Настаўнікам года ў Беларусі стаў выкладчык выяўленчага мастацтва з Рагачоўскага раёна

© Photo : "СБ. Беларусь сегодня""Настаўнік года" Сяргей Шамінскі
Настаўнік года Сяргей Шамінскі - Sputnik Беларусь, 1920, 28.09.2023
Падпісацца
Усяго ў прафесійным конкурсе ў гэтым годзе прынялі ўдзел 56 педагогаў з усёй рэспублікі.
МІНСК, 28 вер – Sputnik. Звання "Настаўнік года" у гэтым годзе ўдастоены настаўнік выяўленчага мастацтва Сяргей Шамінскі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён працуе ў Доўскай сярэдняй школе, якая знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне.
Імя пераможца конкурсу ў чацвер у Палацы рэспублікі аб’явіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
"Я хацеў бы звярнуцца да ўсіх калег, усёй педагагічнай грамадскасці, пачаткоўцаў педагогаў і да педагогаў, якія ўжо сфарміраваліся, гэта значыць сапраўдных прафесіяналаў. На нас ускладзена вялікая адказнасць за выхаванне і навучанне маленькага чалавека нашага грамадства, якога мы павінны ператварыць у сапраўднага грамадзяніна краіны", - сказаў пераможац са сцэны.
Ён таксама заклікаў рабіць усё, каб захаваць нацыянальную і культурную ідэнтычнасць, маральныя асновы Беларусі.
У прафесійным конкурсе ўдзельнічалі 56 найлепшых педагогаў з усёй краіны. На працягу 10 дзён яны праходзілі пэўныя іспыты – арганізавалі адкрытыя ўрокі, удзельнічалі ў публічных выступленнях, майстар-класах, праходзілі тэсціраванні.
Пераможац конкурсу атрымаў не толькі ганаровае званне найлепшага педагога рэспублікі, але і ключы ад аўтамабіля Geely Emgrand.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка: недапушчальна бясконца выдаваць новыя падручнікі
Галоўчанка: адукацыя заўсёды была, ёсць і будзе прыярытэтам
Лукашэнка: таленавітыя людзі – вялікае багацце для Беларусі
Стужка навiн
0