Відэа

Лукашэнка запатрабаваў будаваць прыватнае жыллё без бюракратыі і валакіты – відэа

Падпісацца
Беларускі лідар у пятніцу падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён азнаёміўся з тым, як вядзецца будаўніцтва мікрараёна малапавярховай жылой забудовы Новая Аколіца, і раскрытыкаваў чыноўнікаў за бюракратыю.
Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў будаваць індывідуальныя жылыя дамы без цяганіны і лішніх затрат, аб гэтым ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Мінскі раён.
"Тэма нашага сённяшняга мерапрыемства – будаўніцтва жылля без бюракратыі і валакіты. Людзі скардзіліся, што доўга будуем. Каб пачаць будаўніцтва, трэба хадзіць па нас, па чыноўніках, прасіць нейкія дазволы", - адзначыў беларускі прэзідэнт падчас працоўнай паездкі.
Ён нагадаў аб тым, што першы крок для таго, каб спрасціць працэс будаўніцтва, ужо быў зроблены раней. "Мы дазволілі прыватным забудоўшчыкам – будуйце так, як вы хочаце", адзначыў Лукашэнка.
Беларускі лідар у сувязі з гэтым расказаў фрагмент са свайго дзяцінства: "Чатыры камені. На чатырох гэтых камянях без усялякіх падмуркаў пабудавалі, склалі дом. Я ўжо ва ўніверсітэт вучыцца паехаў з той хаты. І прэзідэнтам стаў, а яна стаяла".
Пазней, паводле слоў Лукашэнкі, яго родны дом быў разабраны, а на яго месцы сабраны такі ж, "каб людзі бачылі, дзе жыў прэзідэнт".
Таксама беларускі лідар распавёў аб прынятым рашэнні ў дачыненні да прыватнай забудовы: "Хочаш будаваць – калі ласка, будуй, можаш наогул ні ў кога дазволу не браць, адзінае патрабаванне – каб больш-менш дом выглядаў нармальна і ўпісваўся ў вёску ці некуды там", - сказаў Лукашэнка.
Прэзідэнт нагадаў таксама аб адказнасці забудоўшчыкаў: "У вас дах, столь над галавой, крый божа, абрынецца, дзеці і гэтак далей, будзеце адказваць".
Беларускі лідар расказаў падрабязнасці забудовы "Новай ваколіцы" – на 50 гектарах з’явіцца 230 дамоў.
"Тут па розуме павінен быць пабудаваны пасёлак, каб тут быў бетон, не асфальт, а бетон, гэта навечна, без лішніх затрат. Па-гаспадарску трэба падыходзіць да ўсяго. А па-гаспадарску – гэта эканомія мільёнаў, мільёнаў рублёў", - сказаў прэзідэнт.
Забудаваная вуліца, на думку прэзідэнта, ужо атрымалася "прыгожай і без празмернасцей", але трэба падштурхнуць будучых жыхароў да таго, каб акультурыць тэрыторыю, каб "тут прыемна пахла і кветак было мора".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Жыллё перад купляй за сямейны капітал будзе правяраць камісія
Вайскоўцы будуць пакрываць выдаткі бюджэту на жыллё пры сыходзе з арміі
Купіць нерухомасць за базавую: створана адзіная база пустых дамоў
Стужка навiн
0