https://bel.sputnik.by/20231013/stan-zhurnalsta-sputnik-paranenaga-pry-atatsy-usu-stablzavasya-1080257618.html
Стан журналіста Sputnik, параненага пры атацы УСУ, стабілізаваўся
Стан журналіста Sputnik, параненага пры атацы УСУ, стабілізаваўся
Sputnik Беларусь
Урачы трымаюць Хайбара Акіфі ў медыкаментознай коме і на вентыляцыі лёгкіх пасля траўм, якія ён атрымаў у выніку ўдару дрона. 13.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-13T17:26+0300
2023-10-13T17:26+0300
2023-10-13T17:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
беспілотнікі
спецаперацыя
sputnik
журналіст
бяспека
грамадства
белгарад
расія
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080215057_0:97:800:547_1920x0_80_0_0_83c537f42f60a4e1c3dd8133c6823a9a.png
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Стан журналіста Sputnik Хайбара Акіфі, які атрымаў раненні і апёкі пасля ўдару дрона УСУ ў Белгарадзе, удалося стабілізаваць, паведаміў журналістам галоўны ўрач Белгарадскай абласной клінічнай бальніцы Раман Працэнка, паведамляе РІА Навіны.Стан Акіфі, калі яго прывезлі ў бальніцу, быў вельмі цяжкі. Таксама раненні атрымала жонка журналіста, а іх маленькая дачка, як і бацькі жонкі, загінула.Паводле яго слоў, Акіфі знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, яго ўвялі ў медыкаментозную кому.Медыкі дыягнаставалі ў яго 15% апёкаў цела. Акрамя гэтага, журналіст атрымаў мінна-выбухную траўму, у яго зламаныя рэбры, пашкоджаны таз, а таксама дыягнаставаны ўдар мозгу.Белгарадскія медкі з дапамогай тэлемедыцынскага абсталявання правялі некалькі кансультацый з маскоўскім інстытутам хірургіі імя Вішнеўскага. З Масквы ў Белгарад выехаў медык для вочнай кансультацыі наконт стану і лячэння Акіфі.Атака беспілотнікаЯк раней паведамлялася, у ноч з 11 на 12 кастрычніка сістэма СПА збіла ўкраінскі беспілотнік, абломкі трапілі на прыватны дом, ён загарэўся, абрынулася частка будынка.З-пад завалаў дасталі 29-гадовага журналіста Хайбара Акіфі, які працуе ў афганскай рэдакцыі Sputnik, яго жонку, супрацоўніцу Белгарадскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алесю Акіфі, а таксама іх чатырохгадовую дачку.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
белгарад
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080215057_0:93:800:694_1920x0_80_0_0_f13153683fdb2072e9cef171acbfb79e.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беспілотнікі, спецаперацыя, sputnik, журналіст, бяспека, грамадства, белгарад, расія, навіны , здарэнні
беспілотнікі, спецаперацыя, sputnik, журналіст, бяспека, грамадства, белгарад, расія, навіны , здарэнні
Стан журналіста Sputnik, параненага пры атацы УСУ, стабілізаваўся
Урачы трымаюць Хайбара Акіфі ў медыкаментознай коме і на вентыляцыі лёгкіх пасля траўм, якія ён атрымаў у выніку ўдару дрона.
МІНСК, 13 кас – Sputnik. Стан журналіста Sputnik Хайбара Акіфі, які атрымаў раненні і апёкі пасля ўдару дрона УСУ ў Белгарадзе, удалося стабілізаваць, паведаміў журналістам галоўны ўрач Белгарадскай абласной клінічнай бальніцы Раман Працэнка, паведамляе
РІА Навіны.
Стан Акіфі, калі яго прывезлі ў бальніцу, быў вельмі цяжкі. Таксама раненні атрымала жонка журналіста, а іх маленькая дачка, як і бацькі жонкі, загінула.
"(…) дзякуючы намаганням нашых рэаніматолагаў у першыя суткі ўдалося стабілізаваць яго стан. Цяпер ён сярэдняй цяжкасці", - сказаў галоўны ўрач бальніцы.
Паводле яго слоў, Акіфі знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх, яго ўвялі ў медыкаментозную кому.
Медыкі дыягнаставалі ў яго 15% апёкаў цела. Акрамя гэтага, журналіст атрымаў мінна-выбухную траўму, у яго зламаныя рэбры, пашкоджаны таз, а таксама дыягнаставаны ўдар мозгу.
Белгарадскія медкі з дапамогай тэлемедыцынскага абсталявання правялі некалькі кансультацый з маскоўскім інстытутам хірургіі імя Вішнеўскага. З Масквы ў Белгарад выехаў медык для вочнай кансультацыі наконт стану і лячэння Акіфі.
Як раней паведамлялася, у ноч з 11 на 12 кастрычніка сістэма СПА збіла ўкраінскі беспілотнік, абломкі трапілі на прыватны дом, ён загарэўся, абрынулася частка будынка.
З-пад завалаў дасталі 29-гадовага журналіста Хайбара Акіфі, які працуе ў афганскай рэдакцыі Sputnik, яго жонку, супрацоўніцу Белгарадскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Алесю Акіфі, а таксама іх чатырохгадовую дачку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"