https://bel.sputnik.by/20230930/belstat-nazva-samyya-papulyarnyya-napramk--belaruskkh-turysta-1079819725.html
Белстат назваў самыя папулярныя напрамкі ў беларускіх турыстаў
Белстат назваў самыя папулярныя напрамкі ў беларускіх турыстаў
Sputnik Беларусь
Больш за 348 тысяч беларусаў накіраваліся ў мінулым годзе ў арганізаваныя падарожжы ў 111 краін свету. 30.09.2023, Sputnik Беларусь
2023-09-30T14:52+0300
2023-09-30T14:52+0300
2023-09-30T14:52+0300
адпачынак
турызм
беларусь
статыстыка
белстат
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079752374_0:0:3112:1751_1920x0_80_0_0_d9249ebac397fca4d74e44629757efa8.jpg
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Беларусы за мінулы год здзейснілі 3,9 мільёнаў паездак, гэта вынікае са статыстычнага агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта.Згодна са статыстыкай, 348,6 тысячы беларусаў адправіліся ў мінулым годзе ў арганізаваныя падарожжы ў 111 краін свету. Сярэдняя працягласць іх знаходжання за мяжой склала восем дзён.Самым распаўсюджаным турыстычным напрамкам сярод беларусаў стала Турцыя, дзе ў мінулым годзе водпуск правялі 104,2 тысячы грамадзян Беларусі.На другім месцы размясцілася Расія, якую наведалі 78,2 тысячы беларусаў.У пяцёрку папулярных напрамкаў сярод беларусаў увайшлі таксама Егіпет (50,9 тысячы), ААЭ (30,5 тысячы) і Грузія (21,3 тысячы).Разам з тым, беларусы шмат падарожнічалі і па сваёй краіне. Так, у складзе арганізаваных турыстычных груп больш за 1,5 мільёна беларусаў здзейснілі паездкі ўнутры рэспублікі. Большасць з іх – 91,6% – адпраўляліся ў аднадзённыя турыстычныя паездкі і экскурсіі.Сардэчна запрашаем у БеларусьПаводле звестак Белстата, у мінулым годзе замежныя турысты здзейснілі 4,9 мільёнаў паездак у Беларусь. З іх 143 тысячы замежных турыстаў з 85 краін свету наведалі краіну арганізавана.Большасць турыстаў было з Расіі – 136 тысяч чалавек.Сярэдняя працягласць знаходжання замежнікаў у Беларусі склала пяць дзён.Турыстычную дзейнасць у краіне ў 2022-м ажыццяўлялі 1 203 арганізацыі.Што да беларускіх гасцініц, то 1,9 мільёнаў чалавек скарысталіся ў мінулым годзе іх паслугамі. Большая частка пастаяльцаў (58%) – грамадзяне Беларусі. На другім месцы – турысты з краін СНД, яны склалі 37,5% ад агульнай колькасці гасцей.Сярод наведвальнікаў аграэкасядзіб лідзіруюць таксама беларусы. За мінулы год 540 523 беларусы скарысталіся іх паслугамі. Другое месца ў гасцей з Расіі (14 472 чалавекі). У пяцёрку краін-лідараў па наведванні беларускіх аграэкасядзіб у мінулым годзе таксама ўвайшлі Узбекістан (2 901 чалавек), Латвія (447 чалавек) і Казахстан (358 чалавек).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1a/1079752374_39:0:2770:2048_1920x0_80_0_0_59632cc27456b1612af7d1125569d403.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адпачынак, турызм, беларусь, статыстыка, белстат, навіны
адпачынак, турызм, беларусь, статыстыка, белстат, навіны
Белстат назваў самыя папулярныя напрамкі ў беларускіх турыстаў
Больш за 348 тысяч беларусаў накіраваліся ў мінулым годзе ў арганізаваныя падарожжы ў 111 краін свету.
МІНСК, 30 вер – Sputnik. Беларусы за мінулы год здзейснілі 3,9 мільёнаў паездак, гэта вынікае са статыстычнага агляду Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Згодна са статыстыкай, 348,6 тысячы беларусаў адправіліся ў мінулым годзе ў арганізаваныя падарожжы ў 111 краін свету. Сярэдняя працягласць іх знаходжання за мяжой склала восем дзён.
Самым распаўсюджаным турыстычным напрамкам сярод беларусаў стала Турцыя, дзе ў мінулым годзе водпуск правялі 104,2 тысячы грамадзян Беларусі.
На другім месцы размясцілася Расія, якую наведалі 78,2 тысячы беларусаў.
У пяцёрку папулярных напрамкаў сярод беларусаў увайшлі таксама Егіпет (50,9 тысячы), ААЭ (30,5 тысячы) і Грузія (21,3 тысячы).
Разам з тым, беларусы шмат падарожнічалі і па сваёй краіне. Так, у складзе арганізаваных турыстычных груп больш за 1,5 мільёна беларусаў здзейснілі паездкі ўнутры рэспублікі. Большасць з іх – 91,6% – адпраўляліся ў аднадзённыя турыстычныя паездкі і экскурсіі.
Сардэчна запрашаем у Беларусь
Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе замежныя турысты здзейснілі 4,9 мільёнаў паездак у Беларусь. З іх 143 тысячы замежных турыстаў з 85 краін свету наведалі краіну арганізавана.
Большасць турыстаў было з Расіі – 136 тысяч чалавек.
Сярэдняя працягласць знаходжання замежнікаў у Беларусі склала пяць дзён.
Турыстычную дзейнасць у краіне ў 2022-м ажыццяўлялі 1 203 арганізацыі.
Што да беларускіх гасцініц, то 1,9 мільёнаў чалавек скарысталіся ў мінулым годзе іх паслугамі. Большая частка пастаяльцаў (58%) – грамадзяне Беларусі. На другім месцы – турысты з краін СНД, яны склалі 37,5% ад агульнай колькасці гасцей.
Сярод наведвальнікаў аграэкасядзіб лідзіруюць таксама беларусы. За мінулы год 540 523 беларусы скарысталіся іх паслугамі. Другое месца ў гасцей з Расіі (14 472 чалавекі). У пяцёрку краін-лідараў па наведванні беларускіх аграэкасядзіб у мінулым годзе таксама ўвайшлі Узбекістан (2 901 чалавек), Латвія (447 чалавек) і Казахстан (358 чалавек).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"