https://bel.sputnik.by/20230924/urad-belarus-pratsyagnu-zabaronu-na-ekspart-sheraga-pramtavara-1079696812.html
Урад Беларусі працягнуў забарону на экспарт шэрага прамтавараў
Урад Беларусі працягнуў забарону на экспарт шэрага прамтавараў
Sputnik Беларусь
Выключэнне зроблена для грузаў, якія вязуць у Расію "ў рамках Саюзнай дзяржавы", у тым ліку транзітам праз тэрыторыі іншых краін. 24.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-24T10:58+0300
2023-09-24T10:58+0300
2023-09-24T10:58+0300
еаэс
тавар
забарона
пастанова
у беларусі
беларусь
урад беларусі
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104071/80/1040718004_0:131:3072:1859_1920x0_80_0_0_c5218badc28f7655cea91ee0e66c6ceb.jpg
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Саўмін Беларусі з 23 верасня працягнуў яшчэ на паўгода забарону на вываз з краіны цэлага шэрага тавараў, у тым ліку ў краіны ЕАЭС, вынікае з афіцыйнай пастановы ўрада №609 ад 20 верасня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.Міністэрству замежных спраў даручана ва ўстаноўленым парадку паведаміць аб прадаўжэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі.Першы раз такую забарону ўводзілі вясной 2022 года, а затым яе працягвалі.У стоп-лісце ёсць самыя розныя тавары: ад расходных матэрыялаў для медыцыны да электрабрытваў. У спіску ёсць і катлы цэнтральнага ацяплення, халадзільнікі, пасудамыйкі, бульдозеры, сельгасмашыны.Дазваляецца экспарт у краіны ЕАЭС, але па ўзгадненні з дзяржорганамі. Таксама ёсць шэраг выключэнняў. У тым ліку, тавары ў Расію вывозіць можна "ў рамках Саюзнай дзяржавы" і нават транзітам праз тэрыторыі іншых краін. Вазіць тавары можна і транзітам праз Беларусь з адной часткі РФ у іншую. Гэта значыць фактычна расійскі рынак застаецца па-за дзеяннем пастановы.Ёсць і іншае не менш важнае выключэнне: дакумент не датычыцца тавараў беларускай і расійскай вытворчасці, а значыць урад забараніў рээкспарт.Больш за тое, тавары можна будзе вывозіць па разавых ліцэнзіях, якія выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Па-за забаронай таксама шматабаротная тара, гуманітарная дапамога.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104071/80/1040718004_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_fda0aa60d187fe062e4860a1a801dfb9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, тавар, забарона, пастанова, у беларусі, беларусь, урад беларусі, эканоміка, навіны
еаэс, тавар, забарона, пастанова, у беларусі, беларусь, урад беларусі, эканоміка, навіны
Урад Беларусі працягнуў забарону на экспарт шэрага прамтавараў
Выключэнне зроблена для грузаў, якія вязуць у Расію "ў рамках Саюзнай дзяржавы", у тым ліку транзітам праз тэрыторыі іншых краін.
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Саўмін Беларусі з 23 верасня працягнуў яшчэ на паўгода забарону на вываз з краіны цэлага шэрага тавараў, у тым ліку ў краіны ЕАЭС, вынікае з афіцыйнай пастановы ўрада №609 ад 20 верасня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрству замежных спраў даручана ва ўстаноўленым парадку паведаміць аб прадаўжэнні Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Першы раз такую забарону ўводзілі вясной 2022 года, а затым яе працягвалі.
У стоп-лісце ёсць самыя розныя тавары: ад расходных матэрыялаў для медыцыны да электрабрытваў. У спіску ёсць і катлы цэнтральнага ацяплення, халадзільнікі, пасудамыйкі, бульдозеры, сельгасмашыны.
Дазваляецца экспарт у краіны ЕАЭС, але па ўзгадненні з дзяржорганамі. Таксама ёсць шэраг выключэнняў. У тым ліку, тавары ў Расію вывозіць можна "ў рамках
Саюзнай дзяржавы" і нават транзітам праз тэрыторыі іншых краін. Вазіць тавары можна і транзітам праз Беларусь з адной часткі РФ у іншую. Гэта значыць фактычна расійскі рынак застаецца па-за дзеяннем пастановы.
Ёсць і іншае не менш важнае выключэнне: дакумент не датычыцца тавараў беларускай і расійскай вытворчасці, а значыць урад забараніў рээкспарт.
Больш за тое, тавары можна будзе вывозіць па разавых ліцэнзіях, якія выдае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Па-за забаронай таксама шматабаротная тара, гуманітарная дапамога.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Доля беларускай сельгастэхнікі ў Ніжагародскай вобласці даходзіць да 60%