https://bel.sputnik.by/20230926/pershy-tom-zbornka-tvora-kuzmy-chornaga-prezentaval--mnsku-1079750642.html
Першы том зборніка твораў Кузьмы Чорнага прэзентавалі ў Мінску
Першы том зборніка твораў Кузьмы Чорнага прэзентавалі ў Мінску
Sputnik Беларусь
У першы том увайшлі творы, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921–1925 гадах. 26.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-26T13:19+0300
2023-09-26T13:19+0300
2023-09-26T13:19+0300
беларуская літаратура
нан беларусі
зборнік
прэзентацыя
у беларусі
беларусь
навіны
кузьма чорны
культура
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079749942_0:65:3067:1790_1920x0_80_0_0_55a34f8969a836f007aceadcde72a462.jpg
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзентацыя першага тома Зборніка твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага адбылася сёння ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.Збор твораў у 12 тамах выдае "Беларуская навука", зборнік падрыхтаваны Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.У першы том увайшлі творы, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921–1925 гадах.Дырэктар Цэнтра акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка на прэзентацыі першага тома павіншаваў калектыў з завяршэннем вялікай працы і падзякаваў тым, хто найбольш вылучыўся.Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел літаратары, вучоныя і грамадскія дзеячы краіны, завяршылася адкрыццём кніжнай выстаўкі "Кузьма Чорны: пра чалавека, пра беларускае, пра галоўнае".Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – адзін з заснавальнікаў жанру беларускага рамана, нацыянальнай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Яго творы ўключаны ў праграмы агульнаадукацыйнай школы і ВНУ, папулярны за мяжой. Іменем пісьменніка названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку, а таксама школа ў Цімкавічах, дзе працуе філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20200624/Kuzma-Chorny-ls-stvaralnka-belaruskay-pskhalagchnay--flasofskay-prozy-1043284648.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079749942_118:0:2847:2047_1920x0_80_0_0_2554b8348f2d574111bfe45960b3682e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларуская літаратура, нан беларусі, зборнік, прэзентацыя, у беларусі, беларусь, навіны , кузьма чорны, культура, спадчына
беларуская літаратура, нан беларусі, зборнік, прэзентацыя, у беларусі, беларусь, навіны , кузьма чорны, культура, спадчына
Першы том зборніка твораў Кузьмы Чорнага прэзентавалі ў Мінску
У першы том увайшлі творы, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921–1925 гадах.
МІНСК, 26 вер – Sputnik. Прэзентацыя першага тома Зборніка твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага адбылася сёння ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Збор твораў у 12 тамах выдае "Беларуская навука", зборнік падрыхтаваны Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У першы том увайшлі творы, напісаныя класікам беларускай літаратуры ў 1921–1925 гадах.
Дырэктар Цэнтра акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка на прэзентацыі першага тома павіншаваў калектыў з завяршэннем вялікай працы і падзякаваў тым, хто найбольш вылучыўся.
Мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел літаратары, вучоныя і грамадскія дзеячы краіны, завяршылася адкрыццём кніжнай выстаўкі "Кузьма Чорны: пра чалавека, пра беларускае, пра галоўнае".
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) – адзін з заснавальнікаў жанру беларускага рамана, нацыянальнай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Яго творы ўключаны ў праграмы агульнаадукацыйнай школы і ВНУ, папулярны за мяжой. Іменем пісьменніка названы вуліцы ў Мінску, Бабруйску, Нясвіжы, Слуцку, а таксама школа ў Цімкавічах, дзе працуе філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"