Беларускія студэнты бяруць удзел у медыяфоруме "Игры разума"

© Photo : Министерство науки и высшего образования РФУ Краснаярску стартаваў Усерасійскі студэнцкі медыяфорум "Игры разума"
У Краснаярску стартаваў Усерасійскі студэнцкі медыяфорум Игры разума - Sputnik Беларусь, 1920, 21.09.2023
Падпісацца
Прадстаўнікі студэнцкіх СМІ з Расіі, Арменіі, Таджыкістана, Кыргызстана і Беларусі пройдуць маштабны практыкум, а лепшыя калектывы атрымаюць ва ўзнагароду паездку ў адзін з расійскіх гарадоў.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Студэнты з пяці краін удзельнічаюць у III Усерасійскім студэнцкім медыяфоруме "Гульні розуму", які ў чацвер стартаваў у Краснаярску, паведамілі Sputnik у Мінадукнавукі РФ.
У вочным фармаце маштабнага мерапрыемства бяруць удзел 158 студэнтаў з 53 ВНУ розных рэгіёнаў Расіі (уключаючы ДНР і ЛНР), а таксама чатырох Славянскіх універсітэтаў Арменіі, Таджыкістана, Кыргызстана і Беларусі.
На працягу трох дзён студэнты будуць слухаць лекцыі і ўдзельнічаць у майстар-класах ад вядучых экспертаў медыягаліны. Ім раскажуць, як развіваць лічбавыя выданні сваіх ВНУ і ствараць якасны і цікавы кантэнт. Асноўная частка форуму пройдзе ў Сібірскім федэральным універсітэце (СФУ).
"Шмат у чым дзякуючы студэнцкім СМІ моладзь можа атрымліваць праўдзівую і зразумелую для сябе інфармацыю, што сёння асабліва важна для захавання грамадзянскага міру і згоды", - сказаў на адкрыцці форуму міністр навукі і вышэйшай адукацыі РФ Валерый Фалькоў.
Кульмінацыяй мерапрыемства стане традыцыйнае імерсіўнае шоу, якое пагрузіць каманды ў разнастайнасць культуры, прыроды, моў і кухні розных расійскіх рэгіёнаў.
У апошні дзень "Гульняў розуму" будуць вызначаны лепшыя калектывы. Ва ўзнагароду яны атрымаюць паездку ў прэс-тур у адзін з гарадоў РФ.
Першыя "Гульні розуму" адбыліся ў 2021 годзе ў Крыме на базе Севастопальскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Другі медыяфорум праходзіў у Дагестане ў 2022-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Універсітэт высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы можа з’явіцца ў Мінску
Студэнты з краін СНД атрымаюць гранты ў РФ для сваіх стартапаў
Расія хоча прыцягнуць у свае ВНУ больш студэнтаў з Беларусі
Стужка навiн
0