https://bel.sputnik.by/20231025/gryzlo-zakhad-degradzrava-sstemu-mzhnarodnay-byaspek-1080557708.html
Грызлоў: Захад дэградзіраваў сістэму міжнароднай бяспекі
Грызлоў: Захад дэградзіраваў сістэму міжнароднай бяспекі
Sputnik Беларусь
На днях у Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя, на якой удзельнікі абмяркуюць рэаліі і перспектывы еўразійскай бяспекі. 25.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-25T09:08+0300
2023-10-25T09:08+0300
2023-10-25T09:08+0300
барыс грызлоў
пасол
пасольства рф у беларусі
бяспека
палітыка
захад
у свеце
мінск
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/05/1075203859_0:39:3072:1766_1920x0_80_0_0_da2f82720859229c35b0bbe4d65f5caa.jpg
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Палітыка краін Захаду прывяла да дэградацыі сістэмы міжнародных гарантый бяспекі, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.Такую заяву дыпламат зрабіў напярэдадні міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца", якая адбудзецца ў Мінску 26-27 кастрычніка. Удзел у форуме пацвердзілі больш за 120 прадстаўнікоў з 30 дзяржаў, расійскую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.Паводле яго слоў, пытанні гарантавання бяспекі сёння становяцца ўсё больш надзённымі. Гэтаму садзейнічае імклівае збліжэнне эканомік краін Вялікай Еўразіі і паскарэнне працэсаў шматузроўневай інтэграцыі.Катастрафічныя наступствыЁн падкрэсліў, што ў спробе ўтрымаць сусветнае лідарства дзеянні ЗША і НАТА прывялі ўжо да катастрафічных наступстваў. Войны ў Афрыцы, на Блізкім Усходзе, канфлікт ва Украіне, якія былі развязаны Захадам, а таксама каляровыя рэвалюцыі ў шэрагу краін фарміруюць пояс нестабільнасці і напружанасці вакол Вялікай Еўразіі, канстатаваў дыпламат.Пасля чаго дадаў, што паралельна ў глабальным маштабе адбываецца злом усёй архітэктуры міжнароднай бяспекі. Паўночнаатлантычны альянс усё больш пашыраецца на Усход, акружаючы кантынент сеткай ваенных баз. Злучаныя Штаты праводзяць сумесныя ядзерныя місіі з краінамі НАТА. Па словах Барыса Грызлова, гэтыя працэсы доўжыліся дзесяцігоддзямі, і зараз дасягнулі сваёй крытычнай масы."Менавіта палітыка Захаду прывяла да дэградацыі сістэмы міжнародных гарантый. Гэта, можна сказаць, спроба скончыць прайграную партыю, скінуўшы фігуры з дошкі", - растлумачыў ён.Еўразійскі шлях бяспекіРасійскі пасол акцэнтаваў, што Вялікая Еўразія ідзе іншым шляхам і не спрабуе гарантаваць сваю бяспеку ва ўрон іншым дзяржавам."Гэтыя базавыя прынцыпы з’яўляюцца кансэнсуснымі і даюць магчымасць весці размову аб магчымай архітэктуры еўразійскай бяспекі на адной мове. Думаю, форум у Мінску дасць магчымасць намеціць вектар гэтай дыскусіі", - сказаў на заканчэнне Грызлоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/05/05/1075203859_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_62c4f65967ba55078d004c9ec6f68aa4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, бяспека, палітыка, захад, у свеце, мінск, у беларусі, беларусь
барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, бяспека, палітыка, захад, у свеце, мінск, у беларусі, беларусь
Грызлоў: Захад дэградзіраваў сістэму міжнароднай бяспекі
На днях у Мінску адбудзецца міжнародная канферэнцыя, на якой удзельнікі абмяркуюць рэаліі і перспектывы еўразійскай бяспекі.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Палітыка краін Захаду прывяла да дэградацыі сістэмы міжнародных гарантый бяспекі, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Такую заяву дыпламат зрабіў напярэдадні міжнароднай канферэнцыі "Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца", якая адбудзецца ў Мінску 26-27 кастрычніка. Удзел у форуме пацвердзілі больш за 120 прадстаўнікоў з 30 дзяржаў, расійскую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, пытанні гарантавання бяспекі сёння становяцца ўсё больш надзённымі. Гэтаму садзейнічае імклівае збліжэнне эканомік краін Вялікай Еўразіі і паскарэнне працэсаў шматузроўневай інтэграцыі.
"Сюды ссоўваецца сусветны эканамічны цэнтр сілы. Пры гэтым маштабы пагроз, якія ўзнікаюць сёння па ўсім перыметры Еўразіі і Глабальнага Поўдня, няўхільна растуць. Іх галоўная крыніца – на Захадзе", - адзначыў Грызлоў, яго словы прыводзіць прэс-служба пасольства.
Катастрафічныя наступствы
Ён падкрэсліў, што ў спробе ўтрымаць сусветнае лідарства дзеянні ЗША і НАТА прывялі ўжо да катастрафічных наступстваў. Войны ў Афрыцы, на Блізкім Усходзе, канфлікт ва Украіне, якія былі развязаны Захадам, а таксама каляровыя рэвалюцыі ў шэрагу краін фарміруюць пояс нестабільнасці і напружанасці вакол Вялікай Еўразіі, канстатаваў дыпламат.
"За кошт павышэння рызык еўраатлантычны блок разлічвае стрымаць эканамічнае развіццё Расіі, Кітая і шэрага іншых краін", - сказаў кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва.
Пасля чаго дадаў, што паралельна ў глабальным маштабе адбываецца злом усёй архітэктуры міжнароднай бяспекі. Паўночнаатлантычны альянс усё больш пашыраецца на Усход, акружаючы кантынент сеткай ваенных баз. Злучаныя Штаты праводзяць сумесныя ядзерныя місіі з краінамі НАТА. Па словах Барыса Грызлова, гэтыя працэсы доўжыліся дзесяцігоддзямі, і зараз дасягнулі сваёй крытычнай масы.
"Менавіта палітыка Захаду прывяла да дэградацыі сістэмы міжнародных гарантый. Гэта, можна сказаць, спроба скончыць прайграную партыю, скінуўшы фігуры з дошкі", - растлумачыў ён.
Расійскі пасол акцэнтаваў, што Вялікая Еўразія ідзе іншым шляхам і не спрабуе гарантаваць сваю бяспеку ва ўрон іншым дзяржавам.
"Гэтыя базавыя прынцыпы з’яўляюцца кансэнсуснымі і даюць магчымасць весці размову аб магчымай архітэктуры еўразійскай бяспекі на адной мове. Думаю, форум у Мінску дасць магчымасць намеціць вектар гэтай дыскусіі", - сказаў на заканчэнне Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Лукашэнка: Захад не пакідае спроб
аслабіць і падпарадкаваць сабе СНД