https://bel.sputnik.by/20230921/polshcha-perastala-pastalyats-zbroyu-ukrane--maravetsk-1079625022.html
Польшча перастала пастаўляць зброю Украіне – Маравецкі
Польшча перастала пастаўляць зброю Украіне – Маравецкі
Sputnik Беларусь
У Польшчы раней заяўлялі, што краіна з’яўляецца трэцім у свеце пастаўшчыком узбраення ва Украіну – пасля ЗША і Вялікабрытаніі. 21.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-21T10:07+0300
2023-09-21T10:07+0300
2023-09-21T10:07+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
матэуш маравецкі
польшча
украіна
бяспека
навіны
узбраенні
палітыка
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079620203_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_2994bdbedb196f79d42fd05c1f991501.jpg
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Польшча перастала пастаўляць узбраенне Украіне, паколькі сама актыўна ўзбройваецца, аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Матэуш Маравецкі.Раней у Варшаве паведамлялі, што Польшча ўваходзіць у тройку сусветных пастаўшчыкоў узбраенняў на Украіну – большыя аб’ёмы толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі.У прыватнасці, у ліпені стала вядома, што Варшава аказала Кіеву ваенную дапамогу на суму тры мільярды еўра.Раней у красавіку 2022 года Польшча перадала тэхніку і ўзбраенне на 1,5 мільярда еўра. За год гэтая сума павялічылася на 1 мільярд, пры гэтым дапамога на 500 мільёнаў была прадастаўлена на працягу апошніх трох-чатырох месяцаў.Ва Украіну з Польшчы пастаўляліся танкі і іншая бронетэхніка, знішчальнікі і беспілотныя лятальныя апараты, ствольная і рэактыўная артылерыя, розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, стралковая зброя, боепрыпасы рознага калібру і прызначэння.Праблемы ў адносінахНапярэдадні міністр па еўрапейскіх справах Польшчы Шымон Шынкоўскі вель Сэнк заявіў, што Варшава можа перастаць падтрымліваць Кіеў. Заява была зроблена на фоне скандалу ў аграрнай сферы, звязанага з абмежаваннямі на імпарт украінскіх сельскагаспадарчых тавараў у шэраг еўрапейскіх краін.Таксама на бягучым тыдні прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што Варшава не плануе працягваць дапамогу ўкраінскім бежанцам. Ён нагадаў, што прынятыя з гэтай нагоды дакументы мелі часовы характар і заканчваюцца ў пачатку наступнага года.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
польшча
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/15/1079620203_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_dc9fec35886bad651a1e2b4e261f3710.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, матэуш маравецкі, польшча, украіна, бяспека, навіны , узбраенні, палітыка, у свеце
спецаперацыя, матэуш маравецкі, польшча, украіна, бяспека, навіны , узбраенні, палітыка, у свеце
Польшча перастала пастаўляць зброю Украіне – Маравецкі
У Польшчы раней заяўлялі, што краіна з’яўляецца трэцім у свеце пастаўшчыком узбраення ва Украіну – пасля ЗША і Вялікабрытаніі.
МІНСК, 21 вер – Sputnik. Польшча перастала пастаўляць узбраенне Украіне, паколькі сама актыўна ўзбройваецца, аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Матэуш Маравецкі.
"Мы ўжо не перадаём ва Украіну ніякага ўзбраення, зыходзячы з таго, што мы зараз самі ўзбройваемся найсучаснай зброяй. Калі не хочаш абараняцца, то павінен мець чым абараняцца", - сказаў Маравецкі ў эфіры тэлеканала Polsat.
Раней у Варшаве паведамлялі, што Польшча ўваходзіць у тройку сусветных пастаўшчыкоў узбраенняў на Украіну – большыя аб’ёмы толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі.
У прыватнасці, у ліпені стала вядома, што Варшава аказала Кіеву ваенную дапамогу на суму тры мільярды еўра.
Раней у красавіку 2022 года Польшча перадала тэхніку і ўзбраенне на 1,5 мільярда еўра. За год гэтая сума павялічылася на 1 мільярд, пры гэтым дапамога на 500 мільёнаў была прадастаўлена на працягу апошніх трох-чатырох месяцаў.
Ва Украіну з Польшчы пастаўляліся танкі і іншая бронетэхніка, знішчальнікі і беспілотныя лятальныя апараты, ствольная і рэактыўная артылерыя, розныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, стралковая зброя, боепрыпасы рознага калібру і прызначэння.
Напярэдадні міністр па еўрапейскіх справах Польшчы Шымон Шынкоўскі вель Сэнк заявіў, што Варшава можа перастаць падтрымліваць Кіеў. Заява была зроблена на фоне скандалу ў аграрнай сферы, звязанага з абмежаваннямі на імпарт украінскіх сельскагаспадарчых тавараў у шэраг еўрапейскіх краін.
Таксама на бягучым тыдні прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што Варшава не плануе працягваць дапамогу ўкраінскім бежанцам. Ён нагадаў, што прынятыя з гэтай нагоды дакументы мелі часовы характар і заканчваюцца ў пачатку наступнага года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Захад, сарваўшы "мінскія пагадненні",
нясе адказнасць за развал Украіны – Лаўроў