https://bel.sputnik.by/20231005/genprakuratura-dakladnla-kolkasts-akhvyar-trastsyantsa-kh-bolsh-za-pamlna-1079993808.html
Генпракуратура ўдакладніла колькасць ахвяр "Трасцянца", іх больш за паўмільёна
Генпракуратура ўдакладніла колькасць ахвяр "Трасцянца", іх больш за паўмільёна
Sputnik Беларусь
Генеральная пракуратура рэспублікі працягвае расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой... 05.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-05T14:01+0300
2023-10-05T14:01+0300
2024-05-06T14:51+0300
андрэй швед
генпракуратура
генпракурор
генацыд
грамадства
бяспека
гісторыя
навіны
вялікая айчынная вайна
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061960537_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_ded62b4f9f6f8845200ca3cefdc60caa.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Да ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе афіцыйна лічылася, што ў лагеры смерці "Трасцянец" у гады вайны загінулі 220-240 тысяч чалавек, але пасля працы з архіўнымі дакументамі высветлілася, што рэальная колькасць ахвяр перавышае гэтыя даныя больш чым у два разы. Пра гэта генпракурор Андрэй Швед расказаў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі мытнай службы ў чацвер.Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства нацысцкіх лагераў, "Трасцянец" быў з самых буйных, туды нацысты звазілі жыхароў СССР і еўрапейскіх краін. Генпракурор расказаў аб рэальных маштабах трагедыі.Паводле яго слоў, вельмі важна аб’ектыўна падаваць гісторыю, не забывацца на рэальнае значэнне Перамогі."Памяць аб Перамозе трэба не толькі захоўваць, але і расказваць пра яе нашым дзецям. У 1945 годзе фашызм і нацызм не былі пераможаны, пра гэта нам не гаварылі. Многія нацысцкія злачынцы знайшлі прытулак на Захадзе і ўвайшлі ў палітычныя эліты. Пра гэта трэба гаварыць", - дадаў генпракурор.Расследаванне справы аб генацыдзеКрымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла вясной 2021 года. У рамках расследавання Мінск супрацоўнічае з шэрагам краін, асаблівую дапамогу ў гэтым пытанні аказвае Расійская Федэрацыя. Беларускія пракуроры і следчыя дапушчаны ў расійскія архівы для працы з дакументамі аб генацыдзе.Генпракуратура накіравала амаль у 30 краін запыты аб аказанні прававой дапамогі ў расследаванне справы. Польшча, Літва, Латвія і Эстонія ад супрацоўніцтва адмовіліся.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0b/1061960537_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_1ef20cc1d68a032dd4f93c36a8f8d0f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй швед, генпракуратура, генпракурор, генацыд, грамадства, бяспека, гісторыя, навіны , вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
андрэй швед, генпракуратура, генпракурор, генацыд, грамадства, бяспека, гісторыя, навіны , вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь
Генпракуратура ўдакладніла колькасць ахвяр "Трасцянца", іх больш за паўмільёна
14:01 05.10.2023 (абноўлена: 14:51 06.05.2024) Генеральная пракуратура рэспублікі працягвае расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой высвятляюцца новыя падрабязнасці.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Да ўзбуджэння крымінальнай справы аб генацыдзе афіцыйна лічылася, што ў лагеры смерці "Трасцянец" у гады вайны загінулі 220-240 тысяч чалавек, але пасля працы з архіўнымі дакументамі высветлілася, што рэальная колькасць ахвяр перавышае гэтыя даныя больш чым у два разы. Пра гэта генпракурор Андрэй Швед расказаў падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі мытнай службы ў чацвер.
Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала мноства нацысцкіх лагераў, "Трасцянец" быў з самых буйных, туды нацысты звазілі жыхароў СССР і еўрапейскіх краін. Генпракурор расказаў аб рэальных маштабах трагедыі.
"Да прыкладу, да ўзбуджэння крымінальнай справы ў лагеры смерці "Трасцянец" значылася забітымі 220 – 240 тысяч. Мы паднялі ўсе архіўныя дакументы. Згодна з актамі 1944-1945 гадоў, тут было знішчана не менш як 546 тысяч чалавек", - цытуе Шведа прэс-служба Telegram-канал Генпракуратуры.
Паводле яго слоў, вельмі важна аб’ектыўна падаваць гісторыю, не забывацца на рэальнае значэнне Перамогі.
"Памяць аб Перамозе трэба не толькі захоўваць, але і расказваць пра яе нашым дзецям. У 1945 годзе фашызм і нацызм не былі пераможаны, пра гэта нам не гаварылі. Многія нацысцкія злачынцы знайшлі прытулак на Захадзе і ўвайшлі ў палітычныя эліты. Пра гэта трэба гаварыць", - дадаў генпракурор.
Расследаванне справы аб генацыдзе
Крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла вясной 2021 года. У рамках расследавання Мінск супрацоўнічае з шэрагам краін, асаблівую дапамогу ў гэтым пытанні аказвае Расійская Федэрацыя. Беларускія пракуроры і следчыя дапушчаны ў расійскія архівы для працы з дакументамі аб генацыдзе.
Генпракуратура накіравала амаль у 30 краін запыты аб аказанні прававой дапамогі ў расследаванне справы. Польшча, Літва, Латвія і Эстонія ад супрацоўніцтва адмовіліся.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Не менш за
270 "сясцёр" Хатыні: дапоўнілі спісак спаленых нацыстамі вёсак