https://bel.sputnik.by/20231011/u-paryzhy-na-aktsyn-vystavl-pratsy-sutsna--shagala-1080166335.html
У Парыжы на аўкцыён выставілі работы Суціна і Шагала
У Парыжы на аўкцыён выставілі работы Суціна і Шагала
Sputnik Беларусь
Мастацкія творы ўраджэнцаў Беларусі ацанілі ў сотні тысяч еўра і гэта толькі папярэдняя ацэнка, таму што падчас аўкцыёну кошт можа значна вырасці. 11.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-11T12:48+0300
2023-10-11T12:48+0300
2023-10-11T12:49+0300
хаім суцін
марк шагал
мастацтва
аўкцыёны
парыж
францыя
культура
спадчына
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102963/31/1029633114_0:59:1591:954_1920x0_80_0_0_ac23f7882218edb3271b19e70dcb72dc.jpg
МІНСК, 11 кас – Sputnik. На аўкцыёне Sotheby’s 20 кастрычніка можна будзе набыць карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія родам з Беларусі – Хаіма Суціна і Марка Шагала.Найбуйнейшы аўкцыённы дом правядзе ў Парыжы таргі творамі мастацтва, якія належаць пэндзлю яркіх прадстаўнікоў імпрэсіянізму і мадэрну.Сярод мноства лотаў можна ўбачыць работы Амедэа Мадзільяні, Рэнэ Магрыта, Анры Маціса, П’ера-Агюста Рэнуара, Густава Клімта, Пабла Пікасо, Сальвадора Далі, Жаана Міро. Усяго ўвазе публікі будзе прадстаўлена 95 работ.Самы вялікі эстымейт у 600-800 тыс еўра заяўлены на карціну Хаіма Суціна – "Сельскі пейзаж у Серы". І гэта толькі пачатковы кошт, які падчас аўкцыёну пры попыце можа значна вырасці.Таксама Sotheby’s прапануе аматарам сучаснага мастацтва яшчэ дзве работы ўраджэнца Віцебска Марка Шагала. Гэта "Кветкі, грушы і вінаград" і "Два букеты" за 220-350 і 200-300 тыс еўра адпаведна.У Беларусі карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія нарадзіліся і выраслі на беларускай тэрыторыі, але вядомасць набылі ў Францыі, можна ўбачыць у галерэі "Арт Беларусь".Карціна Хаіма Суціна "Ева" да гэтага часу з’яўляецца самай дарагой жывапіснай работай у рэспубліцы. Прыблізна яна ацэньваецца ў 2 млн еўра.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
парыж
францыя
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102963/31/1029633114_43:0:1591:1161_1920x0_80_0_0_e9d45f7b6a63df6951fff18011d86a91.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хаім суцін, марк шагал, мастацтва, аўкцыёны, парыж, францыя, культура, спадчына, беларусь, навіны , у свеце
хаім суцін, марк шагал, мастацтва, аўкцыёны, парыж, францыя, культура, спадчына, беларусь, навіны , у свеце
У Парыжы на аўкцыён выставілі работы Суціна і Шагала
12:48 11.10.2023 (абноўлена: 12:49 11.10.2023) Мастацкія творы ўраджэнцаў Беларусі ацанілі ў сотні тысяч еўра і гэта толькі папярэдняя ацэнка, таму што падчас аўкцыёну кошт можа значна вырасці.
МІНСК, 11 кас – Sputnik. На аўкцыёне Sotheby’s 20 кастрычніка можна будзе набыць карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія родам з Беларусі – Хаіма Суціна і Марка Шагала.
Найбуйнейшы аўкцыённы дом правядзе ў Парыжы таргі творамі мастацтва, якія належаць пэндзлю яркіх прадстаўнікоў імпрэсіянізму і мадэрну.
"Шагал і Суцін нагадваюць нам пра час, калі Парыж быў цэнтрам свету", - гаворыцца ў анонсе аўкцыёну Sotheby's.
Сярод мноства лотаў можна ўбачыць работы Амедэа Мадзільяні, Рэнэ Магрыта, Анры Маціса, П’ера-Агюста Рэнуара, Густава Клімта, Пабла Пікасо, Сальвадора Далі, Жаана Міро. Усяго ўвазе публікі будзе прадстаўлена 95 работ.
Самы вялікі эстымейт у 600-800 тыс еўра заяўлены на карціну Хаіма Суціна – "Сельскі пейзаж у Серы". І гэта толькі пачатковы кошт, які падчас аўкцыёну пры попыце можа значна вырасці.
Таксама Sotheby’s прапануе аматарам сучаснага мастацтва яшчэ дзве работы ўраджэнца Віцебска Марка Шагала. Гэта "Кветкі, грушы і вінаград" і "Два букеты" за 220-350 і 200-300 тыс еўра адпаведна.
У Беларусі карціны мастакоў "Парыжскай школы", якія нарадзіліся і выраслі на беларускай тэрыторыі, але вядомасць набылі ў Францыі, можна ўбачыць у галерэі "Арт Беларусь".
Карціна Хаіма Суціна "Ева" да гэтага часу з’яўляецца самай дарагой жывапіснай работай у рэспубліцы. Прыблізна яна ацэньваецца ў 2 млн еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Хаім Суцін: жабрацтва ў Парыжы і
самая дарагая карціна ў Беларусі