https://bel.sputnik.by/20231017/belaruskya-kasmanatk-prayshl-padrykhtoku-va-movakh-byazvazhkasts-1080347793.html
Беларускія касманаўткі прайшлі падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці
Беларускія касманаўткі прайшлі падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці
Sputnik Беларусь
Дзяўчыны досыць хутка адаптаваліся да цыклічнасці рэжымаў бязважкасці і перагрузак – па словах спецыялістаў, у іх добра развіта каардынацыя рухаў. 17.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-17T10:21+0300
2023-10-17T10:21+0300
2023-10-17T10:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў
космас
даследаванне космаса
"роскосмос"
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/11/1080339055_0:27:1200:702_1920x0_80_0_0_41faa5e478d6ab6f1473439edc28f162.jpg
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова працягваюць трэніроўкі на базе Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імЯ Гагарына, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Дзяржкарпарацыі "Роскосмос".Адна з беларусак увойдзе ў склад экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі.Пад кіраўніцтвам інструктараў цэнтра касманаўткі кандыдатка выканалі два цыклы трэніровак з рэжымам бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76МДК.У рамках гэтага палёту на вышыні ад 6 да 9 кіламетраў пілоты выконваюць фігуру "горка". Тым часам змешчаныя ў салоне адрываюцца ад падлогі і ў безапорным стане павінны выконваць вызначаныя практыкаванні. У прыватнасці, яны перамяшчаліся ўздоўж самалёта і ад борта да борта, перадавалі грузы, адпрацоўвалі навыкі арыентацыі цела ў прасторы. За паўтары гадзіны палёту выконваецца да дзесяці такіх "горак".На наступнай трэніроўцы заданні для дзяўчат ускладніліся. Яны дадаткова апраналі скафандры, перасоўваліся ў іх і перамяшчалі грузы.Хто паляціць і каліУ канцы мая 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублер).Плануецца, што карабель "Союз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.Камандзірам экіпажа стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/11/1080339055_33:0:1200:875_1920x0_80_0_0_7bf72a729b6b4b3d2378416870671b0d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў, космас, даследаванне космаса, "роскосмос", навука, навука і тэхналогіі, беларускі, мкс
саюзная дзяржава, беларусь, расія, цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў, космас, даследаванне космаса, "роскосмос", навука, навука і тэхналогіі, беларускі, мкс
Беларускія касманаўткі прайшлі падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці
Дзяўчыны досыць хутка адаптаваліся да цыклічнасці рэжымаў бязважкасці і перагрузак – па словах спецыялістаў, у іх добра развіта каардынацыя рухаў.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Кандыдаты ад Беларусі на палёт у космас Марына Васілеўская і Анастасія Лянкова працягваюць трэніроўкі на базе Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імЯ Гагарына, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Дзяржкарпарацыі "Роскосмос".
Адна з беларусак увойдзе ў склад экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі.
Пад кіраўніцтвам інструктараў цэнтра касманаўткі кандыдатка выканалі два цыклы трэніровак з рэжымам бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76МДК.
"Першы палёт быў азнаямленчы – арганізму патрэбен час для адаптацыі да бязважкасці, якая доўжыцца крыху больш за 20 секунд, і перагрузак у дзве адзінкі", - растлумачылі ў "Роскосмосе".
У рамках гэтага палёту на вышыні ад 6 да 9 кіламетраў пілоты выконваюць фігуру "горка". Тым часам змешчаныя ў салоне адрываюцца ад падлогі і ў безапорным стане павінны выконваць вызначаныя практыкаванні. У прыватнасці, яны перамяшчаліся ўздоўж самалёта і ад борта да борта, перадавалі грузы, адпрацоўвалі навыкі арыентацыі цела ў прасторы. За паўтары гадзіны палёту выконваецца да дзесяці такіх "горак".
На наступнай трэніроўцы заданні для дзяўчат ускладніліся. Яны дадаткова апраналі скафандры, перасоўваліся ў іх і перамяшчалі грузы.
"За дзве трэніроўкі яны змаглі многаму навучыцца і зрабіць вялікі аб'ём работы. Яны дастаткова хутка адаптаваліся да цыклічнасці рэжымаў бязважкасці і перагрузак, у іх добра развіта каардынацыя рухаў і арыентацыя ў безапорнай прасторы", - адзначылі спецыялісты цэнтра падрыхтоўкі.
У канцы мая 2023 года стала вядома, што праходзіць падрыхтоўку да касмічнага палёту будуць дзве беларускі – бортправаднік авіякампаніі "Белавія" Марына Васілеўская (як асноўны кандыдат) і хірург РНПЦ дзіцячай хірургіі Анастасія Лянкова (дублер).
Плануецца, што карабель "Союз МС-25" стартуе 13 сакавіка 2024 года.
Камандзірам экіпажа стане ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі. У час 12-сутачнага палёту касманаўты павінны будуць выканаць навуковую праграму, распрацаваную НАН Беларусі і дзяржкарпарацыяй "Роскосмос" з удзелам Расійскай акадэміі навук.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Кандыдат ад Беларусі на палёт у космас
расказала пра дэталі падрыхтоўкі