https://bel.sputnik.by/20231025/gryzlo-u-belarus-mozha-zyavtstsa-bolsh-flyala-rasyskkh-vnu-1080593762.html
Грызлоў: у Беларусі можа з’явіцца больш філіялаў расійскіх ВНУ
Грызлоў: у Беларусі можа з’явіцца больш філіялаў расійскіх ВНУ
Sputnik Беларусь
Беларускія студэнты могуць бесперашкодна паступаць у расійскія ВНУ, у тым ліку – на бясплатнай аснове. 25.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-25T11:24+0300
2023-10-25T11:24+0300
2024-03-27T15:40+0300
саюзная дзяржава
барыс грызлоў
форум
грамадства
палітыка
адукацыя
вышэйшая адукацыя
студэнты
вну
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102177/86/1021778658_0:229:2829:1820_1920x0_80_0_0_5fa61132323d7d6c0271c6f538956618.jpg
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Урад Расіі выдзеліў у гэтым годзе квоту ў 1 300 месцаў для беларускіх студэнтаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў перад пачаткам форуму інжынерна-тэхналагічных ВНУ Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле слоў пасла, гэта вельмі важнае рашэнне, якое мае стратэгічную лінію, у тым ліку – ажыццяўленне роўных праў на атрыманне належнай адукацыі.Грызлоў нагадаў, што Расія дае магчымасць беларускім студэнтам вучыцца бясплатна па ўрадавай квоце. У бягучым годзе яна складала 1 300 месцаў. Таксама вучацца і расіяне ў беларускіх ВНУ.Пасол выказаў пажаданне, каб у Беларусі было больш філіялаў расійскіх ВНУ.Грызлоў расказаў, што сярод беларускіх абітурыентаў карыстаецца папулярнасцю Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт, а таксама Інстытут дакладнай механікі і оптыкі.Ён нагадаў, што ў Беларусі створана атамная галіна, а ў Расіі ёсць інстытут "МИФИ ", які рыхтуе спецыялістаў у ядзернай сферы.Расійскія ВНУ ў БеларусіНа дадзены момант у Мінску ёсць два філіялы расійскіх ВНУ – РДСУ і РЭУ імя Пляханава.У сацыяльным універсітэце (РДСУ) рыхтуюць юрыстаў, менеджараў, спецыялістаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, псіхолагаў і нават канфліктолагаў.У "Пляханаўцы" некалькі напрамкаў: эканоміка, менеджмент, гандлёвая справа, таваразнаўства, тэхналогіі і арганізацыя грамадскага харчавання, юрыспрудэнцыя, сацыялогія і інфарматыка.Акрамя філіялаў, у Магілёве працуе Беларуска-расійскі ўніверсітэт, дзе студэнты з дзвюх краін могуць атрымаць падвойны дыплом – беларускага і расійскага ўзору. Рыхтуюць там машынабудаўнікоў, электратэхнікаў, інжынераў і эканамістаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102177/86/1021778658_50:0:2781:2048_1920x0_80_0_0_ecf3f2b161c5485b0812c08632825124.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, форум, грамадства, палітыка, адукацыя, вышэйшая адукацыя, студэнты, вну, у беларусі, беларусь, расія, навіны , бнту
саюзная дзяржава, барыс грызлоў, форум, грамадства, палітыка, адукацыя, вышэйшая адукацыя, студэнты, вну, у беларусі, беларусь, расія, навіны , бнту
Грызлоў: у Беларусі можа з’явіцца больш філіялаў расійскіх ВНУ
11:24 25.10.2023 (абноўлена: 15:40 27.03.2024) Беларускія студэнты могуць бесперашкодна паступаць у расійскія ВНУ, у тым ліку – на бясплатнай аснове.
МІНСК, 25 кас – Sputnik. Урад Расіі выдзеліў у гэтым годзе квоту ў 1 300 месцаў для беларускіх студэнтаў на бясплатнае навучанне ў ВНУ, сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў перад пачаткам форуму інжынерна-тэхналагічных ВНУ Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў пасла, гэта вельмі важнае рашэнне, якое мае стратэгічную лінію, у тым ліку – ажыццяўленне роўных праў на атрыманне належнай адукацыі.
"І ў Беларусі і ў Расіі ёсць цудоўныя ВНУ. Хацелася б, каб доступ да іх быў роўны", - адзначыў дыпламат.
Грызлоў нагадаў, што Расія дае магчымасць беларускім студэнтам вучыцца бясплатна па ўрадавай квоце. У бягучым годзе яна складала 1 300 месцаў. Таксама вучацца і расіяне ў беларускіх ВНУ.
Пасол выказаў пажаданне, каб у Беларусі было больш філіялаў расійскіх ВНУ.
Грызлоў расказаў, што сярод беларускіх абітурыентаў карыстаецца папулярнасцю Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт, а таксама Інстытут дакладнай механікі і оптыкі.
Ён нагадаў, што ў Беларусі створана атамная галіна, а ў Расіі ёсць інстытут "МИФИ ", які рыхтуе спецыялістаў у ядзернай сферы.
"Думаю, што туды павінны паступаць беларускія абітурыенты для таго, каб гэта галіна была ўжо менавіта беларускай", - падсумаваў ён.
На дадзены момант у Мінску ёсць два філіялы расійскіх ВНУ – РДСУ і РЭУ імя Пляханава.
У сацыяльным універсітэце (РДСУ) рыхтуюць юрыстаў, менеджараў, спецыялістаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання, псіхолагаў і нават канфліктолагаў.
У "Пляханаўцы" некалькі напрамкаў: эканоміка, менеджмент, гандлёвая справа, таваразнаўства, тэхналогіі і арганізацыя грамадскага харчавання, юрыспрудэнцыя, сацыялогія і інфарматыка.
Акрамя філіялаў, у Магілёве працуе Беларуска-расійскі ўніверсітэт, дзе студэнты з дзвюх краін могуць атрымаць падвойны дыплом – беларускага і расійскага ўзору. Рыхтуюць там машынабудаўнікоў, электратэхнікаў, інжынераў і эканамістаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" ВНУ Расіі чакаюць беларускіх студэнтаў – відэа