https://bel.sputnik.by/20231018/galochanka-nazva-nedealnay-stuatsyyu-z-navatsyynym-fondam-1080400196.html
Галоўчанка назваў неідэальнай сітуацыю з інавацыйнымі фондамі
Галоўчанка назваў неідэальнай сітуацыю з інавацыйнымі фондамі
Sputnik Беларусь
Рэгіянальныя ўлады неэфектыўна распараджаюцца сродкамі, закладзенымі ў інавацыйныя фонды, што прадугледжаны для стварэння сучасных вытворчасцей. 18.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-18T16:31+0300
2023-10-18T16:31+0300
2023-10-18T16:31+0300
раман галоўчанка
эканоміка
інавацыі
у беларусі
беларусь
навіны
савет міністраў рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_0:0:3043:1711_1920x0_80_0_0_affadcf941eda57bb6739093e4ff05f3.jpg
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Па выніках трох кварталаў выкарыстана каля 70% сродкаў, прадугледжаных планам для інавацыйных фондаў, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, ва ўмовах санкцыйнага націску рэспубліканскі цэнтралізаваны і мясцовыя інавацыйныя фонды – адна з важнейшых фінансавых крыніц для стварэння новых вытворчасцей і ўкаранення перадавых тэхналогій.Раман Галоўчанка нагадаў, што ўжо даваліся неабходныя даручэнні, якія не павінны дазволіць асесці гэтым сродкам у астатках па выніках года. Таксама яны не павінны расходавацца на мэты, якія не звязаны з інавацыямі.Пасля чаго дадаў, што вынікі работы за мінулыя дзевяць месяцаў нельга назваць ідэальнымі.Прэм’ер звярнуў увагу, што за тры кварталы зрасходавана каля 70% сродкаў інавацыйных фондаў ад плана.Ён асабліва адзначыў, што магчыма дакладчыкі будуць тлумачыць гэта познім прызначэннем фондаў і тым, што ўсё запланавана на чацвёрты квартал."Выклікае асцярогі хранічнае пытанне выкарыстання сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў", - падкрэсліў кіраўнік урада.У рэспубліцы рэгіёны па-рознаму распараджаюцца гэтымі сродкамі. Так, Брэсцкая вобласць за тры кварталы практычна поўнасцю выкарыстала сродкі, якія паступілі, але ў Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях узровень асваення сродкаў ніжэй.У завяршэнне ён заклікаў прыкласці намаганні, каб дабіцца максімальнага выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў. Сітуацыя паступова мяняецца да лепшага, трэба зрабіць усё для таго, каб давесці эфектыўнасць іх выкарыстання да 100%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/19/1079713996_93:0:2822:2047_1920x0_80_0_0_265ce5fd1a79a0d41fb3c77b54ba0820.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, эканоміка, інавацыі, у беларусі, беларусь, навіны , савет міністраў рб
раман галоўчанка, эканоміка, інавацыі, у беларусі, беларусь, навіны , савет міністраў рб
Галоўчанка назваў неідэальнай сітуацыю з інавацыйнымі фондамі
Рэгіянальныя ўлады неэфектыўна распараджаюцца сродкамі, закладзенымі ў інавацыйныя фонды, што прадугледжаны для стварэння сучасных вытворчасцей.
МІНСК, 18 кас – Sputnik. Па выніках трох кварталаў выкарыстана каля 70% сродкаў, прадугледжаных планам для інавацыйных фондаў, сказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, ва ўмовах санкцыйнага націску рэспубліканскі цэнтралізаваны і мясцовыя інавацыйныя фонды – адна з важнейшых фінансавых крыніц для стварэння новых вытворчасцей і ўкаранення перадавых тэхналогій.
"Таму асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць мэтаваму і эфектыўнаму выкарыстанню сродкаў гэтых фондаў. А сродкі гэтыя немалыя", - канстатаваў кіраўнік урада.
Раман Галоўчанка нагадаў, што ўжо даваліся неабходныя даручэнні, якія не павінны дазволіць асесці гэтым сродкам у астатках па выніках года. Таксама яны не павінны расходавацца на мэты, якія не звязаны з інавацыямі.
Пасля чаго дадаў, што вынікі работы за мінулыя дзевяць месяцаў нельга назваць ідэальнымі.
Прэм’ер звярнуў увагу, што за тры кварталы зрасходавана каля 70% сродкаў інавацыйных фондаў ад плана.
"З улікам рэшткаў мінулага года 77%. Аднак у параўнанні з гадавым планам выхваляцца няма чым – пакуль што выкарыстанне фондаў не перавышае 40%", - распавёў Раман Галоўчанка.
Ён асабліва адзначыў, што магчыма дакладчыкі будуць тлумачыць гэта познім прызначэннем фондаў і тым, што ўсё запланавана на чацвёрты квартал.
"Выклікае асцярогі хранічнае пытанне выкарыстання сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў", - падкрэсліў кіраўнік урада.
У рэспубліцы рэгіёны па-рознаму распараджаюцца гэтымі сродкамі. Так, Брэсцкая вобласць за тры кварталы практычна поўнасцю выкарыстала сродкі, якія паступілі, але ў Магілёўскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях узровень асваення сродкаў ніжэй.
У завяршэнне ён заклікаў прыкласці намаганні, каб дабіцца максімальнага выкарыстання сродкаў інавацыйных фондаў. Сітуацыя паступова мяняецца да лепшага, трэба зрабіць усё для таго, каб давесці эфектыўнасць іх выкарыстання да 100%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка прапанаваў Новасібірску разам
працаваць над штучным інтэлектамШтучны інтэлект
будзе змагацца з махлярамі ў Беларусі