Штучны інтэлект будзе змагацца з махлярамі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоШтучны інтэлект
Штучны інтэлект - Sputnik Беларусь, 1920, 24.09.2023
Падпісацца
Рэгулятар бачыць некалькі напрамкаў развіцця тэхналогій штучнага інтэлекту ў банкаўскім сектары на бліжэйшыя некалькі гадоў.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Штучны інтэлект (ШІ) актуальны ў банкаўскім сектары і на плацежным рынку таму, што трэба хутка і з высокай дакладнасцю апрацоўваць вялікія аб’ёмы даных, гаворыцца ў апублікаванай Нацбанкам канцэпцыі развіцця плацежнага рынку Беларусі на 2023-2025 гады.
Нацбанк пералічыў у дакуменце некалькі напрамкаў, у якіх можна выкарыстоўваць ШІ: фінансавыя чат-боты і галасавыя фінансавыя памочнікі, ідэнтыфікацыя праз біяметрыю, рабатызацыя кантакт-цэнтраў, аналіз дзейнасці банка.
Таксама рэгулятар лічыць, што ШІ можна даверыць выяўленне махлярскіх аперацый, можна будзе адсочваць іх у рэжыме рэальнага часу. У канцэпцыі сказана, што цяпер ШІ пачалі выкарыстоўваць для выяўлення анамалій у трафіку, DdоS-атак, "нетыпічных" паводзін кліента.
"У перспектыве тэхналогіі ШІ змогуць не толькі скарачаць час рэагавання на пагрозу і прагназіраваць сцэнарыі атак, але і хутка вызначаць узломшчыка карпаратыўнага акаўнта", - лічаць у Нацбанку.
У той жа час рэгулятар улічвае рызыку няправільнага навучання інтэлектуальных камп’ютарных сістэм, наўмыснага скажэння даных, несанкцыянаванай змены алгарытмаў. Іншая небяспека закладзена ў стратах зыходных даных.
"Тэхналогіі ШІ павінны ўкараняцца на аснове адкрытай канкурэнцыі з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання кліентаў і павышэння эфектыўнасці працэсаў пры ажыццяўленні банкаўскіх аперацый і аказанні плацежных паслуг", - абвяшчае канцэпцыя.
Акрамя таго, павінен быць кантроль за выкарыстаннем тэхналогій ШІ, а кліентам банкаў трэба даць дакладныя і даступныя спосабы для аспрэчвання магчымых наступстваў або рашэнняў штучнага інтэлекту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Штучны інтэлект не зможа замяніць людзей – Пятроў
Стратэгія развіцця штучнага інтэлекту можа з’явіцца ў СД
Эксперты папярэдзілі аб пагрозе штучнага інтэлекту чалавецтву
Стужка навiн
0