https://bel.sputnik.by/20230925/mzs-belarus-pravyadze-peragavory-z-damnkanay-pa-admene-vz-1079734282.html
МЗС Беларусі правядзе перагаворы з Дамініканай па адмене віз
МЗС Беларусі правядзе перагаворы з Дамініканай па адмене віз
Sputnik Беларусь
Беларускія турысты ўсё часцей выбіраюць карыбскі напрамак, а працэс адмены віз паспрыяе гэтаму яшчэ больш. 25.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-25T17:45+0300
2023-09-25T17:45+0300
2023-09-25T17:45+0300
віза
бязвіз
бязвізавы рэжым
турызм
грамадства
дамінікана
беларусь
навіны
мзс беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103722/26/1037222627_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_b97579ecd152f87ed1cfe6f10458bb3c.jpg
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ для правядзення перагавораў па ўзаемнай адмене віз з Дамініканскай рэспублікай, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.Падпісаны дакумент ухваляе ў якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення дзвюх краін аб узаемным бязвізе.Згодна з указам, МЗС Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці.У канцы жніўня бягучага года міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з дамініканскім паслом у нашай краіне Франкам Хансам Даненбергам Кастэльянасам. На ёй, у прыватнасці, узнімалася пытанне аб адмене віз.Цяпер для ўезду ў Дамініканскую Рэспубліку беларусам патрэбна загадзя аформленая віза. Адкрыць яе можна ў консульстве гэтай краіны ў Маскве. Кошт аднаразовай турыстычнай візы, калі яе афармляць непасрэдна ў дыпустанове, складае 70 долараў, шматразовай – 90 долараў.Грамадзянам Беларусі, у якіх ёсць дзеючы мультышэнген катэгорыі "С", ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, наведаць астраўную дзяржаву можна без афармлення дамініканскай візы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
дамінікана
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103722/26/1037222627_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_ddb2ac789be2a22a3731f9213f7d1937.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
віза, бязвіз, бязвізавы рэжым, турызм, грамадства, дамінікана, беларусь, навіны , мзс беларусі
віза, бязвіз, бязвізавы рэжым, турызм, грамадства, дамінікана, беларусь, навіны , мзс беларусі
МЗС Беларусі правядзе перагаворы з Дамініканай па адмене віз
Беларускія турысты ўсё часцей выбіраюць карыбскі напрамак, а працэс адмены віз паспрыяе гэтаму яшчэ больш.
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ для правядзення перагавораў па ўзаемнай адмене віз з Дамініканскай рэспублікай, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Падпісаны дакумент ухваляе ў якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення дзвюх краін аб узаемным бязвізе.
Згодна з указам, МЗС Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці.
У канцы жніўня бягучага года міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік правёў сустрэчу з дамініканскім паслом у нашай краіне Франкам Хансам Даненбергам Кастэльянасам. На ёй, у прыватнасці, узнімалася пытанне аб адмене віз.
Цяпер для ўезду ў Дамініканскую Рэспубліку беларусам патрэбна загадзя аформленая віза. Адкрыць яе можна ў консульстве гэтай краіны ў Маскве. Кошт аднаразовай турыстычнай візы, калі яе афармляць непасрэдна ў дыпустанове, складае 70 долараў, шматразовай – 90 долараў.
Грамадзянам Беларусі, у якіх ёсць дзеючы мультышэнген катэгорыі "С", ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, наведаць астраўную дзяржаву можна без афармлення дамініканскай візы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" "Белавія" запусціць
рэйс на яшчэ адзін курорт Егіпта ў кастрычніку
Эксперты расказалі, дзе можна
бюджэтна правесці водпуск