https://bel.sputnik.by/20231014/vydatk-na-pens--nastupnym-godze-zhadayuts-pavyalchyts-1080223144.html
Выдаткі на пенсіі ў наступным годзе жадаюць павялічыць
Выдаткі на пенсіі ў наступным годзе жадаюць павялічыць
Sputnik Беларусь
Праект бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на наступны год мяркуе, што на пенсіі розных відаў пойдзе больш за 22 млрд рублёў. 14.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-14T14:51+0300
2023-10-14T14:51+0300
2023-10-14T14:51+0300
фсан
фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан)
бюджэт
пенсіі
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0d/1062002153_0:94:1800:1107_1920x0_80_0_0_1ec663566c3506f00d17a8410a472f3f.jpg
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Беларусі ў 2024 годзе будзе бездэфіцытны, вынікае з апублікаванага законапраекта аб бюджэце ФСАН.Праект закона ўжо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў і прадугледжвае выдаткі больш за 27,7 млрд рублёў пры даходах 28,2 млрд. Асноўная крыніца паступленняў у фонд, як і раней, – узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.Каля 1,7 млрд рублёў пры гэтым дададуць з іншых бюджэтаў, каб выплаціць дзярждапамогі на дзяцей, пенсіі вайскоўцам і гэтак далей. У цэлым на розныя віды пенсій хочуць патраціць больш за 22 млрд, што на 17% больш за суму, закладзеную на 2023 год.На бальнічныя лісты, розныя віды дзіцячай дапамогі, дапамогі на пахаванне, таксама дапамогі па доглядзе інвалідаў I-й групы рэзервуюць амаль 5,3 млрд рублёў. Гэта крыху менш, чым закладвалі на бягучы год (амаль 5,5 млрд).У адным пакеце з праектам бюджэту ФСАН традыцыйна ў парламент унесены папраўкі ў Падатковы кодэкс і праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Напрыклад, плануецца ў дзесяць разоў павялічыць транспартны падатак для ўладальнікаў "транспартных сродкаў павышанай камфортнасці".Бюджэт краіны на 2024 год, як і раней, плануюць дэфіцытны. Розніцу паміж даходамі і расходамі закрыюць, у асноўным, бюджэтнымі астаткамі і знешнімі запазычаннямі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/0d/1062002153_100:0:1700:1200_1920x0_80_0_0_f8e61ce9f7593280ff19865aad9c12c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фсан, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан), бюджэт, пенсіі, у беларусі, беларусь, навіны
фсан, фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (фсан), бюджэт, пенсіі, у беларусі, беларусь, навіны
Выдаткі на пенсіі ў наступным годзе жадаюць павялічыць
Праект бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на наступны год мяркуе, што на пенсіі розных відаў пойдзе больш за 22 млрд рублёў.
МІНСК, 14 кас – Sputnik. Бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Беларусі ў 2024 годзе будзе бездэфіцытны, вынікае з апублікаванага законапраекта аб бюджэце ФСАН.
Праект закона ўжо ўнесены ў Палату прадстаўнікоў і прадугледжвае выдаткі больш за 27,7 млрд рублёў пры даходах 28,2 млрд. Асноўная крыніца паступленняў у фонд, як і раней, – узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне.
Каля 1,7 млрд рублёў пры гэтым дададуць з іншых бюджэтаў, каб выплаціць дзярждапамогі на дзяцей, пенсіі вайскоўцам і гэтак далей. У цэлым на розныя віды пенсій хочуць патраціць больш за 22 млрд, што на 17% больш за суму, закладзеную на 2023 год.
На бальнічныя лісты, розныя віды дзіцячай дапамогі, дапамогі на пахаванне, таксама дапамогі па доглядзе інвалідаў I-й групы рэзервуюць амаль 5,3 млрд рублёў. Гэта крыху менш, чым закладвалі на бягучы год (амаль 5,5 млрд).
У адным пакеце з праектам бюджэту ФСАН традыцыйна ў парламент унесены папраўкі ў Падатковы кодэкс і праект рэспубліканскага бюджэту на наступны год. Напрыклад, плануецца ў дзесяць разоў павялічыць транспартны падатак для ўладальнікаў "транспартных сродкаў павышанай камфортнасці".
Бюджэт краіны на 2024 год, як і раней, плануюць дэфіцытны. Розніцу паміж даходамі і расходамі закрыюць, у асноўным, бюджэтнымі астаткамі і знешнімі запазычаннямі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Мінпрацы растлумачыла,
ад чаго залежыць памер пенсіі і як яе налічваюць