https://bel.sputnik.by/20231012/lukashenka-belarusa--spantsa-shmat-shto-abyadnovae-1080192534.html
Лукашэнка: беларусаў і іспанцаў шмат што аб’ядноўвае
Лукашэнка: беларусаў і іспанцаў шмат што аб’ядноўвае
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт упэўнен, што нават у няпростых сучасных умовах народы дзвюх краін захаваюць сяброўскія сувязі і застануцца партнёрамі. 12.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-12T09:15+0300
2023-10-12T09:15+0300
2023-10-12T09:17+0300
аляксандр лукашэнка
іспанія
беларусь
віншаванне
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080190642_0:320:3072:2048_1920x0_80_0_0_1320cbc4da0523b13a5555c5b554db28.jpg
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам – Днём іспанскай нацыі.Лукашэнка ўпэўнен, што нават у няпростых умовах, якія склаліся цяпер, іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя сувязі і застацца партнёрамі, якія паважліва адносяцца адзін да аднаго і зацікаўлены ў пашырэнні канструктыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва для будучага нашчадкаў.Таксама ад імя Рэспублікі Беларусь прэзідэнт пажадаў народу Іспаніі міру, дабрабыту і далейшага прагрэсу.Дзень іспанскай нацыіДзень іспанскай нацыі адзначаецца штогод 12 кастрычніка.Звычайна ў гэты дзень праводзіцца ваенны парад, на якім прысутнічае каралеўская сям’я, старшыня ўрада і іншыя прадстаўнікі ўлады, а таксама прадстаўнікі аўтаномных суполак Іспаніі.Дыпламатычныя адносіныДыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія былі ўстаноўлены 13 лютага 1992 года.Са снежня 2016 года ў Мадрыдзе пачаў працаваць офіс беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, у 2019 годзе даверчыя граматы ўручыў каралю Каралеўства Іспаніі пасол Беларусі Павел Пуставой.Пасольства Іспаніі ў Беларусі няма. У рэспубліцы акрэдытаваны па сумяшчальніцтве пасол Каралеўства Іспаніі ў Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
іспанія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080190642_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_24f191861d0f86bf8f6af707ccd89fdd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, іспанія, беларусь, віншаванне, палітыка, навіны , у свеце
аляксандр лукашэнка, іспанія, беларусь, віншаванне, палітыка, навіны , у свеце
Лукашэнка: беларусаў і іспанцаў шмат што аб’ядноўвае
09:15 12.10.2023 (абноўлена: 09:17 12.10.2023) Беларускі прэзідэнт упэўнен, што нават у няпростых сучасных умовах народы дзвюх краін захаваюць сяброўскія сувязі і застануцца партнёрамі.
МІНСК, 12 кас – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам – Днём іспанскай нацыі.
"Нягледзячы на розныя шляхі гістарычнага развіцця нашых краін, абодва народы аб’ядноўвае шмат рыс, у тым ліку шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей, культ сям’і, імкненне да стваральнай працы, патрыятызм і неабыякавасць да чужой бяды", - гаворыцца ў тэксце.
Лукашэнка ўпэўнен, што нават у няпростых умовах, якія склаліся цяпер, іспанцы і беларусы здолеюць захаваць дружалюбныя сувязі і застацца партнёрамі, якія паважліва адносяцца адзін да аднаго і зацікаўлены ў пашырэнні канструктыўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва для будучага нашчадкаў.
Таксама ад імя Рэспублікі Беларусь прэзідэнт пажадаў народу Іспаніі міру, дабрабыту і далейшага прагрэсу.
Дзень іспанскай нацыі адзначаецца штогод 12 кастрычніка.
Звычайна ў гэты дзень праводзіцца ваенны парад, на якім прысутнічае каралеўская сям’я, старшыня ўрада і іншыя прадстаўнікі ўлады, а таксама прадстаўнікі аўтаномных суполак Іспаніі.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Іспанія былі ўстаноўлены 13 лютага 1992 года.
Са снежня 2016 года ў Мадрыдзе пачаў працаваць офіс беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва, у 2019 годзе даверчыя граматы ўручыў каралю Каралеўства Іспаніі пасол Беларусі Павел Пуставой.
Пасольства Іспаніі ў Беларусі няма. У рэспубліцы акрэдытаваны па сумяшчальніцтве пасол Каралеўства Іспаніі ў Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"