https://bel.sputnik.by/20230921/pamyatnuyu-doshku-kasmanatu-navtskamu-stanovyats-u-cherven-1079639598.html
Памятную дошку касманаўту Навіцкаму ўстановяць у Чэрвені
Памятную дошку касманаўту Навіцкаму ўстановяць у Чэрвені
Sputnik Беларусь
У планах размясціць у школах памятныя знакі, прысвечаныя і іншым беларускім касманаўтам. 21.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-21T15:58+0300
2023-09-21T15:58+0300
2023-09-21T15:58+0300
алег навіцкі
іван міско
космас
культура
скульптура
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079634982_0:81:3067:1806_1920x0_80_0_0_ab69e65c7dab1b4031b8b28e769112ac.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Памятную дошку касманаўту Алегу Навіцкаму размесцяць у сярэдняй школе Чэрвеня 12 кастрычніка, пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik аўтар знака, скульптар Іван Міско. Менавіта ў гэтай навучальнай установе атрымаў адукацыю будучы герой Расіі.Па словах скульптара, ён і сам марыў звязаць сваё жыццё з палётамі, аднойчы нават здолеў угаварыць кіраўніка падрыхтоўкі касманаўтаў дазволіць яму прайсці выпрабаванне на цэнтрыфузе, ды вестыбюлярны апарат падвёў. Але цікавасць да касмічнай тэматыкі ў Міско не знікла.Знак будзе выкананы з бронзы, а тэкст на ім напісаны на беларускай мове. Па словах скульптара, ён ужо думае над тым, каб стварыць памятныя дошкі і для іншых касманаўтаў.Яшчэ адзін памятны знак, прысвечаны савецкаму касманаўту Юрыю Гагарыну, скульптар спадзяецца размясціць у яго родным горадзе Гжацку.Алег Навіцкі – ураджэнец Беларусі, герой Расіі, якому прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і Чэрвеньскага раёна за тое, што ён тройчы лятаў на МКС. У 2021 годзе касманаўт таксама апрабаваў сябе ў ролі акцёра і зняўся сумесна з Юліяй Перэсільд у фільме "Вызов", здымкі якога праходзілі на МКС.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079634982_243:0:2972:2047_1920x0_80_0_0_8e3fabd4b6e2d570cb5539327412404d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
алег навіцкі, іван міско, космас, культура, скульптура, навіны , у беларусі, беларусь
алег навіцкі, іван міско, космас, культура, скульптура, навіны , у беларусі, беларусь
Памятную дошку касманаўту Навіцкаму ўстановяць у Чэрвені
У планах размясціць у школах памятныя знакі, прысвечаныя і іншым беларускім касманаўтам.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Памятную дошку касманаўту Алегу Навіцкаму размесцяць у сярэдняй школе Чэрвеня 12 кастрычніка, пра гэта паведаміў карэспандэнту Sputnik аўтар знака, скульптар Іван Міско. Менавіта ў гэтай навучальнай установе атрымаў адукацыю будучы герой Расіі.
Па словах скульптара, ён і сам марыў звязаць сваё жыццё з палётамі, аднойчы нават здолеў угаварыць кіраўніка падрыхтоўкі касманаўтаў дазволіць яму прайсці выпрабаванне на цэнтрыфузе, ды вестыбюлярны апарат падвёў. Але цікавасць да касмічнай тэматыкі ў Міско не знікла.
Знак будзе выкананы з бронзы, а тэкст на ім напісаны на беларускай мове. Па словах скульптара, ён ужо думае над тым, каб стварыць памятныя дошкі і для іншых касманаўтаў.
"У Беларусі гэта першая памятная дошка, прысвечаная касманаўту. Канкрэтна Алегу Навіцкаму. Сёння аддаю яе ў адліўку з бронзы, але ў мяне ёсць падобныя напрацоўкі таксама для Клімука і Кавалёнка. Іх таксама ўстановяць на школах, дзе вучыліся беларускія касманаўты. У мяне ўсё ёсць, зараз трэба толькі рашэнне ўлад", - распавёў Sputnik скульптар Міско.
Яшчэ адзін памятны знак, прысвечаны савецкаму касманаўту Юрыю Гагарыну, скульптар спадзяецца размясціць у яго родным горадзе Гжацку.
Алег Навіцкі – ураджэнец Беларусі, герой Расіі, якому прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Мінскай вобласці і Чэрвеньскага раёна за тое, што ён тройчы лятаў на МКС. У 2021 годзе касманаўт таксама апрабаваў сябе ў ролі акцёра і зняўся сумесна з Юліяй Перэсільд у фільме "Вызов", здымкі якога праходзілі на МКС.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Замест вінаграда і баяна - тоны гліны:
інтэрв'ю да 80-годдзя Генадзя Буралкіна