Лукашэнка рад, што Афрыка вызваляецца ад каланіяльнай спадчыны

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиСустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога ў Мінску
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянг Нгема Мбасога ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2023
Падпісацца
У Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянг Нгема Мбасога.
МІНСК, 7 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Мінск вітае працэсы вызвалення ад каланіяльнай спадчыны, якія адбываюцца ў Афрыцы.
Гэтую заяву ён зрабіў на сустрэчы з прэзідэнтам Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, які прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь.
"Я рад тым працэсам, якія праходзяць у Афрыцы. Афрыка развіваецца. Дзяржавы кантынента набываюць сваю незалежнасць. Афрыка вызваляецца ад сваёй каланіяльнай спадчыны", - цытуе кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
Лукашэнка таксама падкрэсліў, што Беларусь гатова падзяліцца з афрыканскімі краінамі перадавымі тэхналогіямі.
"Мы ўсяляк адданыя гэтаму працэсу. Мы – тэхналагічная краіна. І гатовы гэтыя тэхналогіі перадаць вашай краіне і афрыканскаму народу", - сказаў ён.

Не чужыя для беларусаў і расіян

Лукашэнка таксама нагадаў, што і ў Беларусі, і ў Расіі ёсць гісторыя супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента, якая пачыналася яшчэ падчас існавання Савецкага Саюза.
"Вы павінны ведаць, што вы для нас не чужыя. Для нас – беларусаў, расіян. Таму што ў нас ёсць гісторыя супрацоўніцтва, якая сыходзіць у глыбіню развіцця і існавання Савецкага Саюза", - сказаў ён, звяртаючыся да прэзідэнта Абіянга.
Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, народы афрыканскіх дзяржаў не чужыя для Беларусі. "Мы вас запрашаем у Беларусь і адкрываем перад вамі нашы сэрцы", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея на сустрэчы з Лукашэнкам таксама выказаў словы падзякі за цёплы прыём і гасціннасць.
"Мой прыезд у Беларусь з’яўляецца сведчаннем маёй перакананасці, што Беларусь і беларускі народ з’яўляюцца для нас брацкім народам і брацкай краінай", - сказаў ён.

Ахвяры неакаланіялізму

У сваю чаргу прэзідэнт Абіянг адзначыў, што ўжо хутка споўніцца 100 гадоў, як афрыканскія краіны пачалі набываць незалежнасць.
"Мы набліжаемся да святкавання стагоддзя набыцця незалежнасці афрыканскімі дзяржавамі", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт Абіянг падкрэсліў, што ў афрыканскіх краін ёсць разуменне таго, што размова ідзе "аб набыцці намінальнай незалежнасці".
"Мы працягваем заставацца ахвярамі неакаланіялізму", - падкрэсліў прэзідэнт Абіянг.
Прэзідэнт Рэспублікі Экватарыяльная Гвінея таксама нагадаў аб існаванні на афрыканскім кантыненце глабальных праблем.

"Калі да гэтага часу на афрыканскім кантыненце працягвае існаваць крайняя галеча, гэта сведчыць аб тым, што імперскія неакаланіяльныя сілы працягваюць эксплуатаваць нашы краіны, забіраць у нас прыродныя рэсурсы і высмоктваць з нас сокі, якія маглі б даць нам жыццё", - сказаў ён.

Паводле слоў прэзідэнта экватарыяльнай Гвінеі, пра ўсе гэтыя праблемы не адзін раз заяўлялася з трыбуны ААН, аднак, як паказвае практыка, нічога не змянялася.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка запрасіў прэзідэнта ПАР у Беларусь
Лебедзеў: у СНД шануюць падтрымку шэрага краін Азіі і Афрыкі
Лукашэнка разлічвае на новы ўзровень сувязей Беларусі і Зімбабвэ
Стужка навiн
0