https://bel.sputnik.by/20231010/belarus-zanyala-chatsvrtae-mestsa--eaes-pa-rostse-myasnoy-galny-1080125623.html
Беларусь заняла чацвёртае месца ў ЕАЭС па росце мясной галіны
Беларусь заняла чацвёртае месца ў ЕАЭС па росце мясной галіны
Sputnik Беларусь
У цэлым сельскагаспадарчая вытворчасць краін Саюза ўпала на 19% у студзені-жніўні 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 10.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-10T11:37+0300
2023-10-10T11:37+0300
2023-10-10T11:37+0300
еаэс
беларусь
навіны
эканоміка
сельская гаспадарка
у свеце
еэк
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067850810_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_ebc01e8dbd25fccca24b08a95d42fdc8.jpg
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Вытворчасць жывёлы і птушкі на забой у Беларусі вырасла ў студзені-жніўні бягучага года на 0,2%, калі супаставіць з такім жа перыядам мінулага года, паведамляе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).Гэта чацвёрты паказчык росту сярод усіх дзяржаў ЕАЭС. Больш за ўсё прырос Казахстан – 4,3%; на другой пазіцыі Расія – 2,4%. Далей ідзе Кыргызстан – плюс 1,3%, а ў Арменіі было падзенне вытворчасці – мінус 4%.У абсалютных велічынях самы вялікі аб’ём вытворчасці ў Расіі – 10,1 млн тон, а Казахстан другі – 1,3 млн тон.Беларусь тут трэцяя – 1,1 млн., Кыргызстан чацвёрты – 266,8 тыс тон, Арменія пятая – 35,8 тыс тон.Вытворчасць малака расце амаль усюды, і першая па дынаміцы Беларусь, дзе +5,5%. На другім месцы з вялікім адрывам ад яе знаходзяцца Расія і Казахстан (па 2,6%). У Кыргызстане вытворчасць прырасла на 2,2%. Арменія тут таксама адстае – мінус 5,2%.Калі паглядзець на статыстыку ўсёй сельгасвытворчасці, то ў цэлым гэты сектар у Саюзе асеў на 1,9%.Агульны рост ёсць толькі ў Арменіі (1,6%) і Казахстане (0,3%). Пры гэтым трэба ўлічыць, што ў краінах ЕАЭС яшчэ працягваецца ўборачная кампанія.Паводле даных на 1 верасня, у Арменіі ўраджай збожжа вырас год да года на 21,3%. У Беларусі збожжа сабралі на 21,2% менш, у Кыргызстане – мінус 40,5%, Расіі – мінус 12,4%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/0b/1067850810_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_d3cc0436cc3c6594c78907618592080f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еаэс, беларусь, навіны , эканоміка, сельская гаспадарка, у свеце, еэк
еаэс, беларусь, навіны , эканоміка, сельская гаспадарка, у свеце, еэк
Беларусь заняла чацвёртае месца ў ЕАЭС па росце мясной галіны
У цэлым сельскагаспадарчая вытворчасць краін Саюза ўпала на 19% у студзені-жніўні 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
МІНСК, 10 кас – Sputnik. Вытворчасць жывёлы і птушкі на забой у Беларусі вырасла ў студзені-жніўні бягучага года на 0,2%, калі супаставіць з такім жа перыядам мінулага года, паведамляе Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК).
Гэта чацвёрты паказчык росту сярод усіх дзяржаў ЕАЭС. Больш за ўсё прырос Казахстан – 4,3%; на другой пазіцыі Расія – 2,4%. Далей ідзе Кыргызстан – плюс 1,3%, а ў Арменіі было падзенне вытворчасці – мінус 4%.
У абсалютных велічынях самы вялікі аб’ём вытворчасці ў Расіі – 10,1 млн тон, а Казахстан другі – 1,3 млн тон.
Беларусь тут трэцяя – 1,1 млн., Кыргызстан чацвёрты – 266,8 тыс тон, Арменія пятая – 35,8 тыс тон.
Вытворчасць малака расце амаль усюды, і першая па дынаміцы Беларусь, дзе +5,5%. На другім месцы з вялікім адрывам ад яе знаходзяцца Расія і Казахстан (па 2,6%). У Кыргызстане вытворчасць прырасла на 2,2%. Арменія тут таксама адстае – мінус 5,2%.
Калі паглядзець на статыстыку ўсёй сельгасвытворчасці, то ў цэлым гэты сектар у Саюзе асеў на 1,9%.
Агульны рост ёсць толькі ў Арменіі (1,6%) і Казахстане (0,3%). Пры гэтым трэба ўлічыць, што ў краінах ЕАЭС яшчэ працягваецца ўборачная кампанія.
Паводле даных на 1 верасня, у Арменіі ўраджай збожжа вырас год да года на 21,3%. У Беларусі збожжа сабралі на 21,2% менш, у Кыргызстане – мінус 40,5%, Расіі – мінус 12,4%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Урад працягнуў
забарону на вываз збожжа з Беларусі