Суд у Літве прызнаў законнай блакіроўку рахункаў санаторыя Belorus

© ВКонтакте / Санаторий "Беларусь"Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі
Санаторый Беларусь у Друскінінкаі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2023
Падпісацца
Праблемы ў санаторыя пачаліся ў 2020 годзе пасля таго, як Еўрасаюзам былі ўведзены санкцыі супраць шэрага беларускіх арганізацый і грамадзян.
МІНСК, 5 кас – Sputnik. Дацкі банк электронных плацяжоў Nets Denmark не павінен вяртаць раней замарожаныя на рахунках сродкі санаторыю Belorus ("Беларусь") у Друскінінкаі, такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд Літвы.
Суд адхіліў скаргу, пададзеную санаторыем, і пакінуў пастанову Віленскага акруговага суда ад снежня 2022 года без змяненняў.
Санаторый прасіў спагнаць з Nets Denmark 12,4 тысячы еўра доўгу плюс 6%. Заяўлялася, што суд першай інстанцыі няправільна ацаніў сувязі ўстановы з беларускімі ўладамі.
Вярхоўны суд, разгледзеўшы матэрыялы, пастанавіў, што санаторый і яго кіраўнік не ўключаны ў спісак санкцыянаваных асоб, аднак установа іншым чынам звязана з асобамі, якія фігуруюць у пераліку.
На думку суда, той факт, што пэўная асоба фармальна не ўключана ў санкцыйныя спіскі, не азначае, што на яе не будзе распаўсюджвацца санкцыйны рэжым.
УСЛ пастанавіў, што банк законна адмовіўся перавесці 12,4 тысячы еўра, якія былі аплачаны санаторыю за прадастаўленыя паслугі ў лістападзе 2021 года. Акрамя таго, суд пастанавіў, што скасаванне ў сакавіку 2022 года дагавора на аплату картамі (ён быў падпісаны ў верасні 2021 года) таксама з’яўляецца законным.

Санаторый Belorus

Санаторый Belorus у Друскінінкай існуе з савецкіх часоў, раней ён быў уласнасцю БССР на тэрыторыі Літоўскай ССР.
У снежні 2020 года ЕС увёў санкцыі супраць шэрага беларускіх чыноўнікаў і арганізацый. Увайшло ў гэты спісак у тым ліку і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі, да якога адносіўся тады санаторый.
Скандынаўскі банк прыняў рашэнне накласці арышт на рахункі санаторыя, і ў гэтым жа месяцы рахункі здраўніцы аказаліся замарожаныя.
У ліпені 2021 года банк разблакіраваў рахункі, але здраўніца ўжо панесла страты на мільёны еўра.
У 2021 годзе указам Аляксандра Лукашэнкі санаторый быў перададзены ў распараджэнне Рэспубліканскага цэнтра Беларускай аховы здароўя і санаторна-курортнага лячэння.
Нагадаем, што ў чэрвені 2022 года былі звольнены 51 з 298 супрацоўнікаў санаторыя. Зараз, паводле звестак літоўскага фонду сацстрахавання, у здраўніцы працуюць 202 чалавекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі звальняе частку супрацоўнікаў
Каля 180 супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" у Юрмале засталіся без працы
МЗС Літвы расказала, як можна забраць беларускі санаторый у Друскінінкаі
Стужка навiн
0