Прием документов у  поступающих - Sputnik Беларусь, 1920
Абітурыент – 2024
Абітурыентаў, якія паступаюць сёлета ў ВНУ, каледжы і іншыя навучальныя ўстановы, зноў чакаюць змены. Як будзе арганізавана ўступная кампанія-2024, колькі бюджэтных і платных месцаў выдзеляць для абітурыентаў, што мяняецца ў правілах прыёму мэтавікоў і многае іншае – чытайце на Sputnik.

Прыём заявак на навучанне ў РФ па квотах працягнулі на месяц

© Sputnik / Виктор Толочко20-я спецыялізаваная выстава для абітурыентаў 2023 года "Адукацыя і кар'ера"
20-я спецыялізаваная выстава для абітурыентаў 2023 года Адукацыя і кар'ера - Sputnik Беларусь, 1920, 27.10.2023
Падпісацца
Падаць заяўку на ўдзел у праграме льготнага паступлення ў расійскія ВНУ зараз можна да 1 снежня 2023 года.
МІНСК, 27 кас – Sputnik. Прыём заявак на навучанне па квотах у Расіі прадоўжылі да 1 снежня для прэтэндэнтаў з краін СНД (а таксама Абхазіі і Паўднёвай Асеціі) і да 15 снежня – для астатніх краін, паведаміла Рассупрацоўніцтва.
"Выключэнне складаюць абітурыенты з Афганістана, Йемена, Лівіі, Пакістана, Судана. Рэгістрацыя кандыдатаў ад названых краін скончыцца 1 лістапада 2023 года", - растлумачылі ў ведамстве.
Раней дэдлайн для жыхароў Беларусі і іншых краін СНД таксама быў 1 лістапада. Усяго ў гэтым годзе для беларускіх абітурыентаў выдзелілі 1,3 тыс месцаў.
Усім, хто хоча паступіць у расійскую ВНУ па квоце, гэта значыць па-за асноўным конкурсам, трэба зарэгістравацца на сайце education-in-russia.com.
Перавагі паступлення па квотах не толькі ў асобным конкурсе. Незалежна ад таго, з якой краіны абітурыент, калі яго прымаюць у ВНУ, то навучанне бясплатнае. Больш за тое, нават пры не вельмі добрай паспяховасці захаваюць стыпендыю. Можна разлічваць і на месца ў інтэрнаце.
"У рамках плана прыёму было пададзена дзве тысячы заявак. Рабяты імкнуліся паступаць як у ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбурга, так і ў моцныя рэгіянальныя ўніверсітэты, а таксама галіновыя ВНУ. Пераважная большасць кандыдатаў паспяхова паступіла, можна сказаць, што кампанія ўвянчалася поспехам", - паведамляў раней кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын наконт мінулай уступнай кампаніі.
Падаваць дакументы на навучанне па квотах можна, яшчэ ў 11-м класе. Абітурыенты павінны падрыхтаваць спісак адзнак за 10-ы клас, запоўніць анкету на партале Education in Russia і чакаць здачы тэсціравання, якое праходзіць у фармаце практорынгу.
Моладзь з Беларусі можа паступаць у расійскія ўніверсітэты і па выніках алімпіяд, міжнародных конкурсаў, якія арганізуюцца ВНУ. Можна таксама здаць АДЭ і ЦЭ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мезенцаў: інжынерныя ВНУ Беларусі і Расіі ўмацоўваюць супрацоўніцтва
ВНУ Расіі чакаюць беларускіх студэнтаў – відэа
Грызлоў: у Беларусі можа з’явіцца больш філіялаў расійскіх ВНУ
Стужка навiн
0