https://bel.sputnik.by/20231030/bagatyro-ne-khapae-sumesnykh-kartsn-knematagrafsta-belarus--ras-1080753163.html
Багатыроў: не хапае сумесных карцін кінематаграфістаў Беларусі і Расіі
Багатыроў: не хапае сумесных карцін кінематаграфістаў Беларусі і Расіі
Sputnik Беларусь
Расійскі рэжысёр прывёз у Мінск сваю новую карціну "Легенда о самбо" і не супраць папрацаваць разам з беларускімі кінематаграфістамі. 30.10.2023, Sputnik Беларусь
2023-10-30T18:12+0300
2023-10-30T18:12+0300
2023-10-30T18:12+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
самба
кіно
культура
спорт
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1e/1080743904_0:0:3040:1711_1920x0_80_0_0_a5c09501de0112b1623406cf9612ba09.jpg
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Зараз не хапае карцін, якія зроблены сумесна кінематаграфістамі Беларусі і Расіі, заявіў рэжысёр Андрэй Багатыроў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён адзначыў, што гатоў і адкрыты да сумесных праектаў. У рэжысёра вельмі шмат задумак і яшчэ не рэалізаваных сцэнарыяў."Ёсць славянскі жудзік, які, напрыклад, адсылае да такога сярэднявечча Русі", - падзяліўся Багатыроў.На яго думку, ёсць вялікая колькасць цікавых персанажаў са славянскіх казак і міфалогіі. Пры гэтым у японцаў склаўся свой жанр "жахаў", але няма такой жа з’явы, да прыкладу, на базе беларускай і рускай міфалогіі.Куды рухаццаБагатыроў нагадаў, што ёсць вялікая кніжная спадчына савецкай фантастыкі, але кіно такога напрамку ў СССР рабілі недастаткова добра. Гэты жанр тады не склаўся."Калі ў нас ёсць імкненне ў будучыню, чаму б нам не толькі гаварыць аб нашым мінулым, але і гаварыць аб нашай будучыні, куды мы рухаемся?", - задаў рытарычнае пытанне кінематаграфіст."Легенда о самбо"У Мінску рэжысёр Андрэй Багатыроў выступіў на прэм’еры свайго новага фільма "Легенда о самбо" ў адным са сталічных кінатэатраў. Ён падкрэсліў, што гэта быў самы першы паказ, які можна назваць сусветнай прэм’ерай.У шырокі пракат кінастужка, як чакаецца, выйдзе толькі 16 лістапада. Аўтары фільма спадзяюцца, што тэма самба блізкая многім людзям, бо гэтым адзінаборствам займалася вялізная колькасць жыхароў як Беларусі, так і Расіі.Аднак далёка не ўсе ведаюць аб тых, хто стварыў гэты від адзінаборстваў. Фільм, на думку аўтараў, закрывае гэты прабел.Аднаго са стваральнікаў самба і аўтара назвы гэтага віду адзінаборстваў іграе Дзмітрый Паўленка. Ён займаўся рознымі відамі барацьбы, у тым ліку і самба. Мае чорны пояс па Такемусе Айкідо.Хто стварыў "самбо"Назва адзінаборства расшыфроўваецца як "самозащита без оружия". Барацьба была распрацавана ў 1920 – 1930 гадах.Адзін з заснавальнікаў – Віктар Спірыдонаў, які ў царскай арміі даслужыўся да штабс-капітана, а ў савецкай сістэме сілавых органаў быў загадчыкам Маскоўскіх акруговых курсаў інструктараў спорту і дапрызыўнай падрыхтоўкі, а таксама адным са стваральнікаў спартыўнага таварыства "Динамо". Менавіта ён і прыдумаў тэрмін "самбо".Самба застаецца папулярным відам адзінаборстваў у сучаснай Беларусі. На днях, 27-29 кастрычніка, у Мінску адбыўся буйны юнацкі турнір "Лига Самбо", на які прыехалі самбісты з Расіі і розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Казахстана. Турнір праходзіў пры падтрымцы пасольства Расіі і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/1e/1080743904_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_79373b7d147aeab9ba44ef803fedb0df.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, самба, кіно, культура, спорт, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, самба, кіно, культура, спорт, грамадства, меркаванне, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
Багатыроў: не хапае сумесных карцін кінематаграфістаў Беларусі і Расіі
Расійскі рэжысёр прывёз у Мінск сваю новую карціну "Легенда о самбо" і не супраць папрацаваць разам з беларускімі кінематаграфістамі.
МІНСК, 30 кас – Sputnik. Зараз не хапае карцін, якія зроблены сумесна кінематаграфістамі Беларусі і Расіі, заявіў рэжысёр Андрэй Багатыроў на прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Не хапае нейкіх гістарычных тэм і ўвогуле, можа быць, зусім новых нейкіх тэм не абавязкова гістарычных, якія б і аб’ядноўвалі, і давалі магчымасць беларускім кінематаграфістам выказацца, рэалізавацца", - сказаў Багатыроў.
Ён адзначыў, што гатоў і адкрыты да сумесных праектаў. У рэжысёра вельмі шмат задумак і яшчэ не рэалізаваных сцэнарыяў.
"Ёсць славянскі жудзік, які, напрыклад, адсылае да такога сярэднявечча Русі", - падзяліўся Багатыроў.
На яго думку, ёсць вялікая колькасць цікавых персанажаў са славянскіх казак і міфалогіі. Пры гэтым у японцаў склаўся свой жанр "жахаў", але няма такой жа з’явы, да прыкладу, на базе беларускай і рускай міфалогіі.
Багатыроў нагадаў, што ёсць вялікая кніжная спадчына савецкай фантастыкі, але кіно такога напрамку ў СССР рабілі недастаткова добра. Гэты жанр тады не склаўся.
"Калі ў нас ёсць імкненне ў будучыню, чаму б нам не толькі гаварыць аб нашым мінулым, але і гаварыць аб нашай будучыні, куды мы рухаемся?", - задаў рытарычнае пытанне кінематаграфіст.
"Вельмі шмат праектаў, вельмі шмат задумак, і мы б, безумоўна, з вялікай радасцю, без усялякага фармалізму гавару, супрацоўнічалі б з Беларуссю", - падкрэсліў Багатыроў.
У Мінску рэжысёр Андрэй Багатыроў выступіў на прэм’еры свайго новага фільма "Легенда о самбо" ў адным са сталічных кінатэатраў. Ён падкрэсліў, што гэта быў самы першы паказ, які можна назваць сусветнай прэм’ерай.
"Гэта была, уласна, прэм’ера, уласна, самая што ні на ёсць афіцыйная. І ўжо потым будзе ў Маскве", - растлумачыў рэжысёр.
У шырокі пракат кінастужка, як чакаецца, выйдзе толькі 16 лістапада. Аўтары фільма спадзяюцца, што тэма самба блізкая многім людзям, бо гэтым адзінаборствам займалася вялізная колькасць жыхароў як Беларусі, так і Расіі.
Аднак далёка не ўсе ведаюць аб тых, хто стварыў гэты від адзінаборстваў. Фільм, на думку аўтараў, закрывае гэты прабел.
Аднаго са стваральнікаў самба і аўтара назвы гэтага віду адзінаборстваў іграе Дзмітрый Паўленка. Ён займаўся рознымі відамі барацьбы, у тым ліку і самба. Мае чорны пояс па Такемусе Айкідо.
"Кансультанты, зразумела, у нас былі, і мы трэніраваліся, і былі каскадзёры. Без іх нікуды, таму што, акцёраў часам трэба і паберагчы, і дзесьці нас трэба крыху замяніць… Але рабілі, у асноўным, самі трукі", - патлумачыў Паўленка на прэс-канферэнцыі ў МПЦ Sputnik.
Назва адзінаборства расшыфроўваецца як "самозащита без оружия". Барацьба была распрацавана ў 1920 – 1930 гадах.
Адзін з заснавальнікаў – Віктар Спірыдонаў, які ў царскай арміі даслужыўся да штабс-капітана, а ў савецкай сістэме сілавых органаў быў загадчыкам Маскоўскіх акруговых курсаў інструктараў спорту і дапрызыўнай падрыхтоўкі, а таксама адным са стваральнікаў спартыўнага таварыства "Динамо". Менавіта ён і прыдумаў тэрмін "самбо".
Самба застаецца папулярным відам адзінаборстваў у сучаснай Беларусі. На днях, 27-29 кастрычніка, у Мінску адбыўся буйны юнацкі турнір "Лига Самбо", на які прыехалі самбісты з Расіі і розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Казахстана. Турнір праходзіў пры падтрымцы пасольства Расіі і прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"