Час, калі замыкаецца лета, або Смакоцце з печы пасля Узвіжання
© Sputnik / Альфред МикусТрадыцыйныя беларускія стравы
© Sputnik / Альфред Микус
Падпісацца
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, што трэба рабіць, каб не быць укушаным гадзюкай, і чаму на Звіжанне нельга засыпаць бульбу ў склеп, а таксама дзеліцца старажытнымі рэцэптамі біткоў у смятане і фаршыраваных памідораў.
27 верасня праваслаўная царква адзначае адно са значных хрысціянскіх свят у гонар Крыжа, які сімвалізуе сабой выратаванне роду чалавечага – свята Узвіжання Крыжа Гасподня.
У гэты дзень не працуюць, ходзяць у царкву на набажэнства і стараюцца прытрымлівацца строгага посту. Аднак ужо на наступны дзень дазваляецца гатаваць мясныя стравы, бо ўсё ж такі цяпер да каляднага посту ідзе час восеньскага мясаеду.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяТрадыцыйныя беларускія стравы
Традыцыйныя беларускія стравы
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Цікава, што ў сённяшні дзень, ушаноўваючы свята, вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях, якія і цяпер можна сустрэць па ўсёй Беларусі.
Гэтае царкоўнае свята ў народным календары мае некалькі назваў: Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Узвіжанне, Звіжанне, Часнэйка.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяКрыж пры дарозе
Крыж пры дарозе
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Свята "закрывання" зямлі
Узвіжанне – свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. З гэтай нагоды ў народзе захавалася наступнае выслоўе:
"Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла".
© Sputnik / Виктор ТолочкоКлючык ад лета – у шызай галачкі
Ключык ад лета – у шызай галачкі
© Sputnik / Виктор Толочко
А ўжо праз некалькі месяцаў, падчас гукання вясны, гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія (Юр’ю), каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.
Па народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух, "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне – звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства бы рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца".
А яшчэ, гэтымі днямі не хадзілі ў лес, бо лічылася, што змеі ўладкоўваюцца на зімоўку.
© Sputnik / Игорь Подгорный / Перайсці ў медыябанкПродкі лічылі, што на Узвіжанне ў лес лепей не хадзіць
Продкі лічылі, што на Узвіжанне ў лес лепей не хадзіць
© Sputnik / Игорь Подгорный
/ Калі ж здаралася пільная патрэба, то, каб не быць укушаным гадзюкай, стараліся ісці ў лес у той дзень тыдня, калі было Звеставанне.
Дарэчы, продкі верылі, каб бульба ў склепе ляжала добра, яе таксама трэба засыпаць у дзень Звеставання і ніколі на Узвіжанне.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяУзвіжанне – рэшткі ўраджаю прыбраны
Узвіжанне – рэшткі ўраджаю прыбраны
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Таксама да Уздзвіжання стараліся прыбраць з поля рэшткі ўраджаю гародніны, якая баіцца блізкіх прымаразкаў, і казалі:
"Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".
Падзяка за добры ўраджай
Святочны дзень – добрая нагода падзякаваць Богу за цудоўны ўраджай, каб пасля прыгатаваць смачную страву! Вось некалькі рэцэптаў цікавых і простых у гатаванні страў, якія ўпрыгожвалі восеньскі стол беларусаў больш за сто гадоў таму.
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯечня з грыбамі
Яечня з грыбамі
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Біткі ў смятане
З чаго гатаваць:
1 кг ялавічыны,
2-3 яйкі,
1 французская булка (багет),
2 цыбуліны,
перац,
1 ст. л. масла,
1 шк. смятаны,
паніровачныя сухары,
сыр (па патрэбе),
бульба (па патрэбе),
соль (да смаку)
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБіткі засталося здобрыць смятанай
Біткі засталося здобрыць смятанай
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Мяса (сцягняк) прапусціць праз мясарубку, змяшаць з вымачанай і адціснутай булкай, печанай цыбуляй і яйкамі, пасаліць, паперчыць і зрабіць з фаршу акруглыя біткі. Абсыпаць іх мукой і хутка абсмажыць на патэльні. Калі падрумяняцца, выкласці іх у форму, пасыпаць сухарамі і нацёртым сырам, заліць смятанай і паставіць у духоўку ці печ на 10-20 хв. Перад тым, як паставіць форму ў печ, абкласці біткі адваранай бульбай.
Мяса, перакладзенае хрэнам
З чаго гатаваць:
2 кг мяса,
хрэн (па патрэбе),
1 шк. смятаны,
2 ст. л. масла,
6-8 бульбін,
3 яйкі,
паніровачныя сухары,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяМяса прыкрываецца бульбяной масай
Мяса прыкрываецца бульбяной масай
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. Абабраць, нацерці хрэн, патушыць яго ў масле і смятане. Нацерці на тарцы некалькі звараных бульбін, пасаліць, уліць трохі топленага масла і размяшаць з узбітымі яйкамі. Нарэзаць адваранае ў булёне мяса на кавалкі, перакласці кожны кавалак тушаным хрэнам на блясе (у форме), прыкрыць бульбяной масай, абсыпаць сухарыкамі, падрумяненымі ў масле, і запячы ў печы (духоўцы).
Ныркі або языкі свіныя да гародніны
З чаго гатаваць:
2 свіныя ныркі (языкі),
1 яйка,
1 ст. л. масла (тлушчу),
1 шк. булёну,
паніровачныя сухары.
Як гатаваць. Свіныя ныркі (языкі) адварыць у булёне або вадзе, парэзаць на тонкія ломцікі, абмакнуць ва ўзбітым яйку, пасыпаць сухарыкамі і падсмажыць на тлушчы або масле.
Памідоры фаршыраваныя
З чаго гатаваць:
10-12 памідораў,
200 г шынкі,
200 г цяляціны,
1 французская булка (багет),
2 цыбуліны,
перац,
мускатны арэх,
1 ст. л. масла,
0,5 шк. смятаны,
паніровачныя сухары,
соль (да смаку).
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЦяляціну і шынку дробна нарэзаць і патушыць у масле
Цяляціну і шынку дробна нарэзаць і патушыць у масле
© Sputnik / Ларыса Мятлеўская
Як гатаваць. У памідорах з тоўстымі сценкамі зрэзаць верхавінкі, выняць сярэдзінкі з насеннем і нафаршыраваць.
Фарш прыгатаваць так: цяляціну і шынку дробна нарэзаць і патушыць у масле, дадаць французскую булку без скарынкі, цыбулю, падсмажаную ў масле, трохі мускатнага арэха, перцу і солі, а таксама вынятыя сярэдзінкі ад памідораў, з якіх выбраць зярняты.
Фарш добра перамяшаць, напоўніць памідоры, накрыць кожны зрэзанай верхавінкай, пасыпаць цёртымі сухарыкамі, на кожны пакласці маленькі кавалак масла і паставіць памідоры на 15-20 хв. у печ. Падчас запякання паліць некалькімі лыжкамі смятаны.
Смачна есці!
Чытайце таксама:
"Тадорыны прысмакі", або Стравы са шпінату
"Памідоры зводзяць з розуму…", або Кулінарны экскурс у таматную даўніну
Грыбная навука ад старой Лявоніхі, або "Без шчасця і ў грыбы не хадзі…"