https://bel.sputnik.by/20231019/belarus-planue-adkryts-pasolstva--ekvataryyalnay-gvne-1080417674.html
Беларусь плануе адкрыць пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Беларусь плануе адкрыць пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Sputnik Беларусь
Дзве краіны плануюць канчаткова ўзгадніць дарожную карту супрацоўніцтва і прадставіць яе на подпіс прэзідэнтам. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T11:34+0300
2023-10-19T11:34+0300
2023-10-19T11:34+0300
сяргей алейнік
экватарыяльная гвінея
палітыка
эканоміка
у свеце
у беларусі
беларусь
мзс беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/12/1080386289_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_39a93c9717ec928539495e77def191e3.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Экватарыяльная Гвінея можа адкрыць пасольства ў Мінску, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.Паводле слоў кіраўніка МЗС Беларусі, у Мінска ёсць такія ж намеры.У чацвер 19 кастрычніка ў Мінску міністры падпісалі дакументы па выніках пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея.Гэта было першае пасяджэнне сумеснай пастаяннай камісіі. У яе рабоце прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і міністр замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары краіны Сімяон Аёна Эсона Ангуэ.На пачатку працы камісіі была агучана ідэя стварэння ў Экватарыяльнай Гвінеі вытворча-лагістычнага хаба для паставак беларускай прадукцыі ў суседнія краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.Алейнік заяўляў, што беларускі бок можа пастаўляць, напрыклад, сельгастэхніку, рознае абсталяванне, грузавікі, спецтэхніку, пажарныя машыны, аўтакраны і шмат іншага. Гатоў Мінск і да стварэння ў афрыканскай краіне прадпрыемстваў замкнутага цыкла па вытворчасці і перапрацоўцы мясной і малочнай прадукцыі.Пасяджэнне камісіі прайшло пасля таго, як у верасні прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага ўпершыню нанёс у Беларусь афіцыйны візіт.Таксама было заключана і пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя. Подпісы ў гэтым дакуменце паставілі прадстаўнікі кіраўніцтва медыцынскіх ведамстваў дзвюх краін.Пасля падпісання выніковых дакументаў 19 кастрычніка Алейнік падкрэсліў, што за два дні актыўнай работы бакі змаглі правесці цэлую серыю прамых і канкрэтных перагавораў паміж ведамствамі Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі.У бліжэйшы час плануецца правесці пасяджэнні толькі што створаных галіновых груп у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, адукацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
экватарыяльная гвінея
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/12/1080386289_56:0:1193:853_1920x0_80_0_0_f6bf76048493c76824169be4495c9717.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей алейнік, экватарыяльная гвінея, палітыка, эканоміка, у свеце, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, навіны
сяргей алейнік, экватарыяльная гвінея, палітыка, эканоміка, у свеце, у беларусі, беларусь, мзс беларусі, навіны
Беларусь плануе адкрыць пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі
Дзве краіны плануюць канчаткова ўзгадніць дарожную карту супрацоўніцтва і прадставіць яе на подпіс прэзідэнтам.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Экватарыяльная Гвінея можа адкрыць пасольства ў Мінску, паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.
Паводле слоў кіраўніка МЗС Беларусі, у Мінска ёсць такія ж намеры.
"У нас ёсць планы завяршыць усе неабходныя працэдуры і адкрыць наша пасольства ў Экватарыяльнай Гвінеі", - сказаў Алейнік.
У чацвер 19 кастрычніка ў Мінску міністры падпісалі дакументы па выніках пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Экватарыяльная Гвінея.
Гэта было першае пасяджэнне сумеснай пастаяннай камісіі. У яе рабоце прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і міністр замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары краіны Сімяон Аёна Эсона Ангуэ.
На пачатку працы камісіі была агучана ідэя стварэння ў Экватарыяльнай Гвінеі вытворча-лагістычнага хаба для паставак беларускай прадукцыі ў суседнія краіны Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі.
Алейнік заяўляў, што беларускі бок можа пастаўляць, напрыклад, сельгастэхніку, рознае абсталяванне, грузавікі, спецтэхніку, пажарныя машыны, аўтакраны і шмат іншага. Гатоў Мінск і да стварэння ў афрыканскай краіне прадпрыемстваў замкнутага цыкла па вытворчасці і перапрацоўцы мясной і малочнай прадукцыі.
Пасяджэнне камісіі прайшло пасля таго, як у верасні прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасага ўпершыню нанёс у Беларусь афіцыйны візіт.
Таксама было заключана і пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы аховы здароўя. Подпісы ў гэтым дакуменце паставілі прадстаўнікі кіраўніцтва медыцынскіх ведамстваў дзвюх краін.
Пасля падпісання выніковых дакументаў 19 кастрычніка Алейнік падкрэсліў, што за два дні актыўнай работы бакі змаглі правесці цэлую серыю прамых і канкрэтных перагавораў паміж ведамствамі Беларусі і Экватарыяльнай Гвінеі.
У бліжэйшы час плануецца правесці пасяджэнні толькі што створаных галіновых груп у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі і тэхналогій, адукацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"