https://bel.sputnik.by/20231023/kalya-50-kampany-vyklyuchany-z-kantsertnaga-reestra--belarus-1080509885.html
Каля 50 кампаній выключаны з канцэртнага рэестра ў Беларусі
Каля 50 кампаній выключаны з канцэртнага рэестра ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У краіне скончыўся тэрмін, да якога арганізатарам канцэртаў трэба было падаць пэўны пакет дакументаў, каб застацца ў дзяржрэестры. 23.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-23T09:08+0300
2023-10-23T09:08+0300
2023-10-23T09:16+0300
культура
канцэрт
міністэрства культуры рб
грамадства
іп
бізнес
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104146/13/1041461384_0:86:1800:1100_1920x0_80_0_0_5902de121513e62e850d92f3e25e33af.jpg
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Некалькі дзесяткаў арганізатараў канцэртаў выключаны з адпаведнага рэестра Міністэрства культуры Беларусі, вынікае са звестак на сайце ведамства.Па стане на май 2023 года ў рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў на сайце Мінкультуры было 736 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній. З іх каля 20 лічыся як ужо выключаныя.У верасні 2023 года ўрад прыняў пастанову, якая змяніла патрабаванні да арганізатараў. Усіх удзельнікаў рэестра абавязалі да 23 кастрычніка падаць пэўны пакет дакумэнтаў.Напрыклад, трэба было прадаставіць выпіску аб правапарушэннях кіраўніка кампаніі (ці ІП). Другое патрабаванне – падача даных аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў за апошнія тры гады. Тых, у каго стаж працы ў гэтай сферы менш за тры гады, было вырашана выключыць з рэестра.Калі ўлічыць інфармацыю на май, то пасля прыняцця пастановы выключаны каля 50 арганізатараў канцэртаў і іншых відовішчаў. Сярод іх былі не толькі кампаніі, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.Па апошніх звестках, у спіску 737 пунктаў. З улікам выключаных удзельнікаў рынку ў краіне арганізоўваць канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы маюць права каля 660 прадпрымальнікаў і кампаній.Раней былі планы забараніць ІП арганізацыю канцэртаў і пакінуць гэтае поле дзейнасці кампаніям. Пакуль што такую норму не прынялі, і ў рэестры лічацца прыкладна тры сотні ІП. Сярод кампаній ёсць тыя, у якіх асноўны бізнес – рэтэйл (напрыклад, "Еўраторг") або рэстаранная справа (мінскія рэстараны Fabriq, "Друзья" і іншыя).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104146/13/1041461384_124:0:1724:1200_1920x0_80_0_0_aa3c7607ad257d68084ce19e251fad09.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, канцэрт, міністэрства культуры рб, грамадства, іп, бізнес, навіны
культура, канцэрт, міністэрства культуры рб, грамадства, іп, бізнес, навіны
Каля 50 кампаній выключаны з канцэртнага рэестра ў Беларусі
09:08 23.10.2023 (абноўлена: 09:16 23.10.2023) У краіне скончыўся тэрмін, да якога арганізатарам канцэртаў трэба было падаць пэўны пакет дакументаў, каб застацца ў дзяржрэестры.
МІНСК, 23 кас – Sputnik. Некалькі дзесяткаў арганізатараў канцэртаў выключаны з адпаведнага рэестра Міністэрства культуры Беларусі, вынікае са звестак на сайце ведамства.
Па стане на май 2023 года ў рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў на сайце Мінкультуры было 736 індывідуальных прадпрымальнікаў і кампаній. З іх каля 20 лічыся як ужо выключаныя.
У верасні 2023 года ўрад прыняў пастанову, якая змяніла патрабаванні да арганізатараў. Усіх удзельнікаў рэестра абавязалі да 23 кастрычніка падаць пэўны пакет дакумэнтаў.
Напрыклад, трэба было прадаставіць выпіску аб правапарушэннях кіраўніка кампаніі (ці ІП). Другое патрабаванне – падача даных аб арганізацыі культурна-відовішчных мерапрыемстваў за апошнія тры гады. Тых, у каго стаж працы ў гэтай сферы менш за тры гады, было вырашана выключыць з рэестра.
Калі ўлічыць інфармацыю на май, то пасля прыняцця пастановы выключаны каля 50 арганізатараў канцэртаў і іншых відовішчаў. Сярод іх былі не толькі кампаніі, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Па апошніх звестках, у спіску 737 пунктаў. З улікам выключаных удзельнікаў рынку ў краіне арганізоўваць канцэрты і іншыя відовішчныя мерапрыемствы маюць права каля 660 прадпрымальнікаў і кампаній.
Раней былі планы забараніць ІП арганізацыю канцэртаў і пакінуць гэтае поле дзейнасці кампаніям. Пакуль што такую норму не прынялі, і ў рэестры лічацца прыкладна тры сотні ІП. Сярод кампаній ёсць тыя, у якіх асноўны бізнес – рэтэйл (напрыклад, "Еўраторг") або рэстаранная справа (мінскія рэстараны Fabriq, "Друзья" і іншыя).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 85-годдзе кампазітара Лучанка адзначылі ў Белдзяржфілармоніі