Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Крутой: Беларусь і Расія могуць дасягнуць $55 млрд тавараабароту ў 2023 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой
Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой - Sputnik Беларусь, 1920, 29.09.2023
Падпісацца
Па словах пасла, аб’ёмы ўзаемнага гандлю паміж дзвюма краінамі растуць як па таварах, так і паслугах.
МАГІЛЁЎ, 29 вер – Sputnik. Беларусь і Расія ва ўмовах санкцыйнага націску працягвае нарошчваць паказчыкі ўзаемнага тавараабароту, паведаміў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў РФ Дзмітрый Крутой на пасяджэнні Групы высокага ўзроўню, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Ва ўмовах санкцыйнага націску мінулы год мы скончылі з рэкорднымі паказчыкамі, рост тавараабароту на 13-14 пунктаў (працэнтных пунктаў - Sputnik). Гэты год, літаральна толькі што з’явіліся лічбы за 8 месяцаў, гэта таксама плюс 13 пунктаў і фактычна плюс 3,5 мільярдаў долараў да тавараабароту", - адзначыў пасол.
Па ацэнках экспертаў, па таварах Беларусь і Расія выйдуць на агульны тавараабарот у памеры 47-48 мільярдаў долараў.
"У сферы паслуг рост тавараабароту на сённяшні дзень ажыццяўляецца крыху больш хуткімі тэмпамі – дзякуючы транспартнай галіне і будаўніцтву. Тавараабарот будзе 7 мільярдаў долараў, гэта значыць сумарны аб’ём знешняга гандлю паміж нашымі краінамі мае ўсе прыкметы выйсці на лічбу 55 мільярдаў долараў. Гэта вельмі сур’ёзныя аб’ёмы і сур’ёзны эфект", - заявіў дыпламат.

Супрацоўніцтва з рэгіёнамі

"Вельмі інтэнсіўна ў нас працягваюцца рэгіянальныя кантакты на ўсіх узроўнях: Рэспубліку Беларусь ужо наведалі 29 дэлегацый расійскіх рэгіёнаў пад кіраўніцтвам губернатараў, яшчэ каля 10-12 візітаў запланавана да канца года, і гэта таксама будзе рэкорд", - адзначыў пасол Беларусі.
Крутой нагадаў, што ў гэтым годзе прэм’ер-міністр Беларусі з дэлегацыямі здзейсніў 10 візітаў у расійскія рэгіёны. Было праведзена 36 пасяджэнняў двухбаковых саветаў па супрацоўніцтве і рабочых груп у вочным фармаце. З асобнымі рэгіёнамі падпісана шэсць міжурадавых пагадненняў. Праведзена таксама некалькі знакавых мерапрыемстваў, у іх ліку і найбуйнейшыя выставы.
Паводле слоў пасла, у гэты чацвер Беларусь і Расія падпісалі вельмі важнае міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні банкаўскіх гарантый пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак.
"Гэты працэс (супрацоўніцтва - Sputnik) таксама будзе працягвацца. Гэта ўсё важныя цаглінкі, якія складаюцца ў вельмі добры і сур’ёзны вынік", - лічыць пасол Беларусі ў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Авярчук: за 7 месяцаў гандаль Расіі і Беларусі вырас на 10%
Лукашэнка абмеркаваў з Пуціным рэалізацыю двух буйных праектаў
Мацкевіч: супрацоўніцтва з РФ – добры адказ на шантаж Захаду
Стужка навiн
0