Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Шайгу: улады прынялі меры па павелічэнні вытворчасці артылерыі

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкПраца экіпажа самаходнага мінамёта 2с4 "Тюльпан" ЦВА на Красналіманскім напрамку
Праца экіпажа самаходнага мінамёта 2с4 Тюльпан ЦВА на Красналіманскім напрамку - Sputnik Беларусь, 1920, 17.10.2023
Падпісацца
Кіраўнік расійскага ваеннага ведамства адзначыў важнасць аператыўнай вытворчасці артылерыйскіх сістэм і боепрыпасаў да іх.
МІНСК, 17 кас – Sputnik. Расійскімі федэральнымі органамі выканаўчай улады прыняты меры па павелічэнні вытворчасці артылерыйскіх сістэм, аб гэтым заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
У аўторак ён праводзіць нараду па тэмах паставак і перспектыў развіцця ствольнай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню.
Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што для павелічэння вытворчасці артылерыі абаронна-прамысловаму комплексу урадам Расіі было дадзена права выкарыстоўваць усе рэзервы, у тым ліку мабілізацыйныя магутнасці.
Паводле слоў Шайгу, ва ўмовах спецаперацыі асабліва важна хутка папаўняць запасы сродкаў паражэння.
"Рашэнне гэтай задачы непасрэдна залежыць ад здольнасці прадпрыемстваў нарасціць выпуск ствольных артылерыйскіх сістэм, рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама мінімізаваць тэрміны іх пастаўкі ў войскі", - сказаў міністр.
Ён таксама ўдакладніў, што міністэрствам абароны спрошчана працэдура заключэння кантрактаў, скарочаны аб’ём выпрабаванняў і зніжаны патрабаванні да выбару камплектуючых вырабаў (пры ўмове захавання якасці выніковай прадукцыі).

Павышэнне выдаткаў неабходна

Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў казаў аб тым, што неабходна павышэнне выдаткаў на абарону. Паводле яго слоў, Расія зараз жыве ў стане разгорнутай супраць яе гібрыднай вайны. Акрамя таго, праводзіцца спецыяльная ваенная аперацыя.
Як паведамляў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, Расія будзе нарошчваць вытворчасць узбраенняў, у тым ліку і танкаў. Паводле яго слоў, ва ўмовах, калі Кіеў "клянчыць" у Захаду зброю, для Масквы было б ненатуральным не павялічваць выпуск узбраенняў.
Паводле яго слоў, Расія сама забяспечвае сябе ўсімі відамі ўзбраенняў, прычым у колькасці, якая перавышае бягучыя патрэбнасці Узброеных сіл – канвееры працуюць у тры змены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія не была супраць урэгулявання канфлікту ва Украіне мірным шляхам
Расійская СПА знішчыла два ўкраінскія беспілотнікі над Бранскай вобласцю
Узброеныя сілы РФ ударылі па ўкраінскіх ваенных заводах
Стужка навiн
0