https://bel.sputnik.by/20230922/zakharava-ursula-fon-der-lyayen-skhlusla-ab-tragedy-khrasmy-usklashy-vnu-na-rasyu-1079659086.html
Захарава: Урсула фон дэр Ляйен схлусіла аб трагедыі Хірасімы, усклаўшы віну на Расію
Захарава: Урсула фон дэр Ляйен схлусіла аб трагедыі Хірасімы, усклаўшы віну на Расію
Sputnik Беларусь
Амерыканцы правялі атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў канцы Другой сусветнай вайны, каб паскорыць капітуляцыю Японіі. 22.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-22T11:27+0300
2023-09-22T11:27+0300
2023-09-22T11:27+0300
марыя захарава
японія
расія
у свеце
палітыка
хірасіма
нагасакі
зша
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069522893_0:140:3058:1860_1920x0_80_0_0_405b4fd54dbd54ae02b6d7b831a327e8.jpg
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен схлусіла, усклаўшы на Расію віну за трагедыю, якая здарылася ў Хірасіме, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале.Фон дэр Ляйен у сваім выступленні на ўручэнні ўзнагароды Атлантычнага савета пахваліла ўрад Японіі за падтрымку кіеўскага рэжыму і барацьбу з Расіяй.Паводле слоў дыпламата, "фігурантка найбуйнейшых у гісторыі ЕС карупцыйных скандалаў пайшла далей – усклала трагедыю Хірасімы... на Расію".Захарава прывяла словы Фон дэр Ляйен, якая заявіла, што "Расія пагражае зноў выкарыстоўваць ядзерную зброю. Гэта агідна, гэта небяспечна і пад шатамі (у кантэксце) Хірасімы – недаравальна".Трагедыя ў ХірасімеНагадаем, што амерыканцы правялі атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў самым канцы Другой сусветнай вайны, каб паскорыць капітуляцыю Японіі.Бомбы былі скінуты на гарады 6 і 9 жніўня 1945 года. Агульная колькасць ахвяр атамнага ўдару склала больш за 450 тысяч чалавек. Непасрэдна ад выбухаў дзвюх бомб загінула каля 220 тыс чалавек, яшчэ больш за 200 тыс памерлі з-за смяротных доз радыяцыйнага выпраменьвання.Тыя, хто выжыў у трагедыі, да гэтага часу пакутуюць ад выкліканых апрамяненнем захворванняў. Па апошніх звестках, іх больш за 183 тыс чалавек.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
японія
расія
хірасіма
нагасакі
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0b/1a/1069522893_327:0:3058:2048_1920x0_80_0_0_3f8ea351446b2950f46c0ea3f4b0c78d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, японія, расія, у свеце, палітыка, хірасіма, нагасакі, зша, навіны
марыя захарава, японія, расія, у свеце, палітыка, хірасіма, нагасакі, зша, навіны
Захарава: Урсула фон дэр Ляйен схлусіла аб трагедыі Хірасімы, усклаўшы віну на Расію
Амерыканцы правялі атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў канцы Другой сусветнай вайны, каб паскорыць капітуляцыю Японіі.
МІНСК, 22 вер – Sputnik. Кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен схлусіла, усклаўшы на Расію віну за трагедыю, якая здарылася ў Хірасіме, пра гэта заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале.
Фон дэр Ляйен у сваім выступленні на ўручэнні ўзнагароды Атлантычнага савета пахваліла ўрад Японіі за падтрымку кіеўскага рэжыму і барацьбу з Расіяй.
"Пра ЗША і вашынгтонскіх катаў, якія скінулі бомбы на японскія гарады і грамадзянскае насельніцтва, – ні слова", - адзначыла Захарава.
Паводле слоў дыпламата, "фігурантка найбуйнейшых у гісторыі ЕС карупцыйных скандалаў пайшла далей – усклала трагедыю Хірасімы... на Расію".
Захарава прывяла словы Фон дэр Ляйен, якая заявіла, што "Расія пагражае зноў выкарыстоўваць ядзерную зброю. Гэта агідна, гэта небяспечна і пад шатамі (у кантэксце) Хірасімы – недаравальна".
"Агідна і небяспечна тое, як хлусіць Урсула фон дэр Ляйен", - пракаменціравала словы кіраўніка ЕК прадстаўнік расійскага МЗС.
Нагадаем, што амерыканцы правялі атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі ў самым канцы Другой сусветнай вайны, каб паскорыць капітуляцыю Японіі.
Бомбы былі скінуты на гарады 6 і 9 жніўня 1945 года. Агульная колькасць ахвяр атамнага ўдару склала больш за 450 тысяч чалавек. Непасрэдна ад выбухаў дзвюх бомб загінула каля 220 тыс чалавек, яшчэ больш за 200 тыс памерлі з-за смяротных доз радыяцыйнага выпраменьвання.
Тыя, хто выжыў у трагедыі, да гэтага часу пакутуюць ад выкліканых апрамяненнем захворванняў. Па апошніх звестках, іх больш за 183 тыс чалавек.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"