Кіраўнік "Роскосмоса" распавёў аб лёсе МКС і новай расійскай станцыі

© РоскосмосМКС
МКС - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2023
Падпісацца
Далейшы ўдзел Расіі ў праекце МКС будзе вызначацца тэхнічным станам станцыі.
МІНСК, 2 кас – Sputnik. Кіраўнік "Роскосмоса" Юрый Барысаў расказаў аб тым, што будзе з Міжнароднай касмічнай станцыяй пасля 2028 года і аб новай Расійскай арбітальнай станцыі.
Сёння Барысаў выступіў на сесіі кіраўнікоў касмічных агенцтваў на Міжнародным астранаўтычным кангрэсе ў Баку. Ён адзначыў, што работа МКС пасля 2028 года будзе залежаць ад многіх фактараў.
"Мы сапраўды прадоўжылі наш удзел у міжнародным праекце МКС да 2028 года. Далейшы ўдзел будзе вызначацца тэхнічным станам гэтай станцыі", - расказаў Барысаў.
Ён адзначыў, што калі краіны-удзельніцы праекта прымуць рашэнне аб спыненні палёту, то станцыя будзе зведзена з арбіты.

Арбітальная станцыя

Што да перспектыўнай "Российской орбитальной станции (РОС)", то Барысаў адзначыў: касманаўты з іншых краін змогуць яе наведваць, "Роскосмос" адкрыты для міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым праекце.
"Станцыя будзе мець высокую энергетыку, гэта значыць энергаўзброенасць, што дасць магчымасць арганізаваць розныя эксперыменты, асваенне новых тэхналогій, распрацоўку новых матэрыялаў, лекаў і будзе працаваць як пастаянна дзеючая лабараторыя па адпрацоўцы касмічных тэхналогій", - сказаў Барысаў.

МКС і "РОС"

У красавіку гэтага года "Роскосмос" праінфармаваў замежных партнёраў аб прадаўжэнні ўдзелу ў праекце МКС да 2028 года. У канцы чэрвеня кіраўнік дзяржкарпарацыі паведаміў, што МКС у сваім цяперашнім выглядзе перастане існаваць да 2030 года.
Як адзначыў Барысаў, выхад з праекта МКС звязаны з разгортваннем Расійскай арбітальнай станцыі. Завяршыць будаўніцтва "РОС" плануецца да 2032 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Расійскі ўніверсітэт запусціць на арбіту свой спадарожнік
Кандыдат ад Беларусі на палёт у космас расказала пра дэталі падрыхтоўкі
Першая ў новай гісторыі РФ: момант запуску станцыі "Луна-25" – відэа
Стужка навiн
0