https://bel.sputnik.by/20231019/aleynk-sanktsy-zsha-perashkadzhayuts-belarus-evakuravats-gramadzyan-z-zralya-1080418187.html
Алейнік: санкцыі ЗША перашкаджаюць Беларусі эвакуіраваць грамадзян з Ізраіля
Алейнік: санкцыі ЗША перашкаджаюць Беларусі эвакуіраваць грамадзян з Ізраіля
Sputnik Беларусь
Афіцыйны Мінск лічыць непрымальным любыя ўдары па грамадзянскіх аб’ектах у зоне блізкаўсходняга канфлікту і заклікае спыніць баявыя дзеянні. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T11:52+0300
2023-10-19T11:52+0300
2023-10-19T11:52+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
палесціна
ізраіль
сяргей алейнік
санкцыі
зша
беларусь
беларусы
эвакуацыя
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065204540_0:87:1280:807_1920x0_80_0_0_adb0cc07640653eee0df19d51f462222.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Беларусь атрымала дазвол на гуманітарны рэйс авіякампаніі "Белавія" ў Ізраіль ад улад гэтай краіны, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае Sputnik.Кіраўнік МЗС назваў сітуацыю з беларускімі грамадзянамі ў зоне канфлікту "даволі няпростай". Міністэрства займаецца гэтым пытаннем.Ён паабяцаў паведаміць СМІ, калі будзе нешта канкрэтнае.Алейнік таксама адзначыў, што ў Мінску ўзрушаны ростам колькасці ахвяр канфлікту ў раёне сектара Газа. Нядаўні ўдар па грамадзянскай бальніцы міністр назваў "бесчалавечным і жахлівым па сваёй сутнасці".Для беларускага боку любыя атакі на грамадзянскія аб’екты непрымальны."Гісторыя паказвае, што вайна – гэта заўсёды трагедыя. Трагедыя для абодвух бакоў", - сказаў кіраўнік МЗС.На думку знешнепалітычнага ведамства Беларусі, далейшыя эскалацыя, тэрор і непрапарцыянальнае выкарыстанне сілы могуць прывесці да незваротных наступстваў не толькі для Блізкага Усходу, але і ўсяго свету. Беларускі бок лічыць, што ваенныя дзеянні павінны быць спынены.Звароты беларускіх грамадзянАбвастрэнне палесціна-ізраільскага канфлікту адбылося раніцай 7 кастрычніка.Як паведамляў пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вераб’ёў, дыпмісія вядзе ўлік усіх зваротаў ад грамадзян рэспублікі. Большая іх частка датычыцца магчымасці выезду ў Беларусь або па іншых напрамках. Пасольства, паводле яго слоў, актыўна займаецца забеспячэннем суайчыннікаў як на тэрыторыі гэтай краіны, так і ў сектары Газа.Паводле яго слоў, у пытаннях арганізацыі вывазу беларускіх сямей з небяспечных зон пасольства цесна супрацоўнічае з дыпламатамі Расіі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
палесціна
ізраіль
зша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1c/1065204540_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_24e6957de7f1c24dd4c67ef7f8cabf98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, ізраіль, сяргей алейнік, санкцыі, зша, беларусь, беларусы, эвакуацыя, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, узброены канфлікт
палесціна, ізраіль, сяргей алейнік, санкцыі, зша, беларусь, беларусы, эвакуацыя, палітыка, бяспека, навіны , у свеце, узброены канфлікт
Алейнік: санкцыі ЗША перашкаджаюць Беларусі эвакуіраваць грамадзян з Ізраіля
Афіцыйны Мінск лічыць непрымальным любыя ўдары па грамадзянскіх аб’ектах у зоне блізкаўсходняга канфлікту і заклікае спыніць баявыя дзеянні.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Беларусь атрымала дазвол на гуманітарны рэйс авіякампаніі "Белавія" ў Ізраіль ад улад гэтай краіны, паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае Sputnik.
"На сённяшні дзень застаецца адна перашкода – гэта санкцыі ЗША ў адносінах да нашага нацыянальнага авіяперавозчыка", - растлумачыў Алейнік.
Кіраўнік МЗС назваў сітуацыю з беларускімі грамадзянамі ў зоне канфлікту "даволі няпростай". Міністэрства займаецца гэтым пытаннем.
"Пакуль што цяжка казаць пра нейкія вынікі", - падкрэсліў Алейнік.
Ён паабяцаў паведаміць СМІ, калі будзе нешта канкрэтнае.
Алейнік таксама адзначыў, што ў Мінску ўзрушаны ростам колькасці ахвяр канфлікту ў раёне сектара Газа. Нядаўні ўдар па грамадзянскай бальніцы міністр назваў "бесчалавечным і жахлівым па сваёй сутнасці".
Для беларускага боку любыя атакі на грамадзянскія аб’екты непрымальны.
"Гісторыя паказвае, што вайна – гэта заўсёды трагедыя. Трагедыя для абодвух бакоў", - сказаў кіраўнік МЗС.
На думку знешнепалітычнага ведамства Беларусі, далейшыя эскалацыя, тэрор і непрапарцыянальнае выкарыстанне сілы могуць прывесці да незваротных наступстваў не толькі для Блізкага Усходу, але і ўсяго свету. Беларускі бок лічыць, што ваенныя дзеянні павінны быць спынены.
Звароты беларускіх грамадзян
Абвастрэнне палесціна-ізраільскага канфлікту адбылося раніцай 7 кастрычніка.
Як паведамляў пасол Беларусі ў Ізраілі Яўген Вераб’ёў, дыпмісія вядзе ўлік усіх зваротаў ад грамадзян рэспублікі. Большая іх частка датычыцца магчымасці выезду ў Беларусь або па іншых напрамках. Пасольства, паводле яго слоў, актыўна займаецца забеспячэннем суайчыннікаў як на тэрыторыі гэтай краіны, так і ў сектары Газа.
"У кантэксце сектара Газа дыпмісія знаходзіцца ў шчыльным узаемадзеянні з расійскімі калегамі, пасольствам Беларусі ў Егіпце і ўсімі іншымі зацікаўленымі па арганізацыі вывазу беларускіх сямей. Удакладняюцца спіскі, вырашаюцца іншыя тэхнічныя праблемы", - паведаміў Вераб’ёў.
Паводле яго слоў, у пытаннях арганізацыі вывазу беларускіх сямей з небяспечных зон пасольства цесна супрацоўнічае з дыпламатамі Расіі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Валодзін:
ЗША распальваюць канфлікты для ўласнага ўзбагачэння