https://bel.sputnik.by/20231005/sabalenka-vyyshla--14-fnalu-turnru--pekne-1080005897.html
Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Пекіне
Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Пекіне
Sputnik Беларусь
Беларуска ў тэнісным матчы сустрэлася з саперніцай з Італіі, якую не без праблем адолела ў двухсэтавым супрацьстаянні. 05.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-05T17:39+0300
2023-10-05T17:39+0300
2023-10-05T17:39+0300
арына сабаленка
навіны
спорт
у свеце
тэніс
пекін
кнр
кітай
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080001554_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_6074e58aa1664940e0ae9af324974411.jpg
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка (№1 у рэйтынгу WTA) прабілася ў 1/4 прэстыжнага турніру ў Пекіне, паведамляе Sputnik.Спаборніцтвы ў Кітаі для Сабаленкі сталі першым выпрабаваннем пасля заваявання тытула першай ракеткі свету. На старце спаборніцтваў яна адолела амерыканку Соф’ю Кенін (31-я), а затым абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Кэці Бултар (56-я).У чацвер беларусцы супрацьстаяла італьянская тэнісістка Ясмін Пааліні (36-я). Сустрэча выдалася для Сабаленкі няпростай: яна выйграла першы сэт, але ў другім адрэзку матча прыйшлося пазмагацца, каб перамагчы – 6:4, 7:6.Супрацьстаянне доўжылася паўтары гадзіны.У наступным крузе Сабаленка згуляе з Аленай Рыбакінай (5-я) з Казахстана.Раней беларуска Вікторыя Азаранка (17-я) саступіла польцы Магдзе Лінет у стартавым матчы і вылецела з турніру. Аляксандра Сасновіч (82-я), у сваю чаргу, не змагла прайсці кваліфікацыю прэстыжнага турніру.Спаборніцтвы катэгорыі WTA-1000 China Open стартавалі 30 верасня і завершацца 8 кастрычніка, іх прызавы фонд у бягучым годзе складае больш за 8,1 млн долараў ЗША. У 2012 годзе чэмпіёнкай гэтага турніру стала Вікторыя Азаранка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
пекін
кнр
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/05/1080001554_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_5b248d2cfdedec37aade887588fcb0ac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, навіны , спорт, у свеце, тэніс, пекін, кнр, кітай
арына сабаленка, навіны , спорт, у свеце, тэніс, пекін, кнр, кітай
Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Пекіне
Беларуска ў тэнісным матчы сустрэлася з саперніцай з Італіі, якую не без праблем адолела ў двухсэтавым супрацьстаянні.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Беларуская спартсменка Арына Сабаленка (№1 у рэйтынгу WTA) прабілася ў 1/4 прэстыжнага турніру ў Пекіне, паведамляе Sputnik.
Спаборніцтвы ў Кітаі для Сабаленкі сталі першым выпрабаваннем пасля заваявання тытула першай ракеткі свету. На старце спаборніцтваў яна адолела амерыканку Соф’ю Кенін (31-я), а затым абыграла прадстаўніцу Вялікабрытаніі Кэці Бултар (56-я).
У чацвер беларусцы супрацьстаяла італьянская тэнісістка Ясмін Пааліні (36-я). Сустрэча выдалася для Сабаленкі няпростай: яна выйграла першы сэт, але ў другім адрэзку матча прыйшлося пазмагацца, каб перамагчы – 6:4, 7:6.
Супрацьстаянне доўжылася паўтары гадзіны.
У наступным крузе Сабаленка згуляе з Аленай Рыбакінай (5-я) з Казахстана.
Раней беларуска Вікторыя Азаранка (17-я) саступіла польцы Магдзе Лінет у стартавым матчы і вылецела з турніру. Аляксандра Сасновіч (82-я), у сваю чаргу, не змагла прайсці кваліфікацыю прэстыжнага турніру.
Спаборніцтвы катэгорыі WTA-1000 China Open стартавалі 30 верасня і завершацца 8 кастрычніка, іх прызавы фонд у бягучым годзе складае больш за 8,1 млн долараў ЗША. У 2012 годзе чэмпіёнкай гэтага турніру стала Вікторыя Азаранка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Квартальнаў застаўся задаволены, што
"Дынама" абыграла піцерскае СКАБеларускія
самбісты заваявалі тры медалі ў першы дзень турніру ў Казані