https://bel.sputnik.by/20231019/susvetnyya-guln-druzhby-proyduts-u-2024-godze--maskve--ekatsyarynburgu-1080439114.html
Сусветныя гульні дружбы пройдуць у 2024 годзе ў Маскве і Екацярынбургу
Сусветныя гульні дружбы пройдуць у 2024 годзе ў Маскве і Екацярынбургу
Sputnik Беларусь
Расійскі прэзідэнт даручыў ураду стварыць арганізацыйны камітэт па правядзенні Гульняў дружбы і зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў. 19.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-19T17:23+0300
2023-10-19T17:23+0300
2023-10-19T18:05+0300
сусветныя гульні дружбы
спорт
уладзімір пуцін
указ
расія
у свеце
навіны
масква
екацярынбург
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/08/1078342619_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_3538cf2a881c7417a8812ea2bd26af8f.jpg
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Урад Расіі, а таксама ўлады Масквы і Свярдлоўскай вобласці, павінны распрацаваць комплекс мер для падрыхтоўкі і правядзення Сусветных гульняў дружбы ў 2024 годзе ў РФ, гаворыцца ў афіцыйна апублікаваным указе прэзідэнта РФ.Фінансаваць гульні і падрыхтоўку да іх будуць з бюджэту ды іншых крыніц. У тым ліку Маскве і Свярдлоўскай вобласці рэкамендавана пачаць падрыхтоўку спартыўных аб’ектаў за кошт бюджэтных асігнаванняў. Дакладныя даты гульняў ва ўказе не прапісаны.Акрамя падпісання ўказа прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама правёў пасяджэнне Савета па развіцці фізкультуры і спорту.Праз 40 гадоўУ савецкі час альтэрнатыўныя алімпіядам гульні ўжо праводзіліся з-за палітычнага рознагалосся. У 1984 годзе шэраг краін, у тым ліку Савецкі Саюз, байкатавалі Летнія Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў ЗША.СССР і дзяржавы сацыялістычнага лагера арганізавалі ўзамен серыю спаборніцтваў "Дружба-84". Спартыўныя спаборніцтвы па розных дысцыплінах адбыліся не толькі ў Савецкім Саюзе, але і на Кубе, у Балгарыі, Манголіі, ГДР, Чэхаславакіі, Польшчы, Венгрыі і КНДР. У цэлым у гэтых гульнях прынялі ўдзел спартсмены з больш як 50 краін. Адным з прызёраў "Дружбы-84" стаў ураджэнец Мінска вясляр Уладзімір Парфяновіч.Сусветныя гульні дружбы пройдуць праз 40 гадоў пасля "Дружбы-84" таксама на фоне палітычна матываваных праблем алімпійскага руху. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў зборным Расіі і Беларусі ўдзельнічаць не толькі ў алімпіядах, але нават у Азіяцкіх гульнях.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
расія
масква
екацярынбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/08/08/1078342619_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_0dd45b3afeb6b2da2f5847b9ee979d45.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сусветныя гульні дружбы, спорт, уладзімір пуцін, указ, расія, у свеце, навіны , масква, екацярынбург
сусветныя гульні дружбы, спорт, уладзімір пуцін, указ, расія, у свеце, навіны , масква, екацярынбург
Сусветныя гульні дружбы пройдуць у 2024 годзе ў Маскве і Екацярынбургу
17:23 19.10.2023 (абноўлена: 18:05 19.10.2023) Расійскі прэзідэнт даручыў ураду стварыць арганізацыйны камітэт па правядзенні Гульняў дружбы і зацвердзіць план асноўных мерапрыемстваў.
МІНСК, 19 кас – Sputnik. Урад Расіі, а таксама ўлады Масквы і Свярдлоўскай вобласці, павінны распрацаваць комплекс мер для падрыхтоўкі і правядзення Сусветных гульняў дружбы ў 2024 годзе ў РФ, гаворыцца ў афіцыйна апублікаваным указе прэзідэнта РФ.
"Правесці міжнародныя спаборніцтвы "Всемирные игры дружбы" ў 2024 годзе ў г. Маскве і г. Екацярынбургу", - гаворыць указ.
Фінансаваць гульні і падрыхтоўку да іх будуць з бюджэту ды іншых крыніц. У тым ліку Маскве і Свярдлоўскай вобласці рэкамендавана пачаць падрыхтоўку спартыўных аб’ектаў за кошт бюджэтных асігнаванняў. Дакладныя даты гульняў ва ўказе не прапісаны.
Акрамя падпісання ўказа прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін таксама правёў пасяджэнне Савета па развіцці фізкультуры і спорту.
"Не трэба замыкацца ў тыя фарматы, якія былі захоплены ў свой час людзьмі пры нашым патуранні. А сёння (гэтыя людзі - Sputnik) карыстаюцца манаполіяй, перакручваючы сам дух спартыўных міжнародных спаборніцтваў", - заявіў прэзідэнт на пасяджэнні.
У савецкі час альтэрнатыўныя алімпіядам гульні ўжо праводзіліся з-за палітычнага рознагалосся. У 1984 годзе шэраг краін, у тым ліку Савецкі Саюз, байкатавалі Летнія Алімпійскія гульні, якія праходзілі ў ЗША.
СССР і дзяржавы сацыялістычнага лагера арганізавалі ўзамен серыю спаборніцтваў "Дружба-84". Спартыўныя спаборніцтвы па розных дысцыплінах адбыліся не толькі ў Савецкім Саюзе, але і на Кубе, у Балгарыі, Манголіі, ГДР, Чэхаславакіі, Польшчы, Венгрыі і КНДР. У цэлым у гэтых гульнях прынялі ўдзел спартсмены з больш як 50 краін. Адным з прызёраў "Дружбы-84" стаў ураджэнец Мінска вясляр Уладзімір Парфяновіч.
Сусветныя гульні дружбы пройдуць праз 40 гадоў пасля "Дружбы-84" таксама на фоне палітычна матываваных праблем алімпійскага руху. Раней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) забараніў зборным Расіі і Беларусі ўдзельнічаць не толькі ў алімпіядах, але нават у Азіяцкіх гульнях.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Алімпійскі рух дэградзіруе, прыйдуць іншыя арганізацыі – Пуцін