https://bel.sputnik.by/20231008/urad-belarus-pravyadze-navagodnyuyu-aktsyyu-dlya-veterana-1079960753.html
Урад Беларусі правядзе навагоднюю акцыю для ветэранаў
Урад Беларусі правядзе навагоднюю акцыю для ветэранаў
Sputnik Беларусь
Па задуме Саўміна, у пачатку студзеня наступнага года па ўсёй краіне будуць віншаваць не толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай, але і доўгажыхароў, адзінокіх... 08.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-08T14:55+0300
2023-10-08T14:55+0300
2023-10-08T14:55+0300
грамадства
ветэраны
дзеці
у беларусі
беларусь
навіны
новы год
пастанова
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075343826_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_64803a5f8333f3f3f006e121272197c6.jpg
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Мясцовыя бюджэты выдзеляць грошы на правядзенне дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы", якая пройдзе па ўсёй краіне з 3 па 15 студзеня 2024 года, гаворыцца ў афіцыйна апублікаванай пастанове беларускага ўрада.На акцыю таксама дазволена прыцягнуць фінансы з пазабюджэтных і іншых крыніц, не забароненых законам. Аргкамітэт "Ад усёй душы" ўзначаліць віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, а намеснікам будзе міністр адукацыі Андрэй Іванец. Гэты ж аргкамітэт зоймецца і традыцыйнай навагодняй акцыяй "Нашы дзеці" (пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024-га).Мэтавай аўдыторыяй акцыі "Нашы дзеці" будуць кадэты, пераможцы прадметных алімпіяд, дзеці-сіроты (да 14 гадоў), дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных сямей, дзеці загінулых супрацоўнікаў сілавых структур і іншыя.Акцыю "Ад усёй душы" правядуць для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; пацярпелых ад наступстваў гэтай вайны; адзінокіх пажылых людзей; доўгажыхароў; ветэранаў працы і некаторых іншых прадстаўнікоў старэйшага пакалення.У тым ліку, плануецца, што да ветэранаў і іншых адрасатаў акцыі дамоў прыйдуць валанцёры для "сацыяльна-бытавой дапамогі". Будуць і спецыяльныя святочныя мерапрыемствы і віншаванні, у тым ліку дома, у хоспісах, бальніцах сястрынскага догляду.Акцыя, "Нашы дзеці", як і раней, прадугледжвае правядзенне навагодніх свят для дзяцей. У тым ліку гэта будуць балі з удзелам высокапастаўленых прадстаўнікоў дзяржорганаў. Напрыклад, у Палацы Незалежнасці ў Мінску плануецца баль з уручэннем падарункаў для 1,5 тысячы дзяцей. Акцыя "Нашы дзеці" будзе фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/09/1075343826_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_03724d2bd5000d8fb50259c84031a832.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, ветэраны, дзеці, у беларусі, беларусь, навіны , новы год, пастанова, савет міністраў рб
грамадства, ветэраны, дзеці, у беларусі, беларусь, навіны , новы год, пастанова, савет міністраў рб
Урад Беларусі правядзе навагоднюю акцыю для ветэранаў
Па задуме Саўміна, у пачатку студзеня наступнага года па ўсёй краіне будуць віншаваць не толькі ветэранаў Вялікай Айчыннай, але і доўгажыхароў, адзінокіх пажылых людзей і іншых.
МІНСК, 8 кас – Sputnik. Мясцовыя бюджэты выдзеляць грошы на правядзенне дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы", якая пройдзе па ўсёй краіне з 3 па 15 студзеня 2024 года, гаворыцца ў афіцыйна апублікаванай пастанове беларускага ўрада.
На акцыю таксама дазволена прыцягнуць фінансы з пазабюджэтных і іншых крыніц, не забароненых законам. Аргкамітэт "Ад усёй душы" ўзначаліць віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка, а намеснікам будзе міністр адукацыі Андрэй Іванец. Гэты ж аргкамітэт зоймецца і традыцыйнай навагодняй акцыяй "Нашы дзеці" (пройдзе з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024-га).
Мэтавай аўдыторыяй акцыі "Нашы дзеці" будуць кадэты, пераможцы прадметных алімпіяд, дзеці-сіроты (да 14 гадоў), дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных сямей, дзеці загінулых супрацоўнікаў сілавых структур і іншыя.
Акцыю "Ад усёй душы" правядуць для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; пацярпелых ад наступстваў гэтай вайны; адзінокіх пажылых людзей; доўгажыхароў; ветэранаў працы і некаторых іншых прадстаўнікоў старэйшага пакалення.
У тым ліку, плануецца, што да ветэранаў і іншых адрасатаў акцыі дамоў прыйдуць валанцёры для "сацыяльна-бытавой дапамогі". Будуць і спецыяльныя святочныя мерапрыемствы і віншаванні, у тым ліку дома, у хоспісах, бальніцах сястрынскага догляду.
Акцыя, "Нашы дзеці", як і раней, прадугледжвае правядзенне навагодніх свят для дзяцей. У тым ліку гэта будуць балі з удзелам высокапастаўленых прадстаўнікоў дзяржорганаў. Напрыклад, у Палацы Незалежнасці ў Мінску плануецца баль з уручэннем падарункаў для 1,5 тысячы дзяцей. Акцыя "Нашы дзеці" будзе фінансавацца з рэспубліканскага бюджэту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пранізлівая гісторыя пра вайну і канцлагеры і кранальны вальс Перамогі – відэа
Пехацінец Віця і сувязная Ліза:
гісторыі двух ветэранаў