https://bel.sputnik.by/20231021/yak-vyglyadae-budolya-kop-kalozhy--grodne-stseny-zvyal-za-pagoda-1080456357.html
Як выглядае будоўля копіі Каложы ў Гродне: сцены ўзвялі за паўгода
Як выглядае будоўля копіі Каложы ў Гродне: сцены ўзвялі за паўгода
Sputnik Беларусь
Храм павінен стаць рэплікай першапачатковага выгляду Каложскай царквы XII стагоддзя. 21.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-21T12:51+0300
2023-10-21T12:51+0300
2023-10-21T12:51+0300
каложа
каложская царква
гродна
культура
грамадства
рэлігія
спадчына
цiкавосткi
навіны
архітэктура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080328331_0:192:2048:1344_1920x0_80_0_0_81d508337263f591afe4d53b142aeaf7.jpg
ГРОДНА, 21 кас – Sputnik, Іна Грышук. Як будзе выглядаць другая Каложа можна ўбачыць у Гродне – тут у мікрараёне "Вішнявец" будуецца рэпліка аднаго з самых вядомых у Беларусі храмаў XII стагоддзя, за паўгода работ будаўнікі ўзвялі сцены.Новы храм будуецца на скрыжаванні Індурскай шашы і вуліцы Малахавіцкай, ён названы ў гонар Аляксандра Неўскага. Работы на пляцоўцы пачаліся ў пачатку года, у маі ў падмурак сцен заклалі памятную капсулу і асвяцілі будаўніцтва.Праз паўгода можна ўбачыць, як прыкладна будзе выглядаць новы храм, які неафіцыйна называюць "другой Каложай". Будаўнікі ўжо ўзвялі сцены, пачынаюць іх вонкавае аздабленне і рыхтуюцца да прац над дахам. Сцены выкананы з чырвонай цэглы, звонку яны будуць абліцаваны матэрыяламі, якія імітуюць плінфу. Фасады ўпрыгожаць устаўкі з паліраваных каляровых валуноў і паліванай керамічнай пліткай з арнаментам у выглядзе крыжоў. Гэты дэкор – адметная асаблівасць сапраўднай Каложскай царквы.Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў праекта, Каложская царква стала стылістычным прататыпам пры стварэнні праекта храма на Вішнеўцы. Па задумцы, новая святыня пакажа, як магла выглядаць Каложская царква адразу пасля яе будаўніцтва ў XII стагоддзі.На тэрыторыі будучага Аляксандра-Неўскага храма пабудуюць таксама парафіяльны дом, капліцу, уваходную групу са званіцай і некалькі гаспадарчых будынкаў. Агульная плошча храма складзе каля 500 квадратных метраў.Каложская царкваКаложская царква ў Гродне была пабудавана ў канцы XII стагоддзя. Мур сцен выкананы з валуноў і плінфы (абпаленай глінянай цэглы), у іх умураваны гліняныя збаны-галаснікі, якія паляпшаюць акустыку.У сярэдзіне і канцы XIX стагоддзя частка заходняй і ўся паўднёвая сцены разбурыліся – з’ехалі разам са схілам гары, які часткова абрушыўся. Каменную сцяну замянілі на драўляную, якая праслужыла больш за стагоддзе.У 2018 годзе ў Каложы правялі капітальны рамонт – замянілі адну сцяну і правялі работы ўнутры храма. Пасля абнаўлення царква стала цяплейшай, а новая афарбоўка сцяны выглядае больш гарманічна на фоне старажытнага цаглянага мура.Каложа лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры нулявой катэгорыі. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.У красавіку 2023 года ў Гродне пачалі рыхтаваць пакет дакументаў і праводзіць мерапрыемствы, неабходныя для ўключэння Каложскай царквы ў спісак ЮНЕСКА. У прыватнасці, рыхтуецца намінацыйнае дасье, а таксама распрацоўваецца план кіравання храмам, які павінен забяспечыць захаванасць гістарычнага помніка і яго каштоўнасцей.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
гродна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/10/1080328331_0:0:2048:1536_1920x0_80_0_0_44175f0f701b2858034e5e18d11849ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каложа, каложская царква, гродна, культура, грамадства, рэлігія, спадчына, цiкавосткi, навіны , архітэктура, юнеска, у беларусі, беларусь
каложа, каложская царква, гродна, культура, грамадства, рэлігія, спадчына, цiкавосткi, навіны , архітэктура, юнеска, у беларусі, беларусь
Як выглядае будоўля копіі Каложы ў Гродне: сцены ўзвялі за паўгода
Храм павінен стаць рэплікай першапачатковага выгляду Каложскай царквы XII стагоддзя.
ГРОДНА, 21 кас – Sputnik, Іна Грышук. Як будзе выглядаць другая Каложа можна ўбачыць у Гродне – тут у мікрараёне "Вішнявец" будуецца рэпліка аднаго з самых вядомых у Беларусі храмаў XII стагоддзя, за паўгода работ будаўнікі ўзвялі сцены.
Новы храм будуецца на скрыжаванні Індурскай шашы і вуліцы Малахавіцкай, ён названы ў гонар Аляксандра Неўскага. Работы на пляцоўцы пачаліся ў пачатку года, у маі ў падмурак сцен заклалі памятную капсулу і асвяцілі будаўніцтва.
Праз паўгода можна ўбачыць, як прыкладна будзе выглядаць новы храм, які неафіцыйна называюць "другой Каложай". Будаўнікі ўжо ўзвялі сцены, пачынаюць іх вонкавае аздабленне і рыхтуюцца да прац над дахам. Сцены выкананы з чырвонай цэглы, звонку яны будуць абліцаваны матэрыяламі, якія імітуюць плінфу. Фасады ўпрыгожаць устаўкі з паліраваных каляровых валуноў і паліванай керамічнай пліткай з арнаментам у выглядзе крыжоў. Гэты дэкор – адметная асаблівасць сапраўднай Каложскай царквы.
Паводле інфармацыі распрацоўшчыкаў праекта, Каложская царква стала стылістычным прататыпам пры стварэнні праекта храма на Вішнеўцы. Па задумцы, новая святыня пакажа, як магла выглядаць Каложская царква адразу пасля яе будаўніцтва ў XII стагоддзі.
На тэрыторыі будучага Аляксандра-Неўскага храма пабудуюць таксама парафіяльны дом, капліцу, уваходную групу са званіцай і некалькі гаспадарчых будынкаў. Агульная плошча храма складзе каля 500 квадратных метраў.
Каложская царква ў Гродне была пабудавана ў канцы XII стагоддзя. Мур сцен выкананы з валуноў і плінфы (абпаленай глінянай цэглы), у іх умураваны гліняныя збаны-галаснікі, якія паляпшаюць акустыку.
У сярэдзіне і канцы XIX стагоддзя частка заходняй і ўся паўднёвая сцены разбурыліся – з’ехалі разам са схілам гары, які часткова абрушыўся. Каменную сцяну замянілі на драўляную, якая праслужыла больш за стагоддзе.
У 2018 годзе ў Каложы правялі капітальны рамонт – замянілі адну сцяну і правялі работы ўнутры храма. Пасля абнаўлення царква стала цяплейшай, а новая афарбоўка сцяны выглядае больш гарманічна на фоне старажытнага цаглянага мура.
Каложа лічыцца адным з самых старых дзеючых храмаў краіны, ахоўваецца дзяржавай як помнік архітэктуры нулявой катэгорыі. У 2004 годзе храм быў уключаны ў лік кандыдатаў на ўнясенне ў спісак сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У красавіку 2023 года ў Гродне пачалі рыхтаваць пакет дакументаў і праводзіць мерапрыемствы, неабходныя для ўключэння Каложскай царквы ў спісак ЮНЕСКА. У прыватнасці, рыхтуецца намінацыйнае дасье, а таксама распрацоўваецца план кіравання храмам, які павінен забяспечыць захаванасць гістарычнага помніка і яго каштоўнасцей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Каложы замянілі сцяну: самы стары храм Беларусі пасля капрамонта