https://bel.sputnik.by/20231016/putsn-rasya-rykhtuetstsa-da-vayny-ale-khocha-mru-1080307667.html
Пуцін: Расія рыхтуецца да вайны, але хоча міру
Пуцін: Расія рыхтуецца да вайны, але хоча міру
Sputnik Беларусь
У кангрэсе ЗША днямі заклікалі рыхтавацца да адначасовага супрацьстаяння з Расіяй і Кітаем, у тым ліку ядзернага. 16.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-16T10:08+0300
2023-10-16T10:08+0300
2023-10-16T10:08+0300
уладзімір пуцін
кітай
кнр
расія
сі цзіньпін
інтэрв'ю
у свеце
зша
вайна
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0f/1080291841_0:0:3109:1748_1920x0_80_0_0_b6b7ce5314e15a615c3cf9803c47c834.jpg
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Расія не ставіцца сур’ёзна да заяў ЗША наконт вайны з РФ і Кітаем, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.Паводле яго слоў, рэкамендацыі амерыканскіх кангрэсменаў нельга назваць здаровымі думкамі.Пасля чаго дадаў, што не думае, што ўсё гэта гаворыцца сур’ёзна, такім чынам людзі "адзін аднаго палохаюць проста".Уладзімір Пуцін адзначыў, што калі ЗША захоча ваяваць з Расіяй, то гэта будзе не канфлікт, падобны да СВА, а зусім іншая вайна – сутыкненне паміж вялікімі ядзернымі дзяржавамі.Расія, паводле яго слоў, рыхтуецца да вайны, прытрымліваючыся вядомага старажытнага прынцыпу: хочаш міру – рыхтуйся да вайны. Але пры гэтым Масква зыходзіць з таго, што жадае міру."А калі яны хочуць ваяваць з Расіяй, то гэта ж іншая зусім вайна, гэта не правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі. Вы паглядзіце на Блізкім Усходзе, там што, хіба спецыяльная ваенная аперацыя? Вось хіба можна параўнаць?" - падкрэсліў ён.Ваенны саюз Расіі і КітаяПа словах расійскага лідара, Масква і Пекін не ствараюць ваенна-палітычны саюз у адрозненне ад ЗША.Пры гэтым ён указаў на тое, што ЗША спрабуюць уцягнуць у супрацьстаянне з КНР краіны Еўропы, якія ў сваю чаргу не хочуць сварыцца з Пекінам. У прыватнасці, гэта звязана з ростам тавараабароту паміж Кітаем і Еўропай, які, паводле слоў прэзідэнта РФ, пераўзыходзіць нават тэмпы павелічэння гандлю паміж Пекінам і Масквой."Яны не хочуць псаваць адносіны з КНР. Амерыканцы іх туды штурхаюць", - рэзюміраваў прэзідэнт РФ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
кітай
кнр
расія
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0f/1080291841_57:0:2786:2047_1920x0_80_0_0_f40a1f3ce7682c42b59fde9fe6e1d88d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, кітай, кнр, расія, сі цзіньпін, інтэрв'ю, у свеце, зша, вайна, палітыка, бяспека
уладзімір пуцін, кітай, кнр, расія, сі цзіньпін, інтэрв'ю, у свеце, зша, вайна, палітыка, бяспека
Пуцін: Расія рыхтуецца да вайны, але хоча міру
У кангрэсе ЗША днямі заклікалі рыхтавацца да адначасовага супрацьстаяння з Расіяй і Кітаем, у тым ліку ядзернага.
МІНСК, 16 кас – Sputnik. Расія не ставіцца сур’ёзна да заяў ЗША наконт вайны з РФ і Кітаем, заявіў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Паводле яго слоў, рэкамендацыі амерыканскіх кангрэсменаў нельга назваць здаровымі думкамі.
"Але калі яна (такая думка - Sputnik) прыходзіць, гэта прымушае нас толькі насцярожвацца. А тым больш – ваяваць адразу і з РФ, і з Кітаем. Глупства, вядома", - сказаў прэзідэнт Расіі ў інтэрв’ю праграме "Москва. Кремль. Путин".
Пасля чаго дадаў, што не думае, што ўсё гэта гаворыцца сур’ёзна, такім чынам людзі "адзін аднаго палохаюць проста".
Уладзімір Пуцін адзначыў, што калі ЗША захоча ваяваць з Расіяй, то гэта будзе не канфлікт, падобны да СВА, а зусім іншая вайна – сутыкненне паміж вялікімі ядзернымі дзяржавамі.
Расія, паводле яго слоў, рыхтуецца да вайны, прытрымліваючыся вядомага старажытнага прынцыпу: хочаш міру – рыхтуйся да вайны. Але пры гэтым Масква зыходзіць з таго, што жадае міру.
"А калі яны хочуць ваяваць з Расіяй, то гэта ж іншая зусім вайна, гэта не правядзенне спецыяльнай ваеннай аперацыі. Вы паглядзіце на Блізкім Усходзе, там што, хіба спецыяльная ваенная аперацыя? Вось хіба можна параўнаць?" - падкрэсліў ён.
Ваенны саюз Расіі і Кітая
Па словах расійскага лідара, Масква і Пекін не ствараюць ваенна-палітычны саюз у адрозненне ад ЗША.
"Мы шмат разоў казалі ўжо: мы не аб'ядноўваемся ў нейкі ваенна-палітычны саюз, а якраз амерыканцы гэта робяць. Больш за тое, прымушаюць яшчэ сваіх саюзнікаў пагоршыць адносіны з Расіяй і Кітаем", - канстатаваў Пуцін.
Пры гэтым ён указаў на тое, што ЗША спрабуюць уцягнуць у супрацьстаянне з КНР краіны Еўропы, якія ў сваю чаргу не хочуць сварыцца з Пекінам. У прыватнасці, гэта звязана з ростам тавараабароту паміж Кітаем і Еўропай, які, паводле слоў прэзідэнта РФ, пераўзыходзіць нават тэмпы павелічэння гандлю паміж Пекінам і Масквой.
"Яны не хочуць псаваць адносіны з КНР. Амерыканцы іх туды штурхаюць", - рэзюміраваў прэзідэнт РФ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Пуцін пра Сі Цзіньпіна: грунтоўны, спакойны, але дзелавы і надзейны партнёр