прадстаўнікі расійскіх і азербайджанскіх следчых органаў.
У чацвер адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Расіі і Азербайджана.
"Аліеў прынёс прабачэнне і выказаў глыбокія спачуванні наконт трагічнай гібелі ў Карабаху 20 верасня вайскоўцаў Расійскага міратворчага кантынгенту (РМК)", - гаворыцца ў паведамленні крамлёўскай прэс-службы.
Акрамя таго, ён запэўніў свайго расійскага калегу, што тое, што здарылася, самым уважлівым чынам расследуюць і ўсіх вінаватых належным чынам пакараюць. Генпракуратуры дзвюх краін цесна ўзаемадзейнічаюць у гэтым пытанні.
"Прэзідэнт Азербайджана таксама выказаў гатоўнасць аказаць матэрыяльную дапамогу сем’ям загінулых", - паведамілі ў прэс-службе.
Акрамя таго, абодва прэзідэнты адзначылі важнасць таго, каб дасягнутыя пры садзейнічанні міратворчага кантынгенту дамоўленасці аб поўным спыненні баявых дзеянняў у Карабаху былі паслядоўна рэалізаваны, а таксама вялікае значэнне перагавораў, якія пачаліся пры пасрэдніцтве міратворцаў паміж прадстаўнікамі Баку і Сцепанакерта.
Таксама Уладзімір Пуцін і Ільхам Аліеў абмеркавалі, што неабходна ў першую чаргу зрабіць для далейшай стабілізацыі абстаноўкі і пераадолення гуманітарных праблем у рэгіёне. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што важна пры гэтым гарантаваць правы і бяспеку насельніцтва Карабаха, яго азербайджанскі калега пацвердзіў гатоўнасць узаемадзейнічаць па гэтых пытаннях з расійскімі міратворцамі. ️
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"