https://bel.sputnik.by/20231024/novaya-fabryka-kamunark-vypuststs-pershuyu-praduktsyyu--2025-godze-1080550400.html
Новая фабрыка "Камунаркі" выпусціць першую прадукцыю ў 2025 годзе
Новая фабрыка "Камунаркі" выпусціць першую прадукцыю ў 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Цяперашнія магутнасці сталічнай кандытарскай фабрыкі ўжо не даюць магчымасці нарошчваць вытворчасць у жаданых аб’ёмах. 24.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-24T12:15+0300
2023-10-24T12:15+0300
2023-10-24T12:15+0300
саат "камунарка"
шакалад
цукеркі
вытворчасць
харчаванне
прадукты харчавання
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1b/1065157745_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_6d22237e0a18adf2fce78c05f82683b4.jpg
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Першае тэхналагічнае абсталяванне для новай фабрыкі паступіць у канцы 2024 года, сказаў гендырэктар СААТ "Камунарка" Сяргей Анюхоўскі перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, да канца бягучага месяца павінен завяршыцца тэндар па набыцці першай чаргі тэхналагічнага абсталявання для новай фабрыкі "Камунаркі"."У нас вырысоўваецца тэхналогія пад тое, як мы будзем фабрыку будаваць: якія чэргі будуць першай, другой і трэцяй", - расказаў гендырэктар.Анюхоўскі адзначыў, што на прадпрыемстве абмяркоўваюць магчымы запуск будаўніцтва адразу трох чэрг, каб вытворчасць была аптымальнай.У канцы наступнага года павінна паступіць першае абсталяванне."У першай палове 2025 года павінны пайсці першыя шакаладныя масы, якія будуць выкарыстаны і на дзеючай пляцоўцы", - расказаў гендырэктар.Пры гэтым ён растлумачыў, што на новай фабрыцы будуць выпускацца тыя аб’ёмы прадукцыі, якія фабрыка не можа зрабіць з-за недахопу магутнасцей. Усяго будзе 10 вытворчых ліній і зараз адбіраюцца першыя пяць ліній.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/07/1b/1065157745_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_ca5c999f2add77ac5fe5425b911088ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саат "камунарка", шакалад, цукеркі, вытворчасць, харчаванне, прадукты харчавання, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
саат "камунарка", шакалад, цукеркі, вытворчасць, харчаванне, прадукты харчавання, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь
Новая фабрыка "Камунаркі" выпусціць першую прадукцыю ў 2025 годзе
Цяперашнія магутнасці сталічнай кандытарскай фабрыкі ўжо не даюць магчымасці нарошчваць вытворчасць у жаданых аб’ёмах.
МІНСК, 24 кас – Sputnik. Першае тэхналагічнае абсталяванне для новай фабрыкі паступіць у канцы 2024 года, сказаў гендырэктар СААТ "Камунарка" Сяргей Анюхоўскі перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, да канца бягучага месяца павінен завяршыцца тэндар па набыцці першай чаргі тэхналагічнага абсталявання для новай фабрыкі "Камунаркі".
"У нас вырысоўваецца тэхналогія пад тое, як мы будзем фабрыку будаваць: якія чэргі будуць першай, другой і трэцяй", - расказаў гендырэктар.
Анюхоўскі адзначыў, што на прадпрыемстве абмяркоўваюць магчымы запуск будаўніцтва адразу трох чэрг, каб вытворчасць была аптымальнай.
"Зробленае намі павінна застацца на дзесяцігоддзі, каб нічога не перабудоўвалася. Пры праектаванні мы пралічваем мноства варыянтаў. Мы спрабавалі выбраць аптымальны варыянт", - удакладніў ён.
У канцы наступнага года павінна паступіць першае абсталяванне.
"У першай палове 2025 года павінны пайсці першыя шакаладныя масы, якія будуць выкарыстаны і на дзеючай пляцоўцы", - расказаў гендырэктар.
Пры гэтым ён растлумачыў, што на новай фабрыцы будуць выпускацца тыя аб’ёмы прадукцыі, якія фабрыка не можа зрабіць з-за недахопу магутнасцей. Усяго будзе 10 вытворчых ліній і зараз адбіраюцца першыя пяць ліній.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"