https://bel.sputnik.by/20230628/studenty-z-kran-snd-atrymayuts-granty--rf-dlya-svaygo-startapa-1077038501.html
Студэнты з краін СНД атрымаюць гранты ў РФ для сваіх стартапаў
Студэнты з краін СНД атрымаюць гранты ў РФ для сваіх стартапаў
Sputnik Беларусь
Пераможцам конкурсу "Студенческий стартап", які праводзіць расійскі Фонд садзейнічання інавацыям, дадуць па 1 млн рублёў на рэалізацыю сваіх праектаў. 28.06.2023, Sputnik Беларусь
2023-06-28T16:22+0300
2023-06-28T16:22+0300
2023-06-28T16:31+0300
снд
студэнты
расія
тэхналогіі
бізнес
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067843587_0:0:1800:1014_1920x0_80_0_0_a094821637c132bf7e2e5a435a8d11dc.jpg
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. У конкурсе "Студенческий стартап" для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў бяруць удзел, сярод іншых, грамадзяне Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Туркменістана, расказалі агенцтву Sputnik у прэс-службе расійскага Фонду садзейнічання інавацыям.На мінулым тыдні завяршыўся прыём заявак на ўдзел у чацвёртай, заключнай у 2023 годзе, чарзе конкурсу.У 2023 годзе заяўкі на конкурс падалі каля 6 000 студэнтаў з 29 ВНУ Расіі, у тым ліку СПбДУ, СПбПУ, МФТІ, КФУ, КНІТУ, ТУСУР і ТПУ.Памер гранта застаўся ранейшым – 1 млн рублёў.Пасля экспертызы заявак удзельнікі конкурсу правядуць вочную абарону сваіх праектаў, у жніўні будуць вызначаны пераможцы. Пасля заключэння дагавора з Фондам садзейнічання інавацыям кожны пераможца будзе павінен стварыць юрыдычную асобу, распрацаваць бізнес-план і сайт свайго стартапа і прадставіць у Фонд справаздачу аб развіцці.Праекты канкурсантаў ахопліваюць шэсць тэматычных напрамкаў: ад лічбавых тэхналогій да крэатыўнай індустрыі. Большая частка прысвечана лічбавізацыі, распрацоўцы анлайн-платформ і мабільных праграм.Частка праектаў накіравана на распрацоўку новых прылад і сістэм для прамысловасці, а стартапы ў сферы крэатыўнай індустрыі, у прыватнасці, мяркуюць стварэнне новага брэнда адзення і партатыўнай акустычнай сістэмы.Конкурс "Студенческий стартап" праводзіцца Фондам садзейнічання інавацыям у рамках расійскага федэральнага праекта "Платформа университетского технологического предпринимательства".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067843587_111:0:1711:1200_1920x0_80_0_0_9824de3f329d77f94c3f37b7061811d3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
снд, студэнты, расія, тэхналогіі, бізнес, навіны , грамадства
снд, студэнты, расія, тэхналогіі, бізнес, навіны , грамадства
Студэнты з краін СНД атрымаюць гранты ў РФ для сваіх стартапаў
16:22 28.06.2023 (абноўлена: 16:31 28.06.2023) Пераможцам конкурсу "Студенческий стартап", які праводзіць расійскі Фонд садзейнічання інавацыям, дадуць па 1 млн рублёў на рэалізацыю сваіх праектаў.
МІНСК, 28 чэр – Sputnik. У конкурсе "Студенческий стартап" для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў бяруць удзел, сярод іншых, грамадзяне Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Туркменістана, расказалі агенцтву Sputnik у прэс-службе расійскага Фонду садзейнічання інавацыям.
На мінулым тыдні завяршыўся прыём заявак на ўдзел у чацвёртай, заключнай у 2023 годзе, чарзе конкурсу.
У 2023 годзе заяўкі на конкурс падалі каля 6 000 студэнтаў з 29 ВНУ Расіі, у тым ліку СПбДУ, СПбПУ, МФТІ, КФУ, КНІТУ, ТУСУР і ТПУ.
"У 2022 годзе Фонд вызначыў тысячу пераможцаў, кожны з якіх атрымаў грант у 1 млн рублёў. У 2023 годзе фінансаванне атрымаюць ужо 1,5 тыс студэнцкіх праектаў", - адзначылі ў прэс-службе.
Памер гранта застаўся ранейшым – 1 млн рублёў.
Пасля экспертызы заявак удзельнікі конкурсу правядуць вочную абарону сваіх праектаў, у жніўні будуць вызначаны пераможцы. Пасля заключэння дагавора з Фондам садзейнічання інавацыям кожны пераможца будзе павінен стварыць юрыдычную асобу, распрацаваць бізнес-план і сайт свайго стартапа і прадставіць у Фонд справаздачу аб развіцці.
Праекты канкурсантаў ахопліваюць шэсць тэматычных напрамкаў: ад лічбавых тэхналогій да крэатыўнай індустрыі. Большая частка прысвечана лічбавізацыі, распрацоўцы анлайн-платформ і мабільных праграм.
Частка праектаў накіравана на распрацоўку новых прылад і сістэм для прамысловасці, а стартапы ў сферы крэатыўнай індустрыі, у прыватнасці, мяркуюць стварэнне новага брэнда адзення і партатыўнай акустычнай сістэмы.
Конкурс "Студенческий стартап" праводзіцца Фондам садзейнічання інавацыям у рамках расійскага федэральнага праекта "Платформа университетского технологического предпринимательства".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"