Хэштэг #отменинацистскуюканаду запусцілі пасля скандалу ў парламенце Канады

© Sputnik / Владимир Трефилов / Перайсці ў медыябанкБудынак Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Россия сегодня" на Зубаўскім бульвары
Будынак Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Россия сегодня на Зубаўскім бульвары - Sputnik Беларусь, 1920, 28.09.2023
Падпісацца
Выкарыстоўваць такі хэштэг вырашыла медыягрупа "Россия сегодня", яна будзе памячаць ім усе матэрыялы, звязаныя з інцыдэнтам у Палаце абшчын Канады.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Пасля скандальнага ўшаноўвання нацыста з дывізіі СС "Галічына" медыягрупа "Россия сегодня" запускае хэштэг #отменинацистскуюканаду.
"Сваім дзеяннямі, спробай абяліць відавочна чорнае, Канада паставіла "роўна" паміж сваёй назвай і словам "нацызм". Звычайны нацызм – ён менавіта такі", - заявілі ў прэс-службе медыягрупы.
З гэтага моманту рэсурсы, якія ўваходзяць у "Россия сегодня", будуць памячаць матэрыялы, звязаныя з інцыдэнтам у канадскім парламенце і заявы датычных да яе палітыкаў, хэштэгам #отменинацистскуюканаду.

Што адбылося

На мінулым тыдні 22 верасня ў Палату абшчын – асноўную палату парламента Канады – быў запрошаны Яраслаў Хунка (Гунько), які ў гады вайны ўступіў у дывізію Вафен СС "Галічына". Спікер Энтані Рота прадставіў госця, якому зараз ужо 98 гадоў, як "украіна-канадскага ветэрана Другой сусветнай вайны, які змагаўся за ўкраінскую незалежнасць супраць рускіх". Рота дадаў, што гэта і "канадскі герой".
"Мы дзякуем яму за службу. Дзякуй", - сказаў тады спікер. Прысутныя ў зале, у тым ліку прэм’ер-міністр Джасцін Трудо, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з жонкай, сталі і віталі Гунько авацыямі.
Калі кіраўніцтва Канады зразумела, што госцем быў нацыст, Энтані Рота публічна папрасіў прабачэння і падаў у адстаўку. Джасцін Трудо таксама прынёс прабачэнне, але зняў з сябе адказнасць, пераклаўшы яе цалкам на былога спікера.

Адказ Мінска і Масквы

Шэраг афіцыйных прадстаўнікоў Расіі і Беларусі асудзіў факт запрашэння эсэсаўца ў канадскі парламент.
"Прыхільнасць да нацысцкай ідэалогіі кіеўскага рэжыму – гэта не навіна. Гэта тое, пра што мы гаворым ужо доўга. Той факт, што Зяленскі таксама стоячы апладыраваў фашыстам, лішні раз гэта пацвярджае", - заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
У МЗС Расіі адзначылі, што здарэнне – трагіфарс, які стане сусветнай трагедыяй. МЗС Беларусі назвала інцыдэнт цынічным стаўленнем да памяці тысяч нявінных ахвяр нацызму і запатрабавала прабачэння.
Мінск таксама нагадаў пра іншага нацысцкага злачынца ўкраінскага паходжання – Уладзіміра Катрука, які больш за 60 гадоў пражыў у Канадзе і не быў пакараны. Ката Хатыні не выдала Атава.
Пасол Расіі ў Атаве Алег Сцяпанаў не выключыў, што РФ можа запатрабаваць экстрадыцыю Гунько.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мядзведзеў: Расія гатова да канфлікту з НАТА
Мінабароны вядзе працу па барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі
Сёння фашызм спрабуюць прыкрыць шырмай дэмакратыі – Хрэнін
Стужка навiн
0